З прычыны сваёй хваробы я адзіная была ў блоку, калі ў інтэрнат двойчы (учора і сёньня) наведаўся намеснік дэкана і ўчора яшчэ рабіла абыход сацыяльны педагог.

Дыялог з нам. дэкана:
- Здравствуйте! А где остальные?
- Разбегліся. Я хварэю проста.
- Ясно. Вы, наверное, догадываетесь, почему я тут?
- Неа.
- ...
- А-а-а, зразумела, выбары!
- Да. Вы уже сходили проголосовать?
- Не. І, напэўна, не збіраюся.
- Почему?
- У нас трэці кандыдат сняўся: цяпер у нас безальтэрнатыўная акруга.
- Ну вы же поймите, это же ваш голос... Можете проголосовать против всех... А то понизите процент для факультета... Нехорошо.
- (тут я ледзь не працытавала 38 і 65 артыкул пра свабодныя выбары і г.д., але мужык досыць класны, не хацелася яго засмучваць) Я падумаю. Мне трэба па-першае выздаравець, а ўжо потым я падумаю: або я пайду ў нядзелю, або не пайду зусім.
- Я вас не заставляю, вы не подумайте... Просто вы же поймите...
- Я разумею. Да пабачэння, не хварэйце.
- Да пабачэння, папраўляйцеся!

Малодзенькая сацпедка:
- Здравствуйте, девочки. Знаете, зачем я пришла?
- Ну, здагадваемся...
- Ну вы, это, проголосуйте скорей. А то потом всем попадёт...
- Ахха...

І ўсё ж, я цытую магічнае заклінанне для тых, хто захоча "пакачаць правы" - абсалютна законна і абгрунтавана.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе сваім грамадзянам "права свабодна выбіраць і быць абранымі ў дзяржаўныя ворганы на падставе ўсеагульнага, роўнага, прамога або ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаванні" (арт. 38). Паводле арт. 65 канстытуцыі, "выбары з'яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць".

Гэта значыць, што выбіраць - гэта не абавязак, а права. Вы не абавязаны галасаваць увогуле, і тым больш - галасаваць датэрмінова. І ніхто не мае права прымушаць вас да ўдзелу або неўдзелу ў выбарах.

Важна, што згодна з Выбарчым кодэксам датэрміновае галасаванне праводзіцца ў выпадках, калі выбаршчык не можа прагаласаваць у дзень выбараў.

Памятайце, што любыя дзеянні дэканата па прымушэнню да галасавання з'яўляюцца незаконнымі і могуць быць абскарджаныя ў Міністэрстве адукацыі, а пасля - у судзе.

Таксама чытайце

  • http://michalina.livejournal.com/ michalina

    у мяне на днях адна студэнтка пыталася, ці абавязкова галасаваць. ))))
    кажа, што галасаваць яна павінна ў сябе на вёсцы, а на выхадныя ехаць туды не збіралася. і вось хвалюецца, што ёй будзе, калі яна не паедзе і не прагаласуе )))))))))))))))))))

    • http://zmagarka.livejournal.com/ zmagarka

      скажыце што перавядуць на платную форму навучання (!)

      • http://michalina.livejournal.com/ michalina

        гыгы. дзіця і так перапужанае ўшчэнт было )))
        я ёй сказала, што галасаваць – гэта права, а не абавязак, яна так на мяне спалохана зіркнула, што я ўвесь дзень думала, што я такога сказала

  • http://zmagarka.livejournal.com/ zmagarka

    дык у цябе яшчэ добрыя васпіталы патрапляліся.

    • http://_nevr_.livejournal.com/ _nevr_

      Ну дык гэта ж фізфак, а не які-небудзь філфак ))

  • http://hypnotrout.livejournal.com/ hypnotrout

    младшему брату пригрозили: либо идёшь голосовать, либо вся группа лишается выходного. и на прошлых выборах слышал о паре аналогичных случаев. за долгие годы научились давить весьма грамотно :(

    • http://vitahelios.livejournal.com/ vitahelios

      Ягоная група — гаўно. Здаюць Беларусь за адзін выходны дзень.

      • http://donjeune.livejournal.com/ donjeune

        +1

      • http://hypnotrout.livejournal.com/ hypnotrout

        осилите привести примерчик группы, в которой в аналогичных обстоятельствах всё сложилось иначе?

  • http://vitahelios.livejournal.com/ vitahelios

    А я намесьніку дэкана сказаў, што праз 5 ці 10 год, калі будзе люстрацыя, магчыма, на ўсё гэта, што адбываецца сёньня, зусім па-іншаму будуць глядзець. На тым размова і скончылася.

  • http://skomoroh_roker.livejournal.com/ skomoroh_roker

    Боже.. зачем так сложно…
    “Не пойду сейчас потмоу что не хочу ! Пойду в день выборов, если будет настроение и ниибет !”

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Ну, сэнс той жа :) Я, гэта, старалася быць ветлівей з чэлам :)

  • http://chegor.livejournal.com/ chegor

    слухай, дык я маю права прыйсці ўзяць бюлетэнь і сыйсці з ім?

    • http://hear_near.livejournal.com/ hear_near

      кхп-шнікі спрабавалі на мінулых, але нарваліся на непаразуменьне з боку праваахоўчых ворганаў )

      • http://chegor.livejournal.com/ chegor

        ну я зараз кажу пра канкрэтнае права

    • http://mirritil.livejournal.com/ mirritil

      можаш. а можаш, як рэкамэндавалі некаторыя партыі на рэфе-2004, парваць бюлетэнь і перакрэсьленую палову кінуць у скрыню.

    • http://vitahelios.livejournal.com/ vitahelios

      Ня трэба — ты йм яўку забясьпечыш. :(

  • http://donjeune.livejournal.com/ donjeune

    “Гэта значыць, што выбіраць – гэта не абавязак, а не права.” – адно лішняе “не”(;
    А ў маім універы ўсе зь інтэрнатаў ці ўжо прагаласавалі, ці зьбіраюцца йсьці сёньня. Пісец, хоць кол на галаве чашы, адказ адзін “мы не хотім проблем, нас могут выселіть/напісать выговор”. Здаецца ж, нармальныя людзі, з кім не паразмаўляеш, усе разумеюць сытуацыю, а тым ня менш… Сёньня ў клясе напісалі “Люді! Вы ДОЛЖНЫ проголосовать досрочно с по на участке для голосованія …”. Убачыў – сьцёр нафіг.
    Мо’ пайсьці скаргу накатаць як назіральнік? Хоць і не на гэтым участку.
    Даруй, проста крык душы.)

  • http://ex_1und20576.livejournal.com/ ex_1und20576

    Мой предыдущий начальник в пятницу перед выборами обычно требовал, чтобы ВСЕ в воскресенье проголосовали.

  • http://hvojka.livejournal.com/ hvojka

    А когда родной матери звонят каждый час из школы с вопросом, когда там Леночка придёт голосовать, попробуй отмажься с любым законодательством… Это лишат завтраков, ужинов, конфет и благосклонности, придётся опять всё самой, всё самой…