Ехала сёньня ў адным плацкарце з адным беларускім музыкам да Гомеля. Я яго пазнала, ён мяне ня ведаў. Пачалося ўсё з таго, што ён перахрысьціўся на дарожку, калі поезд адправіўся з Менска, а потым ён замест таго, каб разганяцца, спыніўся праз некалькі секунд. Мы перазірнуліся і я ўсьміхнулася яму. Ня ведаю, чаму. Ці то таму што ў яго вельмі добрыя вочы, ці тое так недарэчна спыніўся цягнік, ці тое таму, што мы так забаўна сідзім у адным плацкарце і мне проста хочацца яму ўсьміхацца :)
Мы ўсю дарогу лавілі позірк адно аднаго... Ня ведаю, чаму. Я нават сабе не магу гэтага патлумачыць. Позіркі станавіліся з кожным разам усё даўжэй, а ўсьмешка - усё больш сьмелай і натуральнай. Прынамсі я адчувала, як расплываюся ў сапраўднай усьмешцы_бяз_словаў усё часьцей, а позіркі ўжо не імгненныя, а на 5-10-20 секунд, не адводзячы вачэй. І ў гэтыя секунды я не адчувала нічога, акрамя сьвятла і радасьці!...
Мы не перакінуліся ніводным словам! У мяне ніколі такой дзіўнай дарогі дадому не было... І нават пракураны агульны вагон і пастаяннае бразганне дзьвярыма не сапсавала мне ўражаньняў ад гэтага Цудоўнага Чалавека з блакітнымі вачыма... :)
... і цэлы дзень так сьветла! :)