Урокі польскай мовы [2]

Размаўлялі пра сучасныя сямейныя традыцыі ў Польшчы.

Дэкрэт

Па-першае, цікавая рэч у іх з дэкрэтным адпачынкам: у Польшчы ён цягнецца… 6 месяцаў. Далей жанчына або бярэ адпачынак за свой рахунак, каб даглядаць за дзіцёнкам, або выходзіць на працу. Менавіта таму ў Польшчы ў яслі прымаюць дзетак ад 6 месяцаў да 3 год, і называюцца такія яслі «жлобэк» (żłobek),  а каштуюць 300 зл на месяц (100 даляраў). Ёсць аналагі прыватныя — яны называюцца «клубік малюха» (kłubik malucha), каштуюць 2000 зл на месяц, каля 500 еўра.

Кура

Увогуле, тут няма такога паняцця, як выйсці замуж і сідзець дома «за мужам». Калі ў размове жанчына кажа, што не працуе і сідзіць дома, бо працуе муж, то яна сустрэне шчырае здзіўленне з боку суразмоўцы: маўляў, а чаго, ты нездарова, ты не можаш знайсці працу і г.д. І тых жанчын, якія не працуюць, а сідзяць «пры мужы» у Польшчы называюць «кура домова» (kura domowa), і ня вельмі шануюць.

Дыска

Кватэрнік называецца зусім новым словам — домувка (=domówka, паці ў хаце)), ці інакш — прыватка (prywatka). А вось з клубамі ды дыскатэкамі інакш: у Польшчы ў горадзе ніколі не скажуць «мы ідзем на дыскатэку», бо дыскатэкі былі раней і зараз гэта паняцце замянілася на «мы ідзем у клуб», «дыскатэка» кажуць людзі з дробных гарадоў ці вёсак. Ва Украіне ж наадварот: «у клуб» людзі ходзяць у вёсках, а «на дыскатэку» — у гарадах.

Спорт

Віды спорту названыя вельмі па-польску, і гэта я валялася, канешне: пілка ножна (piłka nożna) — футбол, пілка рэнчна (piłka ręczna) — гандбол, кошыкувка (koszykówka) — баскетбол, сяткувка (siatkówka) — валейбол, дэскаролка (dęskarolka) — скейт, колярство (kolarstwo)- язда на ровары, нарцярство (narciarstwo) — язда на лыжах.

Працяг будзе…

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.