Ударым музай па творчым крызысе!

Ролік: першы блін камяком. Паглядзела толькі 3 урока па афтэрэфекту з 10, не стрымалася і ўдарылася ў практыку. Водгукаў ня трэба: ведаю, што не ахці :) Але … +1 у капілку скілоў, цяпер толькі шліфаваць тэхніку :)

Узрадуйцеся, творчыя  і крэатыўныя: у Менск едзе сшытак для маляваньня-калажаў-дызайну і поўнага адрыву душы на белых старонках!

Праект Яны Франк (ага, той самай!) называецца “Выратуй сваю музу”. Спачатку яно, можа, выглядае мастацкім закосам пад буккросінг, і наўскідку немагчыма ацаніць маштабаў клёвасьці праекту, але паслухайце маленькую таленавітую мастачку Лару – яна вам скажа болей, чым FAQ на сайце.

Тут можна пачытаць болей + імэйл Лары

Таксама чытайце

Пакіньце каментар