Учора ладзілі сустрэчу
- толькі ўрэшце атрымалася так, што мы з Аленкай і
зьбёглі ў кінатэатр на Фэстываль Швэдскага Кіно - фільм быў з беларускім перакладам.
А-бал-дзець!
"Бывай, Фалькэнберг" называецца. Ня ведаю, што мяне мацней уразіла - ці то ВЫДАТНЫ, БЕЗДАКОРНЫ, ТВОРЧЫ, ГОДНЫ пераклад (ну дзе я бачыла гэтага хлопца-перакладчыка, га? ну чаму такі знаёмы твар?...), ці то КЛАСНАЯ, ЛАДНАЯ, ЧУЛЬЛІВАЯ, ДЗІЎНАЯ стужка!!! Напэўна, і тое, і тое! ;) Рэзананс, ага!
Потым яшчэ хьвілін 40 усёй заляй гутарылі з акторамі. Тая, "вядучая", што была пастаўлена кіраўніцтвам кінатэатра, выбівалася ЖАХЛІВАЙ ТРАСЯНКАЙ, а на фоне швэда, што рабіў прамову перад фільмам на чыстай беларускай, гэта было проста ганебна... Плюс падчас гутаркі актораў з гледачамі, яна парушыла цёплую атмасфэру, дзе спачатку размова вялася без мікрафона і па-анельску (думаю, і так усё ўсім зразумела было!!!) сваім мікрафонам і мітусьнёй.
Але вечар быў цудоўны!..