У БРСМ можна трапіць праз тэхнічную памылку
Крысціна Карчэўская: “Я даслала ім афіцыйны зварот на цэнтральны офіс БРСМ. Ужо прайшоў месяц. Я адпраўляла заказным лістом, гэта было 2 ліпеня. Атрымліваецца, да 2 жніўня яны павінны мне былі прыслаць адказ, калі па законе. 2 жніўня прайшло, адказу няма. Я планавала паводле іх адказу падаваць скаргу ў Міністэрства юстыцыі. А так ніякага адказу няма, і я на днях буду раіцца з праваабаронцамі, які тады мусіць быць алгарытм дзеянняў”.
У прыёмнай цэнтральнага камітэту БРСМ ніхто нават не здымае слухаўку, і на ўсе пытанні адказвае аўтаадказчык. Пра тое, чаму на працягу месяца Крысціне не прыйшоў афіцыйны адказ, ён нічога не ведае.
БРСМ: “Вітаем. У цяперашні час мы не можам вам адказаць. Вы можаце адправіць факс ці пакінуць сваё паведамленне...”
Напэўна, і зварот Крысціны ляжыць недзе ў стосе пакінутых паведамленняў.
Але мы датэлефанаваліся да камітэта БРСМ Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сакратар арганізацыі спачатку спрабаваў давесці нам, што Крысціна Карчэўская магла забыцца на тое, ці ўступала яна ў нейкія арганізацыі.
БРСМ БДУ: “Магчыма, дзяўчына ўступіла ў БРСМ у школе. Ведаеце, людзі самі часам не ведаюць, куды ўступаюць! Чаму яна так катэгарычна сцвярджае, што не ўступала?”
Еўрарадыё: Але тады ёй трэба было б плаціць унёскі штогод, пяць гадоў, пакуль яна вучылася. Ёй бы нагадалі пра іх!
БРСМ БДУ: “Атрымліваецца, што так. Я думаю, ёй нагадвалі...”
Згодна са словамі Крысціны, ніякіх прапаноў заплаціць унёскі ёй ніхто не рабіў за ўсе 5 гадоў вучобы. Сакратар БРСМ БДУ, памеркаваўшы, якімі шляхамі можна трапіць у БРСМ, прызнаў, што трапіць туды можна і памылкова.
БРСМ БДУ: “Можа, і была тэхнічная памылка з гэтай дзяўчынай. То бок яна калісьці недзе ўступіла, напісала заяву, а потым, напрыклад, адмовілася. А яе па тэхнічнай памылцы проста не выкраслілі. А картку знішчылі”.
Еўрарадыё: Шмат у вас такіх студэнтаў?
БРСМ БДУ: “Гэта першы такі выпадак”.
На пытанне, чаму Крысціне не адказалі на яе афіцыйны зварот, у БДУ адказваюць, што не ведаюць
![HOLGA [20] HOLGA [20]](http://farm9.staticflickr.com/8024/7210580508_36b454ce5b_t.jpg)
![HOLGA [19] HOLGA [19]](http://farm8.staticflickr.com/7096/7210583768_17b6fbc643_t.jpg)
![HOLGA [18] HOLGA [18]](http://farm9.staticflickr.com/8025/7210587084_d7bc9a702d_t.jpg)
![HOLGA [17] HOLGA [17]](http://farm8.staticflickr.com/7087/7210589786_983262f6c4_t.jpg)
![HOLGA [16] HOLGA [16]](http://farm6.staticflickr.com/5348/7210592754_65578a1817_t.jpg)





