- Я вымак, як сабака. Наскрозь. А зранку я быў такім жоўтым і пазітыўным, эх... Без парасона і бяз курткі(((. Кажуць, усё лета будзе такім...
- Адлучылі гарачую воду. Трэба абдумаць кампанію супраць гэтага саўковага бардака... І... вазьміце мяне да сябе на гарбату і на памыццо! :)
- Заўтра мой апошні дзень у 23 гімназіі: павыстаўляла гэтым ахламонам халяўных дзесятак і дзевятак, а некаторым - сурова двойкі, бо нефіг. Дырэктарка сказала, што задаволена маёй працай, і што згодна ўзяць мяне з наступнага года зноў, але пакуль невядома, колькі будзе гадзін, таму, магчыма, будзе пралёт, пабачым у жніўні ўжо.
- Заліковая сэсія - як я яе ненавіджу! Хутчэй бы гэта скончылася!...
Таксама чытайце