Сёньня была на кастынзе на адну прома-акцыю (болей нічога не скажу пакуль, не пытайцеся). Спадабаўся момант:
Адзін з арганізатараў, замест адказа на адно маё пытаньне: Працяглая паўза. Здзіўленьне ў вачох. І словы:
"Ой, а вы всегда на белорусском говорите?"
"Ну... Так."
"А русский вы знаете?"
"Канешне. Я на ім з нараджэньня размаўляла."
"Гм. А на акции вы на каком языке будете говорить?"
"Ну, тут ужо як вы пажадаеце..."
"Хорошо."
"Да пабачэньня!"
"Стойте! Как вас зовут?"
"Крысьціна!"
"Я пазначу на вашей анкете, что вы белорусскоязычная!" (усьміхаецца)
Вось цяпер хажу і думаю, што гэта значыла. Але ў любым выпадку, заўтра пасьля 16-00 можаце мяне ругаць дрэннымі словамі... ;)))