“У нас выдалась сложная поездка!”
На відэа можна пабачыць суслагістэрыку наша экзатычнае дабіранне (а тады было -15!) да зімняга ляснога аазіса, адкуль я толькі нядаўна вярнулася і гатова да подзьвігаў, а менавіта: праца х 3, курсы па кіраванні машынай, а таксама - тссс, толькі б не ссурочыць! - зноў пачну хадзіць у басэйн, і пакуль мае намеры цьвёрдыя да першага соннага ранку! :)
А яшчэ ў блогу абнавіўся дызайн, вось :) Ну, для тых, хто не чытае мяне ў твітэры, дзе я пра гэта пісала ўвесь апошні тыдзень - цяпер у мяне платны аккаўнт у , а гэта значыць безліміт ва ўсіх сэнсах, таму я інтэнсіўна зараз яго напаўняю новым, старым і ўжо даўно забытым. Завітвайце, карацей ;)






