Сёньня здала найстрашэнны залік за гэтую сэсію :) І за ноч напісала добрую палову курсача, які маю абараняць ці то ў аўторак, ці то калі...;)
Заўтра ў Гомель :) "Апошнія ільготныя выходныя" (с)
... Вяртаньне ў горад дзяцінства спалучаны дзеля мяне з перабіраньнем-пералістваньнем старых папяровых дзёньнікаў, самакапаньнем і смуткам па мінуламу, што назаўсёды так і застанецца хіба што ў памяці... Асабліва складаныя гэтыя вяртаньні чамусьці ўзімку... Ненавіджу цягнікі, але спынам па такім надвор'і не наездзішся. Заўтра счаплю зубы і пайду на вакзал, а потым будзе не меньш ненавісны гомельскі вакзал, традыцыйная "Каффа" з Ночанькай, потым дом, дзе рана кладуцца спаць, і вось я ізноўку адна, разглядаю ўжо такі чужы пакой маленства, лістаю дзёньнікі, разглядаю фотаздымкі, а на іх такія родныя твары мінулых год...