У адказ на пост пра БУНТ і камэнтары да яго

Вось тут абражаюць БУНТ. А вось з чаго ўсё пачалося.

Бля, хлопцы, да вы зрабіце хоць толіку таго, што робяць гэтыя людзі, а потым лажайце! Вы роўна нуль без палачкі ў параўнанні з БУНТам. Я ведаю шмат людзей адтуль - і гэта ВЕЛЬМІ добрыя, адукаваныя і прыемныя людзі! Гэта адзіная моладзевая арганізацыя, якая робіць не за гранты, а за ідэю, і я іх за гэта вельмі паважаю і не дазволю іх вось так нахабна паліваць брудам! Вы не думалі пра тое, НАКОЛЬКІ крыўдна было Тані бачыць усе вашыя зняважлівыя камэнтары ў адказ на тое, што яны РЭАЛЬНА НЕШТА РОБЯЦЬ, а не сідзяць перад маніторамі! Ужо за гэта іх варта паважаць!!!

Мне за некаторых з вас проста сорамна...

Я ўсё сказала :-/

Имя ЖЖука 1208026686
АПД. Гхм, спадарства, 200 з гакам камэнтароў ды яндэкс-топ: я ў шоку.

Таксама чытайце

210 каментароў на “У адказ на пост пра БУНТ і камэнтары да яго”

  1. zmagarka сказаў:

    дзякуй. ..

  2. chegor сказаў:

    а хулі…
    краіна інтэрнэт-юзераў (як яны сябе называюць).
    пісаць каменты та ўсё здольныя.

  3. kapialush сказаў:

    Дык я іх так не з-за таго, што яны нешта робяць ці ня робяць, а з-за іх рэакцыі на крытыку ;)

    А фразы ў стылі “Бля, хлопцы, да вы зрабіце хоць толіку таго, што робяць гэтыя людзі, а потым лажайце!” гэта глупства і сафізм. Фактычна, гэта як апошняе апраўданьне для людзей, якія ня могуць нармалёва ўспрымаць крытыку ў свой бок ;)

    • chris_gomel сказаў:

      Слухай, вось пайдзі САМ расклей пару соцень налепак не за грошы, а за так, з рызыкай выляцець з вучобы і атрымаць па вушах. А потым я цябе пакрытыкую кшталту “у*баны” – і пагляджу на тваю рэакцыю. Думай, што пішаш.

    • heartlion сказаў:

      тупа гаўном цябе палью – ты мяне сабакам назавеш.

      • kapialush сказаў:

        на бай_паліцік іх адэкватна пакрытыкавалі, адказ – тое самеае гаўно, аб якім ты кажаш ;)

  4. heartlion сказаў:

    і я цалкам цябе падтрымаю. малалетнія інтэрнэт-ананісты загнабяць усё і ўся, бо мозг іх можа толькі дзяліць на сваіх/чужых.

    проста мне впадлу лезьці ў гэтыя бязгляздыя срачы, усё роўна як бараны будуць адное і тое ж казаць.

    але БУНТаўцаў ведаю таксама і свой белы камушак за іх табе перадаю.

  5. datcanin сказаў:

    мне заўжды было цікава: што значыць “рэальна рабіць”? ляпіць налепкі ды пэцкаць сьцены?

    • chris_gomel сказаў:

      Ты калі-небудзь чуў пра інфармацыйную кампанію. Тая, як ты назваў, пэцкатня сцен – і ёсьць для іх адзіны магчымы варыянт заявіць людзям, што яны (БУНТ) існуюць, што альтэрнатыва – ёсьць і што ёсьць вера ў змены. Ды і навошта я тут табе гэта тлумачу: гэта і так зразумела таму, хто ведае сітуацыю ў Беларусі…

      • datcanin сказаў:

        Інфармацыйная кампанія мае сэнс толькі ў выпадку свае эфэктыўнасьці. Я насамрэч занадта добры знаёмы зь беларуская сытуацыяй і таму ведаю, што “эфэктыўнасьць” такіх акцый прыкладна = 0. Я не супроць, канешне, – няхай людзі выказваюць свае погляды хоць так, калі па іншаму не могуць ці ня ўмеюць, але не трэба строіць зь сябе невядома якіх “змагароў” пры гэтым.

        • zmagarka сказаў:

          скажу як чалавек, які 9 год займаецца вулічным супрацівам: 1000 налепленых улётак – гэта шанец здабыць 1 актывіста. гэта не нуль, не пустое месца. гэта чалавек. і так паступова набіраецца каманда. цяжкой працай. штодзённай.
          зразумела, гэта ў выпадку нармальнай структуры, а не як у нас часта бывае, калі людзі качуюць за грошы ці за новыя майкі з адной структуры ў іншую, а часта з’яўляюцца намінальна сябрамі дзесятку арганізацый адначасова.

          • datcanin сказаў:

            Не ведаю. Хутчэй гэта шанец, што сапраўды адзін ці два чалавекі ўвогуле даведаюцца штосьці пра вашу дзейнасьць. “Актывіст” (асабліва, калі задумацца над сэнсам гэтага слова) хутчэй далучыцца да вашага руху, даведаўшыся пра яго праз знаёмых ці сеціва, чым улёткі. Не ведаю, які гэта мае плён.

            Галоўнае не сварыцеся ))

            • zmagarka сказаў:

              я гаварыла перадусім пра будучых актывістаў з рэгіёнаў. там яны менавіта праз знешнюю агітку прыходзяць звычайна.

              а так, зразумела, што асноўная задача агіткі, асабліва гэта тычыцца першага этапу – да з’яўлення шырокага масавага руху – стварэнне бачнасці існавання. людзі ніколі не пойдуць да тых, каго не ведаюць. калі вісіць агітка – значыць ужо “нешта маецца”, гэта ўжо вага, нават калі за ёй нічога няма. думаю, вы самі гэта цудоўна разумееце.

        • insurhent сказаў:

          …a jak vy vykazvajecie svaje pohlady?

          • datcanin сказаў:

            U adkrytych dyskusijach z kalehami, va ŭniversytetach, kanferencyjach, praź SMI, sieciva – jak zaŭhodna. Prosta jaki sense mnie naprykład zaraz vyjści ŭnačy na Hrušaŭcy dy raźviesić ulotki?? Ja jašče razumieju sens vuličnych akcyjaŭ (pikiety, mitynhi, šeści j h.d.), a heta…

      • _nevr_ сказаў:

        У чым альтэрнатыва? У пэцкатне сьцен? Так гэта не альтэрнатыва і не інфармаваньне, а хутчэй антырэкляма. Бо крывы надпіс на плоце “БУНТ” у лепшым выпадку не выклікае ніякай рэакцыі, у горшым – калі гэта твой плот і ты яго тыдзень таму пафарбаваў – выклікае нэгатыўную рэакцыю. Я з падобным не аднойчы сутыкаўся. Напрыклад, два гады таму ў адной маёй знаёмай у пад’ездзе напісалі штосьці кшталту “жыве беларусь! малады фронт” і нумар тэлефону. Яна патэлефанавала, спытала, што гэта за гхырня і навошта пэцкаць сьцены – ёй адказалі, што яны робяць тое, што могуць. Як вынік – яна ўвогуле не пайшла на выбары. хаця да таго зьбіралася прагаласаваць за Мілінкевіча або Казуліна. І гэта не адзіны выпадак.

        • nicolaev сказаў:

          Наколькі мне ведама, бунтаўскія не ґрафіцяць жылыя забудовы – забаронена, хіба ўто мо’ тормаз які напіша, або недасьведчаны…

          • _nevr_ сказаў:

            Ну хоць чамусьці за 10 год навучыліся, і то добра :) Але ж я ўсё роўна ня бачу, у чым альтэрнатыва. І што такога значнага ў праведзенай БУНТам у Брэсьце рэклямнай кампаніі, каб аб ёй з пафасам пісаць у бай_політікс. Ці гэта частка ўсё той жа кампаніі? :)

            • nicolaev сказаў:

              Reply to your comment…

              Так, гэта ейны працяг. :)
              У інфармацыйны век значна ня толькі што адбыўшыся,
              але і інфармацыйная хваля, што закранае нашмат большую колькасьць людзей…

  6. yeag сказаў:

    дзякуй.

  7. niareisha сказаў:

    фашыстка вашая Таня

    • chris_gomel сказаў:

      Ты яе ведаеш асабіста?!

      • niareisha сказаў:

        мела выпадак. гэта было ня лепшае мерапрыемства Бунту – калі былі ў яго лепшыя.

        • zmagarka сказаў:

          калі ад людзей патрабуюць, а яны не робяць, то гэта можна назваць фашызмам у вашай тэрміналогіі, так і быць.

          • niareisha сказаў:

            у маёй тэрміналёгіі фашызм – гэта прыніжэньне і зьнявага, тым больш публічная, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцей

            • zmagarka сказаў:

              тады вы блытаеце фашызм і нацызм. гэта вельмі розныя ідэалагічныя і палітычныя плыні.

              • niareisha сказаў:

                я ня блытаю…
                проста ў СВАЁЙ тэрміналёгіі я не адрозьніваю гэтыя ніжэйшыя праявы чалавечай сутнасьці. калія Вас нацысткай назаву – Вам лягчэй стане?

                • zmagarka сказаў:

                  лягчэй. я магу сказаць і гэтага несаромлюся, што сапраўды ненавіджу маскалёў. проста трываць не магу. алергія. прашу заўважыць, маскалёў, а не рускіх. што ў сістэме каардынат значна вышэй да стану душы, чымсця да нацыяльнасці. у гэтым сэнсе можаце лічыць і публічна называць мяне нацысткаю. мажліва, каб зрабіць вам прыемнае, буду адгукацца :)

                  • niareisha сказаў:

                    людзей любіць трэба, Таня. усіх. толькі тады яны прымуць тое, што Вы робіце для іх.

                    • zmagarka сказаў:

                      гэта вельмі складанае пытанне – што і для каго. толькі вось гісторыя падцвярджае, што людзі ў сваё масе ніколі не прымалі тое, што прапаноўвала ім улада (новая, старая, патэнцыйная). ёсць показка, што задача барацьбітоў за волю і справядлівасць – зрабіць так, каб людзі нарэшце змірыліся з вактам, што НАМ гэта так па горла трэба і дазволілі змяніць сітуцыю.

                    • zmagarka сказаў:

                      а пра любоў усіх да ўсіх… я гуманістычную праваслаўную парадыгму не падтрымліваю.

                  • chris_gomel сказаў:

                    і я ненавіджу маскалёў, але люблю рускіх. але гэтым людзям гэтага не зразумець, там усіх пад адзін грабянец…

        • yeag сказаў:

          я думаю у гэты момант вам варта запасціць гэта асобна. каб усе мелі магчымасць пабыдліць адзін аднаму на бай_палітыкс. быць пакрыўджанай Таняй для гэтага дастаткова!

          заебалі ужо..

          • niareisha сказаў:

            слухайце, хто вас заябаў?
            “я думаю”…
            нафантазіруюць сабе, надумаюць, потым ябуць гэтымі фантазіямі сабе (і людзям навокал) мозгі, а на іншых крыўдзяцца.
            тое, што я пакрыўджаная Таняй – Вашая прыватная фантазія.
            а пра асобныя пасты – тым больш.
            сядзіце, займайцеся мазгавым ананізмам і надалей – а да людзей не чапляйцеся.

    • zmagarka сказаў:

      цікава… у 2 сотнях каментараў на бай_паліцікс мяне спрабавалі абзываць анархісткай. ужо фашыстка. грантасоска была пазаўчора. што будзе далей? жыдамасонка?

      • niareisha сказаў:

        да анархісткі, Таня, Вам яшчэ чытаць і чытаць…

        • zmagarka сказаў:

          Ірачка, вось тут вы зусім патрапілі пальцам у неба.

          • niareisha сказаў:

            тады прыношу свае прабачэньні, калі што ня так. але прыватна я не лічу анархізм нечым адмоўным, чым можна абзываць.

            • zmagarka сказаў:

              проста я вельмі цікаўлюся ўсімі гэтымі новымі сацыяльнымі рухамі і маладзёвымі плынямі менавіта з пункту гледжання тэарэтычнага, як філосаф па адукацыі, адпаведна, і літаратуры давялося перарыць горы.

              анархізм не падтрымліваю, хаця і “правай” у прамым сэнсе слова мяне назваць нельга. ізноў жа, як філосаф, бінарных канцэпцый асобы не прымаю і ярлыкоў імкнуся не вешаць (на сябе, вядома, таксама :).

              • stashek сказаў:

                Калі вы адносіце анархізм на новых сацыяльных рухаў і маладзевых плыняў, то ганьбіце сябе як філосафа і тэарэтыка….

                • zmagarka сказаў:

                  анархізм ёсць пэўнай субкультурай. тут няма ніякіх супярэчанняў. Бакунін і кампанія – зусім іншая гісторыя. вучыце матчастку.

                  • stashek сказаў:

                    Анархізм есць пэўнай палітычнай тэорыяй. Субкультуры з’явіліся на падставе гэтай тэорыі (часта на падставе неправільнага яе разумення). Падзяляйце першаснае і другаснае :)

      • nicolaev сказаў:

        пра маскальку не забудзь :)

    • krywal сказаў:

      аўтарытэтна заяўляю…

      Таня – не фашыстка :)

  8. iks_by сказаў:

    +1. Каменты на паліцікс ад у*ебаных флудзераў да якіх скатваецца і капялюш проста ванітаробныя.
    Выказваюся ў падтрымку БЦНТу карацей.

  9. rejka сказаў:

    Дзякуй :)

  10. drapeznik сказаў:

    >> Гэта адзіная моладзевая арганізацыя, якая робіць не за гранты, а за ідэю,

    Не зусім адзіная.

    Агулам, як калісьці сказаў Лу: “Ня можа быць у арганізацыі чылавеке фсё чОрнае ілі фсё белае”. Ёсьць як негатыўныя, так і станоўчыя моманты. Таццяне б крыху спакайней рэагаваць на флэйм і “крытыку” і ўсё =)

    • chris_gomel сказаў:

      Магчыма не адна. Я тут трохі абагульняю. Але з іншага боку я разумею Таню і спачуваю ёй у такія моманты. А наконт “спакайней” – амаль дзесяць год актыўнасьці па вялікім рахунку ўпустую – і ты дзівішся, адкуль рэзкасьць? Ды й лепей так, чым быць памяркоўнай амёбай.

      • drapeznik сказаў:

        Ня тое каб дзіўлюся, проста агрэсыя й нецэнзурная лексыка (руская, дарэчы) ня надта станоўча спрыяе дабрабыту (ці, лацьвей мовіць, стварэньню пазітыўнай атмасфэры). Ды й за гэты час можна было б проста навучыцца ігнорыць =)) Хаця, гэта яе асабістая справа, што й як рабіць.

      • _nevr_ сказаў:

        Дзіўна. Вышэй ты пішаш, што яны РЭАЛЬНА НЕШТА РОБЯЦЬ, тут – што ўся гэтая актыўнасьць па вялікім рахунку ўпустую. Прабач, але тады гэта не рэальная праца, а проста бессэнсоўнае марнаваньне часу і сілаў і тыя, хто іх крытыкуе/палівае брудам, маюць рацыю.

        • chris_gomel сказаў:

          Тут я пішу не пра БУНТ, а толькі пра Таню як ветэрана вулічнага супраціву. Павер, яна ведае, што робіць. А крытыкаваць тут мае той, хто прынамсі ВЕДАЕ, што яны робяць і сустракаўся з імі хоць аднойчы вочы ў вочы.

          • _nevr_ сказаў:

            Я разумею, што не пра БУНТ, якому ня больш за 3 гады. Але у тактыцы што-небудзь зьмянілася ў параўнаньні з тым жа Зубрам? Тыя ж налепкі і надпісы. Як піша сама Змагарка – асноўная мэта – гэта залучыць новых актывістаў. Магчыма, кагосьці налепкі на самой справе прывабліваюць. Але практыка паказвае, што такіх ня шмат, толькі й хапае, што падтрымліваць нейкую мінімальную колькасьць маладзёвых арганізацый. Так што фактычна налепкі – гэта рэкляма БУНТу, і амальнічога больш.

    • zmagarka сказаў:

      гэта не крытыка. гэта прамыя абразы. неабгрунтаваныя, наглыя, подленькія (чаго каштуюць пасты пра мяне і 100-метроўку), выказаныя людзямі, некампетэнтнымі той сферы, якіх яны тычацца (ізноў жа, прыклад з таго самага кам’юніці: калі біяграфіі і фота лідэраў Бунту не вісяць на сайце, іх ніхто звонку не ведае, а праца размеркаваная па аўтаномных камандах, значыць структура на 100% ГБшна-ФСБшная).

      наконт не зусім адзінай я таксама пагаджуся. хаця Крыс, мабыць, мела менавіта сферу вулічнага супраціву, дзе працуе вельмі мала структур з кепскай рэпутацыяй, падцверджанай фактамі. нікога не хачу пакрыўдзіць (вельмі добрыя людзі маюцца паўсюль, я тут не маю актывістаў і палявых камандзіраў на ўвазе), але як і МФ, так і Джынс, так і За свабоду! вельмі шмат пытанняў па бабкам.

      пра чорнае і белае – канечне, памылак і праблемаў вельмі шмат. але гэта ніяк не тычыцца тэмы мітавых грантаў БУНТ’у, майго асабістага жыцця (з кім я сплю, у якой кватэры жыву і за што купляю Mac’і) і хуткасці працы сярэднестатыстычнага паклейшчыка.

      • drapeznik сказаў:

        >> але як і МФ, так і Джынс, так і За свабоду! вельмі шмат пытанняў па бабкам.

        Ды зь імі якраз-ткі ўсё зразумела. “Больш патасу – меньш сэнсу”, на жаль.

        >> гэта прамыя абразы. неабгрунтаваныя, наглыя, подленькія (чаго каштуюць пасты пра мяне і 100-метроўку)

        Вучыся ігнорыць лайно) Насамрэч, такія абразы якраз і разьлічаныя на тое, што ты будзеш адказваць, і, мажліва, скажаш штосьці, за што яны змогуць зачапіцца.

        • zmagarka сказаў:

          іх трэба ставіць на месца. абавязкова. не забывайма, што гэтыя допісы таксама чытаюць недасведчаныя ў топіку размовы людзі, і вераць перадусім гэтым “ёмкім” прыёмаў правакатараў.

          • iks_by сказаў:

            тут маецца 2 выхада:
            1. Выдаляць такія абразлівыя каменты да той пары пакуль ім не надакучыць
            2. Прыдумаць нейкі флэшмоб у ЖЖ, каб паздзеквацца з гэтых ідыётаў. Хаця такі варыянт хучэй ПіаР гэтых асобаў.

            • zmagarka сказаў:

              1. – ужо аднойчы выдаліла. такую вонь развялі, што сабе даражэй :)

              2. цікавая ідэя, толькі як? хмм

              • iks_by сказаў:

                1. у маіх пастах вонь таксама была, але і яна была жорстка выдалена. У выніку ім проста надакучыла :)
                2. Ды вось думаю, што б такога замуціць (і ня першы дзень, яшчэ да сёньняшняга выпадку), але пакуль нічога моцнага не прыдумаў. Не засіраць жа іхнія пустыя ЖЖ?

            • drapeznik сказаў:

              Ну, калі выдаляць – пасыплюцца абвінавачваньні “Чым вы лучша Лу” і “Фашысты” (хоць апошняе й не абраза зусім =))

          • drapeznik сказаў:

            Трэба безумоўна, але крыху больш, як кажуць брытанцы “in cold blood” =)
            Бо,кожны Рух (арганізацыя й г.д.) складаецца з людзей (асобаў, індывідуяльнасьцяў). І ўражаньні аб гэтым чалавеку часткова ствараюць суб’ектыўнае уражаньне аб арганізацыі агулам (кропля за кропляй – акіян).

      • coipish сказаў:

        гэта не крытыка. гэта прамыя абразы. неабгрунтаваныя, наглыя, подленькія (чаго каштуюць пасты пра мяне і 100-метроўку), выказаныя людзямі, некампетэнтнымі той сферы, якіх яны тычацца
        Усё роўна лепш на гэта не крыўдаваць (я ведаю, што такому цяжка навучыцца), бо калі будзеш моцна так рэаґаваць, іх табе будуць казаць усё больш і больш. ((

        • chris_gomel сказаў:

          Койпіш мае рацыю ;)

        • zmagarka сказаў:

          антон, цяжка змаўчаць, калі 14-ці-15-ці гадовы пастрэл табе такое піша!

          • coipish сказаў:

            Цяжка, я згодны. Я нават скажу, што ня кожны чалавек на гэта, на жаль, здольны. Але ймкнуцца ня блага.
            Магу яшчэ дадаць, што я ў 15 год табе б яшчэ й не такое напісаў, улічваючы, што я тады быў за триединую Русь из Великой, Белой и Малой Руси )))

      • nicolaev сказаў:

        Дарэчы, ўсе спробы высьветліць чаму мы дэбістыя – безвыніковыя.
        Усі спробы высьветліць пра нашае грантасмоцтва й фінансавыя скандалы нейкімя – ўрэшце выводзяць або на нейкіх абстрактных каліноўцаў, або на “идипоешьговна”…

        • zmagarka сказаў:

          ведаеш чаму? адраз просты. абгрунаваных зачэпак наконт гэтых рэчаў няма, таму што саміх фактаў не існуе ў прыродзе. а яны не вераць (як такое можа быць? усе ж так робяць!), а таму і грызуць далей

    • iks_by сказаў:

      У той “групоўцы ў-банаў”, якая каменціць на мінск_бай, бай-паліцікс праца такая. Я калі толькі ў ЖЖ з’явіўся зважаў на іхны флуд, адказваў нават нешта. Потым калі нешта посціў у гэтыя кам’юніці проста выдаляў гаўнакаменты. Зараз не звяртаю ўвагі.
      Гэта я маю на ўвазе аляксеяў і г.д., магчыма там была і канструктыўная крытыка, не асіліў ўсё прачытаць

  11. kabierac сказаў:

    у тым пасьце, які па першай спасылцы, абражаюць не “бунт”, а ягоных крытыкаў (мяне, напрыклад, нейкі бунтаструк хуйлом назваў))))
    а па 2ой спасылцы спн. Елавая ўвогуле неадэкватна рэагуе на любыя каментарыі. як бы ёй ні было непрыемна, варта сябе кантраляваць. папулярнасьці “бунт” сёнбня не заваяваў, толькі згубіў.

    • yeag сказаў:

      о то як палемінка у цябе змянілася. гыгы. як людзі загаварылі.

      • kabierac сказаў:

        яна часта зьмяняецца, але сутнасьць тая самая.
        і яшчэ на ўсякі выпадак: чувак, не зразумей мяне няправільна – ты мяне абразіў, але не пакрыўдзіў)) усё ок.

    • nicolaev сказаў:

      Заваяваў. А вам з капялюшамі гаўна, ня кажучы пра змагараборцаў, трэба яшчэ вучыцца быць мужчынамі, а не чалеса-носьбітамі. Размаўляючы з жанчынай, нават калі вам падаецца, што ня мае рацыі, трэба паводзіць сябе па-мужчынску. Вы шмат кніжак прачыталі, але, пэўна, ня тыя кніжкі чыталі. Пачытайце савецкія :)

      • chris_gomel сказаў:

        ! як трапна

      • kabierac сказаў:

        я не разумею, чаму такая хвараблівая рэакцыя на маю асобу? падыміце ўсе мае каментарыі з тых двух допісаў, і знайдзіце, дзе я неяк недастойна выказаўся ці абразіў каго-кольвек, нават жанчыну. за Капялюша я не адказваю, але, наколькі памятаю, ён там таксама нах.й нікога не пасылаў.
        і яшчэ такі момант – Змагарка выбрала класную схему паводзінаў. як толькі ёсьць нейкі негатыўны камент, яна адразу крычыць “быдла ідзі лесам!”, а пасьля на гэты лямант зьбягаецца куча народу, і кожны лічыць патрэбным сказаць: “гэта цябе Таня быдлам назвала? так? ну, значыць ёсьць за што! ну, дык ты яе абразіў! ну ты і быдла! ну, ты не мужык! ну ты хамло!”

      • aliaksei_by сказаў:

        Деревенский Дон Жуан тут вылез поучить быдло этикету, хуле..

      • kapialush сказаў:

        Ты, відавочна, начытаўся. Убогае крэа пра “капялюшы гаўна” выдае з галавою.

    • aliaksei_by сказаў:

      Рассуждать о “популярности” БУНТа или Инициативы или Отпора как-то по меньшей мере смешно что ли.. Хотя странно, что никто змагарские рейтинги не составил :)

  12. sashatheone сказаў:

    Такие терки – это все-таки лакмусовая бумажка. Позволяет раскрыться разным личностям и задать разные вопросы.
    Большинство отреагировали нормально, сообщив Тане, что новости про наклейки – это совсем не то, чего ждут люди. Что тут обидного? Это так.
    Наклейки – черная работа, она нужна, спору нет, но гордиться тут абсолютно нечем. И даже если в Бресте отделение бунта вырастет в 100 раз – это тоже внутреннее достижение. Сделайте сильную акцию – будет повод гордиться. А пока ваш самопиар приносит такие плоды, все закономерно.

    • chris_gomel сказаў:

      каб рабіць моцную акцыю, трэба, каб была каманда. ты думаеш, што БУНТ шматлікая арганізацыя для “гучных” акцый? часам, трэба перачакаць, чым лезьці з балалайкай на танк. Яны яшчэ заявяць пра сябе, папомніш мае словы ;)

  13. toshirskij сказаў:

    когда мне было 14-15 лет, я тоже расклеивал листовки и писал на стенах, раздавал газеты… за идею.

    что-то изменилось?

    НИХУЯ.

    • chris_gomel сказаў:

      Таму што прыходзяць і зараз такія як ты: парасклеівалі ды пакідалі лістоўкі, – і адразу падавай вынік. Гэта – цяжкая дарога, тут трэба ўмець чакаць і трываць, тут усё адразу не атрымаецца. А з-за таго, што ў нас у грамадстве дахера экспертаў-пустазвонаў, мы і сідзім дагэтуль у г**не.

      • toshirskij сказаў:

        А я и не ждал.
        Я знаю, что ничего сразу не приходит.

        Только вот уже с 1996 года идёт кое-какая борьба с крывавым рэжымамTM. И прошу обратить внимание на то, что мы эту войну проигрываем. В 2001 можно было делать больше, не опасаясь преследований… Знаю по себе.

        Просто я пришёл к выводу, что глупо биться об кирпичную стену. Лучше встраиваться в неё кирпичиком и в нужный момент оттуда вывалиться, потянув за собой остальных = как результат, обрушив её.

        Так что – либо дружно в БРСМ и пробиваемся к ключевым постам, либо военный переворот.

        • chris_gomel сказаў:

          Вельмі слушна. Я ўжо думала пра БРСМ ;)

          • nikita_syskov сказаў:

            ты засвечаная ўжо — не возьмуць)))нават мяне мо не будуць аднаўляць)))
            трэба ў сакрэце вялікім рыхтаваць маладых))
            у перумава добра апісана ў першым “чэрапе”)))

        • sashatheone сказаў:

          Стена, наверно, просто так не обрушится, потому что поддерживается извне. Я даже думаю, что здесь у нее и нет никаких ключевых элементов, только декорации.
          Ну разве что самая верхушка более-менее ключевая. Как система гауляйтерства.

          • toshirskij сказаў:

            да я просто к тому, что лістовкоклейка неэффектівна как таковая.

            но срать на БУНТ і полівать іх говном – это ублюдочно.

            • sashatheone сказаў:

              Да уже вроде и не про бунт. Ты интересный вопрос сформулировал, но не вижу, куда можно встроиться “кирпичом” и что-то эффективно делать. Не в БРСМ же, в самом деле. Здесь все позиции, кроме лукашенкиной, не ключевые, да и до этих позиций нужно идти и идти.
              Попытки уже были, на весьма высоком уровне – парламентская группа “Республика”. Но оказалось, что парламент – это пшик.
              Разве что с целью собственного благополучия, смирившись с тем, что лукашизм – это на очень долго.

              • toshirskij сказаў:

                у меня подозрение, что если встраиваться, то сугубо в силовые структуры… военные и ментовские институты доступны населению )

            • nicolaev сказаў:

              Reply to a comment…

              Дзякуй!

    • aliaksei_by сказаў:

      Изменилось! За 14 год супрациву(tm) до койпишей дошла необходимость информационного споротивления, а франак понял что не стоит трепаться по мобильнику о деталях предстоящей акции. Ну и остальные по мелочи..

      Лично я полон оптимизма и уверенно смотрю в европейское будущее.

  14. alhifizik сказаў:

    По крутой тропинке горной
    Шёл домой барашек чёрный
    И на мостике горбатом
    Повстречался с белым братом.

    И сказал барашек белый:
    “Братец, вот какое дело:
    Здесь вдвоём нельзя пройти -
    Ты стоишь мне на пути”.

    Чёрный брат ответил: “Ме-е,
    Ты в своём, баран, уме-е?
    Пусть мои отсохнут ноги,
    Не сойду с твоей дороги!”

    Помотал один рогами,
    Уперся другой ногами…
    Как рогами ни крути,
    А вдвоём нельзя пройти.

    Сверху солнышко печёт,
    А внизу река течёт.
    В этой речке утром рано
    Утонули два барана.

  15. nikita_syskov сказаў:

    а калі яны з даху саскочуць — таксама ганарыцца ўчынкам трэба? які сэнс рабіць нешта з таго, што яны робяць, калі ты лічыш што яны займаюцца лухтою?

    • chris_gomel сказаў:

      а хто займаецца НЕ_лухтою?
      у кожнага ёсьць заганы, але гэтая моладзевая суполка сабраная на сяброўстве ды энтузіязме, а не пад прыкрыццём партый ды грантавых праграм. Так, магчыма і яны бяруць аднекуль гранты (бо тыя ж налепкі – нятаннае задавальненне), але Я ІМ ВЕРУ, я ведаю, што грант пойдзе на справу, а не ў кішэню лідару. Я так кажу, бо дакладна ведаю, што так бывае і бачыла гэтую кухню знутры.

      • nikita_syskov сказаў:

        я канешне кухню не бачыў…але ж проста склалася такое ўраджанне што культурна-асветніцкая дзейнасць дае нейкі плён, а вось грамадзянска-палітычныя акцыі ладзяцца так, каб не было аніякай магчымасці дасягнуць мэты, ці яе асвятляюць зусім не так, як трэба…
        заўваж — я ні слова не казаў пра гранты…толькі пра тое, што імхо “пэцканне сцен” гэта не “супраціў крываваму рэжыму™” а больш на дзіцячыя гульні падобна

  16. nicolaev сказаў:

    Дзякуй, Хрысьці!

  17. mirritil сказаў:

    паглядзеў той пост. срач там разводзяць хіба два-тры чалавекі, якія ўжо даўно сумнавядомыя ў байнэце сваімі невысокімі інтэлектуальнымі магчымасьцямі, але высокай піз%#часьцю. калі на ўсіх такіх зьвяртаць увагу, на жыцьцё часу ня хопіць.

  18. 111290 сказаў:

    вялікі дзякуй!!!
    добрыя словы!
    і вам Рэспект)

  19. aliaksei_by сказаў:

    Делают “нешта”, т.е. сами не знают что? Давно пора занятся конкретным полезным делом.

  20. kisa_i_osya сказаў:

    Что за странные люди со смешными закорючками вместо бу

    Что за странные люди со смешными закорючками вместо букв появились в ЖЖ?

  21. imback30 сказаў:

    Вы попали в top30 на яндексе самых обсуждаемых тем в блогосфере. Поэтому копия вашего поста доступна в ленте по ссылке
    Почитать текст со всеми комментариями можно тут
    Это Ваш 1-й ТОПовый пост за последний год. Посмотреть статистику автора можно тут.
    Этот “бот не имеет отношения к Яндексу” © НадежныйИсточник

  22. nicolaev сказаў:

    Некаторыя разумнікі кажуць, што Змагарка сябе паводзіць сябе з рознага кшталту мудакамі неадэкватна. Тупа, таварышы, тупа! Калі нехта зьдзекваецца, гвалціць, абсярае ня толькі цябе, але й твае вышэйшыя ідэялы, тваех сяброў і паплечнікаў, тваех любімых і каханага, а ты кажаш: “Простите, не могли бы Вы этого не делать… ой, поаккуратнее пожалуйста… побойтесь Бога… будьте любезны” – вось гэта неадэкват! А паслаць мудака на знойны юх – самы што ня ёсь адэкват. Інтэлектуалы, млін…

  23. nicolaev сказаў:

    - Адзінае адэкватнае выйсьце – не распачынаць размову з тымі, каго лічыш неадэкватным мудаком ;)

    - Гэта выйсьце, калі тэма не крытычная, а заганы пачуе адзін-два з выпадковых мінакоў. У дадзеным выпадку тэма важкая, і заганы чытаюць сотні. Таму трэба тлумачыць – не для мудака, а для чытача – свой пункт гледжаньня. Маўчаць не заўжды варта, бо для гледача часта – “молчание – знак согласия”. Калі мяне клічуць гаўнаедам ці підарасам – можна папрыкалвацца або памаўчаць, бо гэта дзеля справы ня важка, а сябры ведаюць, кім я ёсь. Калі БУНТу заганяюць лухту пра дэбістых і гранты, трэба супраціўляцца, паказаць, што заганы тыя – пустабрэх. Калі ўсялякая навалач нясе мярзоцьце на тваю сяброўку, трэба гэту мярзотную рожу размясіць на асфальце і паказаць усім астатнім, каб “не повадно было”. Неадэкват? Зато убедительно. Каб гаўно ведала, дзе яно, і дзе нашыя дзяўчо. І што абсерыць змагарак увогуле й Змагарку ў прыватнасьці можа быць ня толькі беларускім бонтонам, але й мае стацца ўласным гемароям…

  24. nicolaev сказаў:

    Не праходзьце міма!
    Галасуйце за што спадабалася!
    Або галасуйце супраць што не спадабалася :)

    На 101blog – справа.

  25. niareisha сказаў:

    абчыталіся, Таня =) ці проста хочаце пераканаць мяне, што Вы – адукаваная і вельмі разумная дзяўчына. ахвотна веру і паважаю гэта ў Вас. але… ведаеце… любоў да людзей – гэта не чыясьці тэарэтычная прыдумка, пра якую можна прачытаць у кнізе, а потым прыняць ці забіць…

  26. zmagarka сказаў:

    калі для вас такая лексіка і стыль мыслення з’яўляюцца фанабэрыстымі (мабыць, вы да гэтага вядзецё), то я такая заўжды.

  27. chris_gomel сказаў:

    вось-вось :)

  28. niareisha сказаў:

    не, Таня, гэта Вы ўсё спрабуеце да гэтага зьвесьці. а я кажу пра любоў да людзей.
    а наконт “такая заўжды”… ну… як Вам сказаць… калі пачытаць там-сям Вашыя камэнтары можна засумнявацца ў праўдзівасьці Вашых слоў ;)

  29. zmagarka сказаў:

    з ваўкамі жыць – па-воўчы выць. калі іх не ставіць на месца, сядуць на галаву. які ўжо тут супраціў.

  30. niareisha сказаў:

    гэта я ўжо чула… не, Таня, такім чынам Вы ня ставіце іх “на месца”, а самапрыніжаецеся. і нічым не адрозьніваецеся ад таго быдла, зь якім нібыта змагаецеся. пакажыце людзям рэальную альтэрнатыву – і яны пойдуць за Вамі. а быдляцтва і так навокал хапае.

  31. zmagarka сказаў:

    гэта спраўныя тэзісы, толькі ў мяне іншая роля, я не прапаведнік. у кожнага свой кірунак уплыву на калектыўную свядомасць грамадства.

  32. aliaksei_by сказаў:

    Re: Reply to a comment…

    А ты еще хочешь конструктивного сотрудничества.. :)
    Ладно, пойду фотографий запощу лучше, чем в твоем журнали флудить дальше.

  33. nicolaev сказаў:

    Reply to a comment…

    Супрацоўнічаць? З табой? Обожэ…

  34. chris_gomel сказаў:

    Re: Reply to a comment…

    Давай ;) Гэта будзе прынамсі канструктыўна ;)

Пакіньце каментар