Твіпл схавае
Чуецца сэрцам ды нэрвамі, апантаныя мікраблогеры шмат каго ўжо давялі да апошняй стадыі агідлівай нянавісьці. Замест кніжак у траліках ды ўборных чытаюцца твіты, замест узбураных званкоў сябрам пішуцца CapsLock’aвыя твіты, твіты ядуцца на абед, твітамі высіраюцца і твітамі ж падціраюцца. Але, як бы ты ні запырскваў інтэрнэт-гікаў сьлінай сваіх аргумэнтаў, у недалекай будучыні і табе прыйдзецца далучыцца да мікраблогерскай касты – інакш будзе нельга.
Усе ж такі неяк няёмка юзаць сэрвіс, які некалі таптаў нагамі… Дзякуй Інтэрнэту, ёсьць шмат альтэрнатываў ці, калі хочаш іх так назваць, “пратэстаў” Твітэру.
“Пагаўкацца” на яго можна ў макраблогу Woofer. Гэта фіча для, тых, хто ня ўмее пісаць мэсэджы карацей за 1400 сымбаляў. Паглядзеўшы на дызайн і функцыянал сайту, непазьбежна азадачышся пытаньнем: гэта што, Twitter? Адказ на яго вельмі канкрэтны і знаходзіцца тут .







