Тры цудоўных дні пасьля вяртаньня
Цэлымі днямі мы з
на шпацырах, у кіно, букіністах, супэрмаркетах, кавярнях і шчэ Бог ведае дзе. Атрымліваем асалоду ад Горада...
Я ніколі так не скакала, так не радавалася, як пазаўчора ля банкамата, дзе ён паказаў мне, колькі мне налічылі стыпендыі :))) Адчуваю сябе свабодным чалавекам!
Зайшлі ў букініст - набылі дзьве чырвоныя кнігі, 2 тома твораў Маякоўскага, а потым чыталі вершы ў голас у цэнтры горада і ў грамадскім транспарце адно аднаму... Магічна! ;)
Атрымала ганарар за артыкул у часопісу (Маладосьці'7): мдзя, у Турызме і Адпачынку мне за гэты ж самы артыкул па-расейску налічылі роўна ў тры разы болей :(
Ходзім другі дзень на кіно: кінафармат 4х4. Усё, адходзім яшчэ 2 фільма, і болей я ў "Мір" ні нагой: такі няўтульны кінатэатр! Не падабаецца .
Учора бачылася з любымі сябровачкамі
,
, Х.: афігенна правялі разам вечар у размовах пра летнія вандроўкі! Настачка зараз у Дарозе на Крым: ШОРСТКАЙ ТАБЕ ТРАСЫ!!! Яўгенчык
катаецца на веле па Польшчы: сёньня выехалі зь Любліну, едуць у Кракаў ;) Сястронка мая Тацьцянка пад Вілейкай у летніку, а сама я вельмі чакаю матулю з Ніколь зь візітам у Менск.







на кінафармат 4х4 лепш хадзіць у Цэнтральны!
Я заўсёды хаджу ў Перамогу, а тут нешта торкнула! ;(