Трэвэл-мані

Пройдзе яшчэ чатыры дні - і я перавярну гэтую шкляную скарбоначку і засяду над гэтым усім дабром на хвілін гэтак 15: буду перабіраць капейкі, цэнты, эўра, злотыя, баты, літы, латы, кроны & more. З іх я адбяру тое, што мне "па дарозе": а гэта злотыя, кроны і эўрацэнты дробязьзю, каб яны раптам спатрэбіліся на нейкай запрауцы ці ў нейкім кіёску, ці на чарговую магнітку...

Гэта ўжо стала традыцыяй: перабіраць "залацішка" перад любым падарожжам і скідаць туды ўсю дробязь па вяртанні :) А яшчэ там каменьчыкі і жэтоны ад метро.

грошы


Таксама чытайце

Пакіньце каментар