Тэатр

сакавiка 19, 2009

Калісьці я нават грала ў тэатральным гуртку. Першы спектакль быў "Воўк і сямёра казлят на новы лад". У нас кіраўніком была суперская харызматычная жанчына - Галіна Генаддзеўна. Яна была татальным кіраўніком, бачыла пастаноўку ад самага першага кроку і да фінальнага паклону. У некаторы момант жыцьця я ледзь не пайшла вучыцца на рэжысэра ў Акадэмію Мастацтваў. Бо ў мяне быў такі яскравы кумір...

Учора была ў "Купалаўскім". Рэдка там бываю. На гэты раз - "Пінская шляхта". Вельмі расстрайвалі, хай і па сьцёбу сказаныя, але жудасна трасяначныя словы з вуснаў актораў. Кожнае слова - нажом па сэрцы. Спадзяюся, на іншых пастаноўках са сцэны гучыць беларуская.

Тэатр з пункту гледжання аператара - гэта калі ўсё дзеянне ў агульным плане, без паўнабліжэнняў, поўных планаў і дэталяў. Усё як на далоні, але статыкі болей, чым дынамікі. Не, я ўсё ж кіно люблю болей.

Таксама чытайце