Пазаўчора на Індыйскім Кірмашы бачыла тату.
Ён хадзіў і разглядаў рэчы.
Я не бачыла яго ўжо 3 месяцы. Проста вырашыла паставіць "эксперымент" - не тэлефанаваць самой, пачакаць, калі ён пра мяне ўзгадае сам (ну, дачка ж, ў рэшце рэшт!!!).
Дык вось: ён так і не патэлефанаваў.
... калі ён стаў набліжацца, я закрыла твар рукой: чамусьці, не хацелася, каб ён мяне пазнаў...
... Ён стаяў НАСУПРАЦЬ, глядзеў на вітрыну, а мяне так і не заўважыў...
НУ І ШТО Ж ТАДЫ ЗНАЧЫЦЬ ФРАЗА "РОДНАЯ КРОЎ"???!!!