Tagged: зіма

Пакуль фоткі яшчэ не дужа смешна глядзяцца на фоне зялёных почак бэзу ў вас пад вокнамі, я праганяю зіму з усёй моцы зімовымі фотаздымкамі. Стакгольм хутка сканчваецца, будуць Талін ды Хельсінкі, як толькі будзе болей часу :)

Менавіта такой я пабачыла і запомніла Варшаву 4 гады таму, калі прыехала сюды ўпершыню. Крышачку фотак з Кракаўскага прадмесця, па дарозе дадому з універу цяжка было ўстаяць і не сфотаць гэтую прыгажосць. Шкада, што пасля святаў хутка ліхтарыкі прыбралі. Прыбралі ж? Проста ўжо цемра наступае ўсё пазней і пасля маёй пары польскай ужо светла, таму не гарантую фактаў ;)

Winter Warsaw [5]

Чытаць далей

Winter Baltic Sea [17]

Пасля падарожжа засталося стойкае адчуванне, што я зрабіла нешта такое, што мусіла зрабіць вельмі даўно. Не, не першы раз я бачыла Балтыку. Не, не першы раз узімку. Не, не першы раз у Гдыні. Але можа ў першы раз вачыма чалавека, які знайшоў шмат адказаў на пытанні. Ну і шмат якія ў працэсе цяпер, і гэта натхняе!

Дарэчы, мне паказалі чароўнае месца: марскі ўцёс. Улезла ботамі ў воду, прамёрзла, надыхалася, дакранулася да вады і традыцыйна паспрабавала крыху :) "Снова на старте"...)

Чытаць далей

Літаральна 15 хв таму над Менскам ззяла сонца. А потым раптам...

снег, минск, 4 марта, снег, мінск, 4 сакавіка

Чытаць далей