Tagged: жж

на гэтым тыдні я вяду Аблогу

«Беларусь... живёт!»

Учора ў сталіцы быў футбол. У маім жыцьці — увы! — зьявіўся тэлевізар, і нічога іншага не заставалася, як дажджлівым жнівеньскім вечарам глядзець трансьляцыю гульні беларусаў з харватамі па АНТ (сьвят-сьвят-сьвят!). Было забаўна чуць лямант і гоман з «Дынама» наўпрост з гаўбца і з тэлевізара з-за сьцяны. Пра футбол, натуральна, пішуць амаль усе заўзятары: chegor і head-of-babulka былі ўчора на полі. Апошні піша, што ўсё было ўбога і страшна неарганізавана (ну, я на полі не была, ці праўда — сказаць не магу), але пазытывам ён абрынуўся на фан-клюб нацыянальнай зборнай «Б-12»:
Чытаць далей