PRESS: Па той бок барыкад
Учора я атрымала сваё першае пасведчанне “Прэса”! І гэта пры тым, што журналістыкай я ўжо займаюся амаль пяць год!
А сёння атрымалася ўпершыню адчуць на сабе сэнс гэтага слова на канферэнцыі высокага ўзроўню: мяне тройчы пры ўваходзе ў розныя будынкі адганялі ад натоўпу ўдзельнікаў (так шмат знаёмых, а прыходзілася тусіць адной!), бо, відзіцелі, “прэса входзіць по той строне”. Я зараз у Кракаве, на канферэнцыі “HIGH LEVEL democracy meeting, 10th Anniversary Community of Democracies”.
Свой бэдж “MEDIA” я адваявала на ўваходзе: ехала без акрэдытацыі, затое была поўная намераў прарвацца на падзею. У выніку я хвілін 40 акучвала розных людзей на рэцэпцыі, і ў выніку мне далі пропуск!














