Tagged: Егіпет

Оооо, якое ж гэта шчасце!!! Я неверагодна рада за Егіпет, яны малайчынкі. Вельмі шкада тых, хто загінуў (а іх было нямала - 300 чалавек) але яны не загінулі ні за што, яны - героі гэтай рэвалюцыі, якія аддалі жыццё дзеля свабоды і лепшага жыцця ўсіх тых, хто застаўся жыць на іх агульнай радзіме.

Перажывала за сваіх сяброў, і зараз вельмі рада, што ўсе з іх у парадку, жывы і радуюцца фенаменальнай гістарычнай перамозе! Вельмі ім зайздрошчу па-добраму, яны перажываюць тое, што з'яўляецца марай кожнага сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны, гэта мара мільёнаў добрых людзей па ўсім свеце!  Відаць, прыйдзецца накапіць на квіткі ў Егіпет, каб паслухаць гісторыю з першых вуснаў :)

Чытаць далей

Сачу за падзеямі ў Егіпце. Каму дазваляе інтэрнэт і мова - далучайцеся да прагляду жывой трансляцыі Аль-Джазіры (замерыла: 5 Мб/хв). Таксама транслюю ўсё самае цікавае ў твітэр. На нашых вачах робіцца гісторыя! У мяне там некалькі сяброў у Каіры, але да іх не дагрукацца: зараз у іх вырубленыя тэлефоны, ім усім не проста заблакіравалі соцсеткі і апазіцыйныя сайты, а вырубілі ЎВЕСЬ ІНТЭРНЭТ, і гэта ўпершыню (Нік, ты быў правы!) ў гісторыі супраціву. Я так хачу, каб у іх усё атрымалася! Наперад, пакажыце беларусам, ЯК ТРЭБА! ;)

Вось тут вельмі круты перакладзены на ангельскую дапаможнік для актывіста, вельмі цікава. Вось тут - вялікія вельмі добрыя фотаздымкі.

Вось вам скрыншоцікаў тузін. Але ўжывую цікавей!

Чытаць далей

Старонка 3 з 3123