Даўно сюды не пісала. Таму пачну з вераснёўскіх сонечна-восеньскіх кадраў з другога майго роднага гораду, з Мінску.
Мы з Таценькай.
цягнік да ст. Мост
Даўно сюды не пісала. Таму пачну з вераснёўскіх сонечна-восеньскіх кадраў з другога майго роднага гораду, з Мінску.
Мы з Таценькай.
Шчаслівым у гэты дзень быў шанец стаць толькі ў раннім юнацтве, калі спецыяльная школьная служба разносіла валянцінкі падчас урокаў па класах. Увесь астатні час у гэты дзень заўжды усё не так.
Знайшла ў фрэндстужцы, не магу не перапосціць!
У адносінах ласкавая, "наша" мянушка мусіць быць індывідуальнай. Рыбкі-зайкі-сонейкі, канешне, добра і месцамі трапна, але не арыгінальна, як ні круці! Але я сама часам паддаюся на слабасці. Ну і з іншага боку, калі называць адно аднаго стандартна і неарыгінальна, потым, калі што разладзіцца, не прыйдзецца выкідаць са свайго лексікона і рэестра пераваг чарговую ні ў чым не вінаватую зверушку ;) Хаця... ва ўсяго ёсьць тэрмін даўніны і хутка адпускае, хоць і асацыяцыі ўсё гэтак жа, хоць і з меньшай інтэнсіўнасцю, прабягаюць зрэдку.
Далей будзе спіс мянушак - шчыра кажучы, мне не ўсе мянушкі імпануюць, некаторыя дык проста ржачныя, але з песні слова не выкінеш, таму пошчу ў арыгінале ;) Паводле маіх асабістых назіранняў - нешта ў гэтым ёсьць. Суджу па свайму лексікону. І, FFFFUUuuuu, як мне вярнуць у свой лексікон "коцік", чаму ў мяне палітычныя асацыяцыі, спадар Някляеў, ЗА ШТО!!? :D
Я ведаю, што ты гэта прачытаеш.
Паўгады таму я вярнулася з Інданэзіі і пачала новае ва ўсіх сэнсах жыццё.
Ня ведаю, як так атрымліваецца, што далёкія падарожжы становяцца для мяне пераходам на новы этап, як квантавы пераход з узроўня на ўзровень пад уздзеяннем новых эмоцый...
Усё, што ні робіцца - сапраўды да лепшага. Прычым чым горш бывае адразу, тым лепш потым. Гэтыя паўгады таму падцьверджанне. Страшна падумаць, што было б, калі б усё пайшло інакш паўгады таму. У мяне б не было ўсіх гэтых шчаслівых-шчаслівых-шчаслівых дзён і пераасэнсавання жыцця!
Лето, что ж ты безлунно,
Как отыскать тебя,
Как войти в твой дом,
Как уснуть под небом твоим?
Где ты? Где твои струны?
Смыло карту, лишь крестик с номером
Адрес нашей звезды.
Звездочки, заблудившейся навсегда...
Маё кароткае двухтыднёвае лета прайшло ў Інданэзіі ў красавіку: Джакарта, востраў Балі, самлёты, выдатныя людзі побач, новыя знаёмствы і новыя планы, што нарадзіліся на беразе акіяна. Дагэтуль не магу дабрацца да фотачак, трохі хіба што ёсьць , але ў архівах нашмат больш… Што ж, буду разграбаць доўгімі зімовымі вечарамі!
А лета фактычнае прайшло ў пераездах, у раз’ездах: цягнікі, маршруткі, цягнікі, цягнікі, пероны, зноў цягнікі… Рэчы, валізкі, сустрэчы і доўгія абдымкі на перонах, абдымкі, пакуль мой цягнік ужо не адганялі ў дэпо… Я пераехала ў Варшаву, змяніла працу, змяніла жыццё.
Неверагодна, проста неверагодна.
Жывеш сабе, жывеш, а потым расплюшчваеш вочы аднойчы, а ўнутры і звонку - Шчасце.
І ўсё.

Яшчэ свежы ва ўспамінах пост наконт
Дык вось, сёньня да дзяўчыны прыходзілі ізноў, ужо не праз дэканат, а ў горадзе. Прычым задалі адно "асабістае" пытаньне: ці ціснулі яны на яе пад час размовы? Яна адказала, маўляў, месцамі адчувалася. А потым ёй паказалі раздрукоўку з
на гэты конт)))
"Вашая пазіцыя зразумелая!"