Tagged: Вільня

 

А вось цудоўнае дрэва з сіненькімі жораўкамі з паперы на ім! Выглядала фантастычна проста!

Вострая Брама...



От эта карашо!  Чытаць!

А апошняя - ну зусім шэдэўр. Першы раз у жыцьці бачыла гэтае насьценнае слова ЛАЦІНКАЙ!!! Віленцы ЖЖУТ!

Парламент...

там жа...

Шушкевіч. Фота 1991 года.                                                                     Калюня)

Потым быў цэнтр Даследваньняў Усходняй Эўропы...

А гэта тая самая Аленка, да якой "прыходзілі". Гэта мы ў кавярні.

мясцовы кашара) эўрапейскі! ;)

  

адзін з першых кадраў. горад дзіўных кантрастаў!

горад быў вакол нас... розны!

і вось такі...

... і такі!

а гэта здагадайцеся з аднаго разу што і, галоўнае, ДЗЕ. Правільна, Вострая Брама!

горад...

і вось мы едзем... з аўтобуса вельмі падобна на Беларусь! Клятыя "хрушчоўкі"...

сэмінар. спадарыня 

:)

наступным днём мы былі ў Летувісскім Сэйме ...

Собсна, іхь. Мы ў Сэйме.

будзе працяг...

  Сёньня гутарыла з сяброўкай, з якой мы былі ў Варшаве ў сьнежні на "Weekend w Polsce" і зусім нядаўна - ў Вільні, "Школа Дэмакрацыі".
  Пузырэўская Алена Аляксандраўна, 3 курс МГЛУ, факультэт гішпанскай мовы.
  Ў панядзелак да яе прыйшлі "дзядзі" з КДБ.
    
  

Амаль што на два месяцы раней  па аналагічнай схеме выклікалі ў дэканат (падчас пар) і нашую агульную сяброўку, Краўчанка Алену - яна таксама ездзіла з намі на "Weekend w Polsce".
 А схема такая: запрашаюць у дэканат, дэкан кажа: "З Вамі хочуць пагутарыць супрацоўнікі камінэта дзяржаўнай бяспекі. Я выйду, а вы тут паразмаўляйце." З Аленай Пузырэўскай размаўлялі напрацягу дзьвюх пар, пара гэбістаў з аднолькавымі імёнамі (Александр), адзін у ролі "злога", а другі - ў ролі "добрага". Размову вядзе "злы", "добры" ў асноўным проста маўчыць, зазірае ў вочы, каротка каментуе, "дабразычліва" усьміхаецца... У Алены пыталіся пра "паездкі, у якіх яна нядаўна пабывала", жывая зацікаўленасьць была ў адносінах падрабязнасьцяў "ЯК ТАМ БЫЛО?" - усё астатняе (імёны, тэлефоны, адрасы) яны ведалі й без яе...
 
  Яна спакойна, стрымана паразмаўляла (бо не ведала, як трэба сябе з імі паводзіць), цікавіліся, ці ёсьць у яе сябры-каліноўцы - яна сказала што ёсьць, імёнаў яны не пыталіся. Потым быў доўгі "сьпіч" наконт таго, што "перадайце ім, каб не баяліся вяртацца, мы іх чакаем, мы ім не ворагі, каб ведалі, што мы гатовыя дапамагчы з вучобай альбо з працай" (перацягваньне канату?...)
 
 А потым запыталіся: "Мабыць, некаторыя з Вашых сяброў не падзяляюць Вашых поглядаў? Вы павінны памятаць аб тым, што ворагі нашых сяброў - нашыя ворагі, мы думаем, што вы разумееце, аб чым мы..." (за дакладнасьць фразы не адказваю, але сэнс такі)

 Карацей, яна здуру пад дыктоўку напісала "Объяснение" - паперу, у якой напісала  таксама пад  дыктоўку  кароткі  зьмест падарожжа ў Варшаву. Что гэта магло значыць?? І што за дакумент такі: "Объяснение" ?!

І яшчэ: яны ведаюць пра  другі тур "Школы Дэмакрацыі" ў канцы траўня, і ВЕЛЬМІ ХОЧУЦЬ, КАБ ЯНА З'ЕЗДЗІЛА!

"Алена Александраўна, да сустрэчы!"

Дзяўчына ў шоку, яна ні ў якім разе не збіраецца з імі супрацоўнічаць. Што параіце рабіць?

 Я зноў на Радзіме)
Фантастычна з'ездзіла!
нЯМА Словаў__)())))
пасля будзе справаздача, бо зараз стомленая і задаволеная))
сумавала па ўсіх і па дому!
Жыве Беларусь!

хутка фоткі
ўсіх люблю)

 Мяне чакае Вільня.
Галоўнае - не праспаць, таму што цягнік - на 6-30.
Ды яшчэ - па новым часе.
Я й так адчуваю сябе, як быццам мяне самасвалам пераехала, ўсім арганізмам адчуваю кожны дзень, што ў мяне скралі цэлую гадзіну жыцьця , ды яшчэ і прачынацца на золку ;(
 Але ж... Прыемна)))
Таму што новая вандроўка - гэта Новые Пачуцьці і Новые Людзі. А я без гэтага станаўлюсь нежывая...
Да сустрэчы!

28 паеду ў Вільню - пам-парарам :)
"Школа Дэмакрацыі"
Дзякуй, Тацьцянка, за своечасовую інфу :)

Люблю жыцьцё! :)

Старонка 3 з 3123