Tagged: Вільня

Сёння ўвесь дзень (учора толькі частку дня, а вось сёння адчула ўвесь смак!) ганяла па горадзе, з самай раніцы сідзела на тэлефоне, вызваньвала розных важных людзей, а потым спрабавала спланаваць іх адно за другім, каб не было накладак, каб іх не паблытаць і каб не забыць, хто па якой тэме і каго як завуць. Памер аператыўкі за сёння прымусова павялічыўся разы ў 4, і гэта як мінімум. Гэта як грандыёзны квэст ужывую! Сказаць, што я ў кайфу - не сказаць нічога. Я, відаць, сапраўды правільна абрала прафесію, ну і што няправільна абрала ўнівер і факультэт :) Але гэта ўжо няважна!

Чытаць далей

хто-небудзь бачыў?...

Вільня цяпер для мяне стала крышачку больш блізкай і знаёмай: цяпер я ведаю пра помнічак габрэйскаму Айбаліту і гісторыю ягонай тросці, дзе знаходзіцца самы стары касцёл Вільні і меч князя Вітаўта.

Чытаць далей

Зараз у Вільні, усё проста супер :) Ці тое я даўно не была тут, ці тое ўсё тут насамрэч такое клёвае, а я і забыла... Дзень пачаўся шалёна - прачнулася за паўгадзіны да адпраўленьня цягніка, цудам і кой-чыімі намаганьнямі я-такі пасьпела і ўляцела ў цягнік за 3 хвіліны да адпраўленьня. А потым доўга вярцелася ды не магла заснуць ад натоўпа думак у галаве, а потым слухала нейкія аўдыё-урокі інгліша, якія па дурноце маёй апынуліся ў плэеры замест музыкі... А потым прыйшлі памежнікі, а потым да нас прыехала Вільня. Ці мы да яе, але якая розніца?...

Чытаць далей


На выходных мяне чакае знаёмая, але зусім не любімая Вільня. Колькі б хто не казаў, што гэта спрадвечны беларускі горад і г.д. я гэтага не адчуваю ні кропелькі. Ну зусім. А навучыцца адчуваць ці адчуць з цягам часу - гэта неяк нават гучыць дзіўна. Адчуваньне ці пачуцьцё прыходзіць у першае імгненьне, а прыходзячым пачуцьцям я не давяраю....

Чытаць далей

... і вялічэзны пазітыў :))))) Пайшла спаць шчасьлівая :)

... Я тут.
Усё прайшло цудоўнейшым чынам, дзякуй Дзяўчыне_ Што_Запрасіла_ Мяне і дала мне магчымасьць запрасіць туды ўсіх зацікаўленых сяброў (ну, можа не абсалютна ўсіх, але большасьць)!
Файна было АБСАЛЮТНА ўсё, я нават ня ведаю, у чым пакрытыкаваць!!!
... Не, ўсё ж фільмы пра Грузію і Сэрбію павінны паглядзець УСЕ ў гэтай краіне! І гэта факт!
Дарэчы, столькі крэатыву са мной не здаралася ні на водным сэмінары раней, гэта проста фатум!
ДЗЯКУЙ УСІМ, ХТО ПРЫСУТНІЧАЎ У ГЭТЫМ КАЗАЧНЫМ ВЭРХАЛЕ!
... мне падаецца, што гэта Пачатак!...

... photodia leftovers :)
[Image][Image]

Касьцёл Сьвятой Ганны

[Image][Image]

Гэтаксама... І знутры.
[Image][Image]

А гэта сьцены дамоў у Вужапісе: гэта дзяржава ў дзяржаве, гэта маленьні гістарычны квартал, што хацелі зруйнаваць улады, а студэнцтва адваявала сабе гэты квартал, Зарэчча, Ужупіс, на падставе таго, што ім не хапае інтэрнатаў, а тут яшчэ мажліва жыць! Такім чынам, зараз там афігенна прыгожыя расфарбаваныя домікі, упрыгожваньні і статуі, адным словам, гэта кул, такога я яшчэ не бачыла! Дзень Рэспублікі адзначаецца на мой дзень Народзінаў - 1 красавіка ;)

[Image][Image]

 Ужупіс. Мастацкая галерэя.

[Image]

Помнік габрэйскай абшчыне і нейкаму знакамітаму габрэйскаму лекару.

[Image][Image]

Гэта і ёсьць месца пакараньня Кастуся Каліноўскага. Спадарства "каліноўцы"! Ваш сьвяты абавязак наведаць гэнае месца! Гэты крыж знаходзіцца ў Вільні насупраць былога (якое салодкае слова!) будынку КДБ, у ценю дрэваў, хто захоча, той знойдзе...
Гэты допіс у дадатак да вось гэтага

Старонка 1 з 3123