Архіў па тэгу ‘Варшава’

Перамены

Дзіўна адчуваць гэтыя перамены на сабе. Усё як у сне, толькі гэты сон ніяк не сканчаецца.

Прыехала ненадоўга у Беларусь. Толькі ўжо вяртаючыся з Варшавы, па датах штампікаў я зразумела, што я была ТАМ цэлых 10 дзён!

А потым... напрыканцы выходных у Менску, якія адарвалі мяне ад рэчаіснасці, я складвала рэчы і калі знайшла квіточак з варшаўскага трамвая, а потым - манеткі, злотыя, стала так дзіўна, так незразумела, адкуль яны ўзяліся ў мяне ў руцэ, як прадметы з сна, якія матэрыялізаваліся нечакана і недарэчна. Так дзіўна назіраць, як перамешваюцца гэтыя сусветы, гэтыя кантэксты, гэтыя планеты… Вось зараз едучы ў цягніку ў Гомель з Менску, маючы ў кішэні зваротны квіток у Варшаву са стыкоўкай у Мінску, мне бясконца шчымліва ўнутры, бо гэты шлях у амаль у 1800 км цягнікамі за адну паездку ў Беларусь пужае і не хочацца ў яго верыць...

Чытаць далей »

Канцэрт РСП у Варшаве

Было афігенна! Дзякуй за хвалі пазітыву, прыязжайце часцей :) Шкада, што раней на вашыя канцэрты я ўсё ніяк не магла патрапіць, ну, лепш позна чым ніколі ;)

Фотак шмат! Але тут чыста невялічкі трэйлер да таго, што ёсьць насамрэч (спадзяюся выкласці рэшту ў аўторак).

рсп у варшаве, канцэрт РСП, разбітае сэрца пацана

Чытаць далей »

“Я ведаю, гэта вы абараняеце сьвет ад гіганцкіх марскіх свінак!”

Адчула фантастычны гонар за сваю родную краіну :)

Учора перад ад'ездам дамоў шукала ў Варшаве жоўтыя пальчаткі. Знайшла ў перуанцаў, якія гандлююць на вуліцы. Мы з адным зь іх перакінуліся парай словаў, і тут ён выдае: "А вы з Беларусі?". Я завісаю на хвіліну. Пытаюся, з чаго ён узяў. А ён: "Я пачуў вашу мову, яна не польская, не украінская... У вас своеасаблівая мова!" . Потым пытаюся ветліва, адкуль ён. Ну, ён такі: з Перу, маўляў. А я прыкусіла язык, бо ледзь не выдала: "Я ведаю, я пра вас серыю Саўз Парка бачыла, вы абараняеце нас ад гіганцкіх марскіх свінак!" :)

Прыродная самарэгуляцыя: мінус гаманец

Дзесьці болей - дзесьці меней: менавіта так я магу патлумачыць тое, чаму я ў панядзелак бегала за цягніком, у якім паехаў без мяне мой тэлефон, а ўчора ў тым жа цягніку па дарозе дадому асэнсавала, што мой гаманец з усімі дакументамі, грашыма і сімкамі (превед, вэлком! ;)) застаўся ў гатэлю! :((

Трэба было чымсці адплаціць за ўсебаковы посьпех нейкім там вышэйшым сілам: тэлефон я ім не аддала, дык яны самі выбралі, што ў мяне забраць. Усё заканамерна: я стараюся не перажываць і думаць пра аднаўленне дакументаў і, магчыма, сімкі, хоць гэта і знак пераходзіць на вэлком. Хаця ўсё яшчэ спадзяюся, што гаманец знайшлі і мае варшаўскія сябры дапамогуць мне яго адсачыць і забраць. 

А яшчэ ў інтэрнаце не працуе аська, таму сувязь са мной выключна праз мыл і ЖэЖ.

Адным словам, я без капейкі грошай, без тэлефона і без пропуска ў інтэрнат. Калі будзе новы нумар, паведамлю, а пакуль - карыстаемся высокімі тэхналогіямі ;)

Кдб… Ізноў!

Яшчэ свежы ва ўспамінах пост наконт

http://community.livejournal.com/minsk_by/3253003.html

 Дык вось, сёньня да дзяўчыны прыходзілі ізноў, ужо не праз дэканат, а ў горадзе. Прычым задалі адно "асабістае" пытаньне:  ці ціснулі яны на яе пад час размовы? Яна адказала, маўляў, месцамі адчувалася. А потым ёй паказалі раздрукоўку з

на гэты конт)))

 "Вашая пазіцыя зразумелая!"

Гэб’е наступае…

  Сёньня гутарыла з сяброўкай, з якой мы былі ў Варшаве ў сьнежні на "Weekend w Polsce" і зусім нядаўна - ў Вільні, "Школа Дэмакрацыі".
  Пузырэўская Алена Аляксандраўна, 3 курс МГЛУ, факультэт гішпанскай мовы.
  Ў панядзелак да яе прыйшлі "дзядзі" з КДБ.
    
  

Амаль што на два месяцы раней  па аналагічнай схеме выклікалі ў дэканат (падчас пар) і нашую агульную сяброўку, Краўчанка Алену - яна таксама ездзіла з намі на "Weekend w Polsce".
 А схема такая: запрашаюць у дэканат, дэкан кажа: "З Вамі хочуць пагутарыць супрацоўнікі камінэта дзяржаўнай бяспекі. Я выйду, а вы тут паразмаўляйце." З Аленай Пузырэўскай размаўлялі напрацягу дзьвюх пар, пара гэбістаў з аднолькавымі імёнамі (Александр), адзін у ролі "злога", а другі - ў ролі "добрага". Размову вядзе "злы", "добры" ў асноўным проста маўчыць, зазірае ў вочы, каротка каментуе, "дабразычліва" усьміхаецца... У Алены пыталіся пра "паездкі, у якіх яна нядаўна пабывала", жывая зацікаўленасьць была ў адносінах падрабязнасьцяў "ЯК ТАМ БЫЛО?" - усё астатняе (імёны, тэлефоны, адрасы) яны ведалі й без яе...
 
  Яна спакойна, стрымана паразмаўляла (бо не ведала, як трэба сябе з імі паводзіць), цікавіліся, ці ёсьць у яе сябры-каліноўцы - яна сказала што ёсьць, імёнаў яны не пыталіся. Потым быў доўгі "сьпіч" наконт таго, што "перадайце ім, каб не баяліся вяртацца, мы іх чакаем, мы ім не ворагі, каб ведалі, што мы гатовыя дапамагчы з вучобай альбо з працай" (перацягваньне канату?...)
 
 А потым запыталіся: "Мабыць, некаторыя з Вашых сяброў не падзяляюць Вашых поглядаў? Вы павінны памятаць аб тым, што ворагі нашых сяброў - нашыя ворагі, мы думаем, што вы разумееце, аб чым мы..." (за дакладнасьць фразы не адказваю, але сэнс такі)

 Карацей, яна здуру пад дыктоўку напісала "Объяснение" - паперу, у якой напісала  таксама пад  дыктоўку  кароткі  зьмест падарожжа ў Варшаву. Что гэта магло значыць?? І што за дакумент такі: "Объяснение" ?!

І яшчэ: яны ведаюць пра  другі тур "Школы Дэмакрацыі" ў канцы траўня, і ВЕЛЬМІ ХОЧУЦЬ, КАБ ЯНА З'ЕЗДЗІЛА!

"Алена Александраўна, да сустрэчы!"

Дзяўчына ў шоку, яна ні ў якім разе не збіраецца з імі супрацоўнічаць. Што параіце рабіць?