Лондан (фота, ч. 5)
Магічны Горад. Жывы. Горад людзей. Горад, які дыхае асфальтам пад нагамі. Глядзіце самі :)

Магічны Горад. Жывы. Горад людзей. Горад, які дыхае асфальтам пад нагамі. Глядзіце самі :)

Горад-вар’ят, горад з самым смачным у свеце паветрам, пёстрае мульцікультур’е, вокны-вокны-вокны, ад падлогі да столю, у іх можна зазіраць і бачыць жыццё, яны рознакаляровыя, рознакаляровыя вочы горада, каты-гіпнацізёры, метро з назвай “труба”, якое насамрэч на трубу і не падобна, вялікія тусоўкі курцоў на выхадзе з бараў і рэстарацый, якія павялічваюцца ў геаметрычнай прагрэсіі бліжэй да ўікэнда, пах дарагога парфюму ў пераходах і ў цягніках, афіцыйныя строі. Не пакідала пачуцьцё, што я знаходжуся ў падручніку па ангельскай мове… Больш гарманічнага гораду, жывога гораду, я яшчэ не бачыла ніколі…

Працягваю фотааповед пра Лондан 9-13.12.2009
Вось такой была наша другая раніца. Ня ведаю чаму, але мне самой вельмі падабаецца гэтая фотка. Яна цалкам перадае атмасферу Грынвіча, дзе мы жылі)

Охх, нарэшце я пасадзіла сябе за фоткі са Строчыц, выбачайце за тэхнічныя затрымкі! Але гэта толькі пачатак, рэшта фотак будзе выкладацца step by step напрацягу тыдня.

Шыш вам, а не фоткі сёння)) Што я, дарма цэлы дзень забівала канал бясконцым відэа? ;)
Фоткі заўтра, абішчаю!
Ну, паехалі! Адразу кажу: манціраваць гэта дабро мне было сёння лянота, таму пастарайцеся мяне зразумець і злавіць кайф ад даступных, хоць і трохі расквантаваных у прасторы матэр’ялаў)
Карціна 1. Мы прыехалі!
Учора ўпершыню была ў Строчыцах, вёска-музей беларускага побыту пад адкрытым небам. Паводле плана гэта падарожжа было заадно і карпаратыўным запаздалым Новым годам)
Удалося ўсё на 10 з 10: і надвор’е, і кампанія, і настрой, і пачастункі, і напоі. У нас спачатку была экскурсія, потым мы шмат шпацыравалі, сьмяяліся, рабілі надпісы на снезе, “анёльчыкаў”, потым былі вар’яцкі смачныя беларускія стравы ў карчме, цёплы хлеб, любімыя беларускія песні на фоне, медавуха і хрэнавуха. Хоць нас і рассадзілі па розных кутах (” За ўз’яднанне Аляскі і Амерыкі!”), мы ўвесь час “міксаваліся”, хадзілі стол да стала ў госьці)) Потым гулялі ў самурая (“Хі – Ха – Хо!”) на свежым паветры цэлую гадзіну.
Дагэтуль вельмі цёпла ад гэтай сустрэчы, як файна мы пачалі год, хай ён пройдзе гэтак жа весела, як нам было ў Строчыцах! Фотасы будуць заўтра-паслязаўтра.

Соры, што так зацягваю выкладаньне фотак: адбылося тое, чаго я баялася – падарожжы наклаліся адно на адно, потым – НГ-калядны вэрхал, ну і вось… Для тых, хто яшчэ не бачыў фоткі тут, выкладу трошкі бэста са спісу ужо апрацаваных і гатовых для прагляду. Іх там яшчэ шмат, таму гэта толькі другі пост з … эмм, мо якіх 5-6 :)

На відэа можна пабачыць суслагістэрыку наша экзатычнае дабіранне (а тады было -15!) да зімняга ляснога аазіса, адкуль я толькі нядаўна вярнулася і гатова да подзьвігаў, а менавіта: праца х 3, курсы па кіраванні машынай, а таксама – тссс, толькі б не ссурочыць! – зноў пачну хадзіць у басэйн, і пакуль мае намеры цьвёрдыя да першага соннага ранку! :)
Christmas, originally uploaded by Christina Karchevskaya.
… ён абняў мяне яшчэ ў Лондане, і не адпусціў ажно да сапраўднага перадкалядна-каляднага часу… На выходных мне зранку прывезлі дамоў жывую елачку, а ўчора мы разам ўпрыгожылі яе жоўтымі і чырвонымі шклянымі шарыкамі. А зараз, у вечар са сьвечкамі, я ўзгадваю самы незвычайны горад і самы нечаканы сюрпрыз году: Лондан…
Жменька фотак з кодака: без прэтэнзій на мастацкую каштоўнасьць, а так, “чыста пазырыць” ;)
Падняліся мы, значыць, над сьнегавымі хмарамі і над Менскам…