Архіў па тэгу ‘універ’

Фізфак, да новых сустрэч! :)

Ну вось. Напэўна, гэта мой апошні візіт на фізфак на гэты год. Не вышэйшая адукацыя, а бясплатны атракцыён “падмані дзяржаву”! На гэты раз хадзіла да нам. дэкана, які валодае інфармацыяй па навучальных праграмах і працэсах.

Як мне падказалі ў адным з папярэдніх пастоў, я вырашыла паспрабаваць удачу ў апошні раз: аднавіцца на бюджэт, але не на педагога, а на інжынера на маёй жа кафедры. Нам. дэкана доўга думаў (і сказаў мне, што больш хітрых варыянтаў пазбегнуць размеркавання ён на фізфаку яшчэ не сустракаў ;)), але потым сказаў так: я, канешне, магу паступіць наноў на 3 курс на кваліфікацыю інжынер, і гэта будзе як дадатковая адукацыя, платная прыпіска да асноўнага дыплома па маёй кваліфікацыі “фізік-педагог”, бо як толькі я абараняю на фізфаку дыплом, я аўтаматычна яго атрымліваю па гэтай самай кваліфікацыі (педагог), а не па платнай інжынернай, і, адпаведна, усё роўна паеду ў родны Гомель вучыць дзяцей чыстаму-светламу за 200 тыс. быраў.

Чытаць далей »

Навіны са студэнцкага фронту

Была ва ўніверы. Хадзіць мне без дыплома яшчэ мінімум год невядома колькі.

Міла пагутарылі з дэканам, потым ён прадыктаваў мне тэкст заявы на аднаўленне, а калі я пайшла за бланкам заявы да метадысткі, яна ў мяне здзіўлена спытала: “А ты хіба ня ведаеш, што ты ўсё роўна паедзеш па размеркаванні?”. Ну, я пра сябе канешне шчыра кажучы да канца не магла паверыць, што мяне вось проста так адпусцяць без крыві і прабачаць мне 43 мільёны. Яна яшчэ пры мне патэлефанавала кудысці там, назвала маё прозвішча і ў выніку я маю вось што: я аблажалася двойчы падчас вучобы ва ўніверы.

Чытаць далей »

Струны і 10-памерная прастора

Афігенны ролік пра тэорыю струн і дзесяціпамерную прастору. Я хвіліне на 4й стала тупіць злёгку, але потым сабралася і… ўсвядоміла сваю мізэрнасць у масштабах Сусвету.

Глядзіце, для пашырэння кругагляду самае яно! А калегам-фізікам гэта мае быць як лёгкі мульцец ;) Мая б воля – я б выключна такімі ролікамі адукавала моладзеж і подрасткаў у школках. Гэта нашмат карысней будзе, чым тупыя (чым далей – тым тупей!) з большага беларускія падручнікі.

Банальны пост (многабукв)

Ага, я таксама завяду песню пра апошні дзень лета.

Вось так, седзячы ў адзіноце ў офісе, я прасідзела апошні летні вечар за кампом у працы, і ад адчыненага вакна добра так пацягвае холадам, ажно састылі пальцы і я ляплю шмат адруковак, якія прыходзіцца выпраўляць…

За лета я шмат чаго пасьпела і шмат чаго змяніла ў жыцці.

Чытаць далей »

Учора зноў тэлефанавалі з Эўрарадыё…

У БРСМ можна трапіць праз тэхнічную памылку

Сакратар арганізацыі прызнае, што часам людзі самі не ведаюць, куды яны ўступаюць

БРСМ БДУ прызнаў, што ў спіс сябраў арганізацыі можна трапіць выпадкова. Еўрарадыё распавядала раней пра выпускніцу БДУ Крысціну Карчэўскую, якая даведалася, што з’яўляецца сябрам БРСМ, калі падпісвала абходны ліст. З таго часу прайшоў месяц, і дзяўчына не дачакалася адказу на сваю скаргу.
Чытаць далей »

Каву я не люблю, але…

Узгадалася універская хохма.

Жыў-быў кававы аўтамат на фізфаку БДУ… Ня еў памятыя банкноты, выплёўваў назад нават непамятыя – нармальны такі, капрызны кава-аўтамат…

Чытаць далей »

БРСМ reminder

Ну вось, бягуць апошнія дзянькі перад дэдлайнам для БРСМа даць мне адказ у пісьмовай форме на тэму таго, з якога я вінная ім грошай і чаму я ў іхных спісах. Месяц жа даецца на адказ, правільна?

Ну вось, замірацельнае чаканне has started:)

БРСМ

Чытаць далей »

Мне тэлефанавалі з БРСМ!!!

Ой, ну гэта проста казка нейкая! Магія СМІ ў дзеянні! У пятніцу я дала інтэрвію Эўрарадыё пра ўсе мае прыгоды з БРСМам:

Чытаць далей »

БРСМ нажываецца на выпускніках!

Толькі што з універа. Ня ведаю, ці трэба было ў папярэднія годы для таго, каб атрымаць дыплом, абавязкова зайсці ў БРСМ і заплаціць там дань, але зараз гэта так. Я зла ня памятаю, прыходзіцца запісваць…

Чытаць далей »

“Lie to me” в массы??

Мне вось цікава, ці тая гэта “Тэорыя хлусні”, якая серыял?? Сфотана ў тым жа інтэрнаце № 2 БДУ, там жа, дзе зусім нядаўна запрашалі ісці на прагляд фільма пра “Малады фронт”. Дзе канцэпцыя?!

Старонка 1 з 91234...Апошняя »