Tagged: Украіна

                Лісья бухта, ці, як яе скарочана называюць, Ліска, вядомая сваім файным гэаграфічным становішчам на мапе Крыма і сваім вясёлым і дабразычлівым мясцовым "насельніцтвам" (тымі, хто скажуць: "Мы прыехалі ў Ліску жыць!"). Гэта адно з найвядомейшых месцаў летняга нефармальнага жыцьця і адпачынку на моры моладзі з розных краін, у тым ліку, і зь Беларусі. Чым жа так вабіць Лісья бухта і чаму туды варта з'ездзіць хоць раз, каб потым шмат разоў вяртацца?

 

Мора... Мора!!!

 

                Бэз камэнтароў. Мора ёсьць мора, яго не падменіш для душы ніякімі рэкамі і азёрамі, агулам узятымі. Мора - гэта бясконцасьць, гэта энэргія, гэта спакой і сьвятло. Хто ніколі не быў на моры - з'ездзіце, бо гэта ўражаньні на ўсё жыцьцё. Гэта непаўторныя эмоцыі, яны неабходныя абсалютна кожнаму, кажу вам як "эксперт", які звазіў на мора ўпершыню не аднаго чалавека: захапленьне, якое бачыш у вачох чалавека яскравей за любыя высокія словы.             Дык чаму Ліска, калі мора ёсьць значна бліжэй: Балтыйскае, напрыклад. Ці тая ж Адэса - яна амаль на 400 км бліжэй за Крым па шашы. Адкажу так: я была і на Балтыйскім, і на Паўночным, і на Азоўскім і на Чорным моры. Прычым, Чорнае мора Чорнаму мору не роўнае. Мора ў Адэсе, скажам, і мора ў Ялце - гэта розныя рэчы. Я была ў розных месцах, бачыла розныя берагі аднаго і таго ж мора па ўсім яго ўкраінскім узьбярэжжы. То бок, ёсьць з чым раўнаць, і я кажу абсалютна ўпэўнена і цьвёрда: Лісья бухта - гэта лепшая вада, лепшы бераг, лепшы клімат. Калі стаіш у вадзе, нават глыбока - вада настолькі празрыстая, што бачныя ўсі каменьчыкі на дне. Такой чыстай вады я больш нідзе не сустракала. Калі заходзіш на гару, бачна, якая празрыстая, блакітная вада ўнізе... З сярэдзіны ліпня да верасьня вада такая цёплая, што купацца можна нават уночы, бо гэта бухта і там няма моцных плыняў, якія могуць зацягнуць у вір і патапіць: там спакойнае цёплае мора з галькай на беразе і чыстым пяском на дне. Ёсьць месцы, дзе трапляюцца камяні, але іх небагата.

 

Бераг і навакольле

 

                Бераг акаляюць горы, у склад якіх уваходзіць пераважна... гліна! Так, сапраўдная лекавальная гліна! Прыбывальнікі Ліскі любяць размочваць яе ў марской вадзе і намазвацца, бо гліна ратуе скуру ад сонечных апёкаў, а таксама ад розных іньшых хвароб (недалёка знаходзіцца санаторый, дзе выкарыстоўваюць у лячэньні гліну гэтаксама). Раней уся Лісья бухта была марскім дном, у некалькіх кіламетрах па моры нават ёсьць патухлы вулкан, а цяпер гэта частка чыстага, цёплага, спакойнага мора, а навокал невысокія горы да 100 м з асадкавых парод, а калі прайсьці ад берага далей,то можна зайсьці на высокія горы, самая бліжэйшая да берага - гара Ачкідаг, "авеч'я гара", на ўсходзе - гара Карадаг і Карадагскі запаведнік, які можна наведаць з пешай і марской экскурсіяй (кажуць, што раней на тэрыторыі гэтага запаведніка было вельмі шмат каштоўных каменьчыкаў, адна Сэрдалікавая бухта чаго вартая! Туды наўпрост прыганялі экскаватары і зьбіралі іх на апрацоўку!). На захадзе - мыс Мэганом, за якім па беразе знаходзіцца мястэчка Судак.

                З прэснай вадой праблем няма: на тэрыторыі Ліскі ёсьць 3 крыніцы з пітной вадой: два на Ачкідагу, у гарах, і адзін - на ўзьбярэжжы, 40 хьвілін у бок Мэганому.

 

                "Абарыгены" ведаюць патаемныя сьцяжыны ў закінутыя вінаграднікі і ў міндалёвы гай, адкуль у сярэдзіне жніўня можна зьбіраць і частавацца вінаградам і сапраўдным спелым міндалём! Таксама на Лісцы ловяць марскую рыбу, зьбіраюць з падводнай маскай рапанаў (марскія малюскі ў вітых ракавінах) і мідый, робяць зь іх на вогнішчы "шашлык" і дадаюць у свае стравы.

 

                У 40 хьвілінах па беразе знаходзіцца Курортнае, маленькая прыбярэжная вёска, дзе можна набыць прадукты і прадметы першай неабходнасьці, а яшчэ ў 30 хв язды на аўтобусе - Кактэбель, Судак і Фэадосія, куды ў любы момант можна з'ездзіць па прадукты.

 

Мясцовае насельніцтва

 

                Дабразычлівае і мірнае. Канфліктаў не назіралася. На тэрыторыі Ліскі дзейнічае так званая чайхана: кшталту прыбярэжнага маленькага кірмаша-кавярні. Раней кошты там былі гуманныя, зараз, напэўна, часы зьмяніліся... Таму са студэнцкімі грашыма на іх ежы доўга не працягнеш, не пашкодзіць мець з сабой кацялок, дзе заўсёды можна зварыць сабе ежу самастойна!

 

                Камароў, маскітаў, мух, мошак - няма. Занадта спякотна для іх. Такога кшталту насякомых у Крыму ў прынцыпу няма! Таму "камарафобы" азёрных мясьцін - тут для вас рай на зямлі! На свае вочы з насякомых бачыла толькі скалапендр, ды і тыя толькі ў гарах водзяцца. Падобныя на сараканожку, балюча кусаюцца.

 

                Заўсёды багата малых дзетак! Людзі, закаханыя ў гэтае месца, кожнае лета едуць сюды сем'ямі. Ёгі, гіпі, рыбакі, фаэршчыкі, музыкі (Гэра Мараліз з "Джа Дзівіжн" і Жанна Агузарава),нэфармалы і падарожнікі - каго тут толькі няма, чым пералічваць, прасьцей прыехаць і пабачыць усё на свае вочы.

 

Кропля дзёгцю...

 

                Сонечна. Вельмі сонечна. Занадта сонечна. На аматара. Запасайцеся крэмам дзеля загару! Абавязкова! Ценю на беразе НЯМА, цень - толькі ў гарах, там, дзе дрэвы.

 
               
Мала дроў. Адпаведна, таму што мала дрэў! Таму вогнішча - справа клапотная.

 
               
Аддаленасьць ад цывілізацыі. Ці мо гэта плюс?...

 
               
Аднаабразнасьць "культурнай праграмы" - мора-пляж-пляж-мора. Каму патрэбны актыўны адпачынак - можаце на месцы не валяцца на пляжы, а палазіць па гарах. Хаця ў тую сьпёку рухацца і адыходзіць ад мора ну та-а-ак ня хочацца!...

 
               
Кошты. Як ні круці, а гэта Крым. А ён танным ня быў ніколі. Але, у прынцыпу, па студэнцкай кішэні!

 
               
Адтуль вельмі сложна вырвацца і паехаць дамоў! Кажуць: "Лісья бухта не адпускае". Можна зьбірацца з'ехаць напрацягу некалькіх дзён, а потым застацца яшчэ на некалькі тыдняў! ... Бо там добра.

 
                Даволі далёка ад Беларусі: болей за 1500 км адсюль! Але ... з кожным годам туды прыязжае ўсё болей і болей беларусаў, знаёмяцца паміж сабой, яднаюцца, падарожнічаюць разам, сустракаюцца разам у Беларусі. Дык яно таго варта: двое сутак шляху - і вось ён, райскі куток, дзе можна абсалютна фантастычна адпачыць і забыцца на ўсе свае праблемы і турботы!

(с)[info]chris_gomel, Крысьціна Карчэўская

Мля.
Гляджу чужыя фоты з Шыпата-2007 у нэце і смуткую.
Ага, мне патрэбна ўсё і вялікай лыжкай!
Мора - гэта, канешне, неаспрэчна тру, але, блін, як жа я цэлы год зараз без Карпат-та?!... На фотках знаёмыя твары, адныя і тыя ж людзі, сям'я, сяброўства і цеплыня, горы, горы,горы,горы!!! А я спужалася надвор'я, я нікчэмная, так нельга, блін... Мой першы Шыпат прайшоў пад бясконцымі дажджамі і ў туманах, і нічога, засталася жывая ;) А тут суткі дождж сьцяной на трасе - і ўсё! Паварочваем на мора!... ;)

Адсюль...

Хімічная катастрофа пад Львовам!

... У гэты час мы былі ў Віньніцы, чакалі цягніка Жмэрынка - Кіеў. На квітку быў час 01:07, а на пэроне разам з намі стаяла дужа багата людзей. "Няўжо ўсе ў адзін цягнік?" - дзівіліся мы. Падыходзілі да розных людзей з адным і тым жа пытаньнем: "А вы які цягнік чакаеце?" На адным і тым жа пэроне мы атрымалі шмат цікавых адказаў: Мэлітопаль, Кіеў, Львоў... Сітуацыя стала шчэ заблытаней, калі на гадзіньніку было 01:15, а перад намі стаяў цягнік Кіеў - Івана-Франкоўск. Мы ўжо пачалі пакрысе панікаваць нават.

Адна цудоўная замалёўка: ноч, мы пасярод пэрону абсалютна разгубленыя, у адной руцэ гістэрычна сьціснуты пашпарт, у другой - квіток на неіснуючы, як здавалася, цягнік, навокал - натоўп такіх жа разгубленых, бо, як потым стала зразумела, усі цягнікі затрымліваліся, - і раптам з абодвух бакоў як, па загадзе, пачынаюць імчаць цягнікі!!! Мы кідаемся да аднаго - ну нарэшце! можа наш! - бачым назву: Днепрапэтроўск - Трускавец. Адразу мы кідаемся да іньшага - І ЁН ТАКСАМА ДНЕПРАПЭТРОЎСК - ТРУСКАВЕЦ!!! А-а-а-ааа!!! Яны з'елі нашыя мазгі!!! Мы тады афігенна пасьмяяліся))))))

... Карацей, вось. Не едзьце пакуль на захад Украіны, даражэнькія, ну яго фпень, гэты жоўты фосфар, можа, лепей мора? :)

 

Я зноўкі тут :)
Вярнулася з Вялікага Украінскага Падарожжа (ВУП!) - з заўтрашняга дня буду паціху пісаць расповед у маленькіх дарожных замалёвачках :))
А пакуль што - ДАБРАНАЧ!

ЗЫ. Сёньняшняя траса была аццкай :( Ніколі не думала, што родная гомельская аб'яздная - такая дупа... Славутая чарнігаўская і побач не валялася :( Ехалі 600 км 15 гадзін - аццкі аццтой. А ўвогуле - уражаньні вельмі станоўчыя! ;)

Так. Я шчэ не вярнулася, але пакуль што мне падабаецца! :)

Пабылі ў Крыму 4 дні - досыць на першы раз %) Я імкнулася хутчэй загарэць, дык у выніку зараз уся чухаюся, бо згарэла. Твар як у Кругера з вуліцы Вязаў :) Зараз у мястэчку Бар, Вінніцкая вобласьць, тут даволі сімпатычна, калі не браць ва ўлік надвор'е: тут пахмурна, шэра, ліюць драбнюткія дажджы, адно радуе, што пакуль былі на Ліс'яй Бухце, я насілкавалася сонечнай энэргіяй надоўга, наплавалася ў сінім-сінім моры і пабачыла сапраўднае зорнае неба, бо яно там АААААХХХ!!!

Людзі! Кошты ў Крыму там - проста алярм! У пазатым годзе ўсё было роўна ўдвая таньней, можа гэта, канешне, супадзеньне, але... Мы за тыдзень падарожжа (2 сутак дарогі ў той бок і суткі назад+4 дні на месцы) спусьцілі на двох 100$ - гэта піпец, па-мойму :( Пры чым, не сказала б, што мы шыкавалі: гэта выключна на дарогу і на ежу.

Дарэчы, пра дарогу. Мы праехалі 1800 км у адзін бок і пакуль што 1000 у другі і патрацілі па 61 грыўне (13 $) на чалавека. Бо спынам 2 сутак ехаць было нерэальна, прыйшлося ехаць крыху на цягніках. І яшчэ! Я потым распавяду асобна пра Крымскую чыгунку, гэта асобная размова...

Каму цікава, на Лісцы зараз дужа мала народу, калі мы з'язжалі было па ўзьбярэжжы адсілы намётаў 40-50 на ўсю бухту. Плюс там зараз ВЕЛЬМІ багата турыстаў-матрасьнікаў. З'явіліся джыпы на прыгорках пад Ачкідагам - знайшлі-ткі горную сьцяжыну :( Вада - празрыстая, але пакуль прахалодная - максімум 20 градусаў. Уночы не пакупаешся. Але ўдзень пекла ўсё тое ж, толькі ратуюць аблокі і нават у першы дзень, калі мы прыехалі, пад вечар сабраўся дожджык.

Паглядзелі адным вокам Мікалаеў, Джанкой, Феадосію, Вінніцу. Вось як, аказваецца, Феадосія - гэта гэткі Лас-Вегас, бо негледзячы на маё стаўленьне на папсовыя курортныя мястэчкі, нават мне Феадосія спадабалася. А яшчэ спадабаўся Карадагскі запаведнік за Курортным, нарэшце, упершыню за 3 гады, я знайшла ў сабе сілы да яго дайсьці!

Ладна, не буду болей, потым працяг, і так ужо многабукаф ;)))

Уночы стартуем на Шыпат! Да любых сяброў-украінцаў, па пыльных трасах да магічнага шапаценьня вадаспада, да пачуцьця палёта, да ГОР!!! Гэта незабыўнае адчуваньне, калі на гарызонце ў далечыні ўзьнікаюць горы... Такія дзіўныя і нерэальныя!!!... Адчуваньне заплечніка за плячыма, катафоты, сонца ў вочы, суткі трасы нон-стоп... Купальле ў Карпатах як лепшая існуючая форма АБУДЖЭНЬНЯ ад зімовага сна!!! Глыбокае, бясконцае, цёмнае, чыстае неба з мірыядамі зорак ў начны час... Туманы, якія можна заграбаць лыжкай, дажджы, ад якіх не становіцца сумна, як дома...

Учора гулялі па начным горадзе і пілі піва.
Черніговске "Біле". Я:  "М-м-м... Украіна!..."
Вось такія асацыяцыі :)
Хачу на Украіну. Моцна. Проста так, да сяброў і ... і ў Лета. Бо там яно смачней, сапраўдней і яскравей. Там ёсьць мора і горы...
Там цудоўны сьветлы Кіеў...

Люблю Украіну. Менавіта там я ўпершыню адчула сябе Беларускай.

 Вось... Зноў архівы!!! :))) Вандроўка ў Кіеў з

,  май 2004 :)
Сьветлае пачуццё ад сьветлага падарожжа :)))

Старонка 2 з 212