Карцінкі маленькага горада паміж Эгейскім і Сяродземным. Усё тая ж Турцыя. Яшчэ адзін пост - і перамясцімся ў іншую кропку планеты ;)

цягнік да ст. Мост
Карцінкі маленькага горада паміж Эгейскім і Сяродземным. Усё тая ж Турцыя. Яшчэ адзін пост - і перамясцімся ў іншую кропку планеты ;)

Тут будзе мала пісаніны, шмат сіневы розных адценняў. Марскі дзень: карабельны шпацыр "12 выспаў"!

З дзіслакэйшанам нам не ахці як пашэнціла з пункту гледжання адлегласці да пляжу, і мы кожны дзень маталіся з Фетхіе да Алюдзеніза і назад на маршрутцы, што нармальна біла па кішэні - 7 эўра ў дзень. Затое там было огого як прыгожа: зусім побач быў прыродны запаведнік Алюдзеніз (Ölüdeniz) (куды таксама быў платны ўваход - 2 эўра: мы там былі аднойчы, фоты будуць потым), вакол - горы, у нябёсах - натоўпы парашуцістаў, на пляжы - няшмат народу, мегапразрыстая вада, нармальная глыбіня, пясок і галечка пад нагамі...

Ну вось, я ўжо пяты дзень у адпачынку. Запланаваны маршрут палягаў праз Кіеў, дзе прыйшлося правесці цэлы дзень з раніцы, каб у 4 гадзіны раніцы наступнага дня сесці на самалёцік WizzAir і праз 2 з паловай гадзіны апынуцца ў Анталіі. Вось і пачаўся наш двухтыднёвы трып у Турцыю: ён ужо зараз сцірае для мяне ўсе турэцкія стэрэатыпы і паказвае гэтую краіну зусім з нечаканага боку!
Анталія - гучыць папсова, але сутнасць - фантастычна прыгожы прыморскі горад на высокім скалістым беразе! Першы дзень правяла без фоціка, бо хадзілі ў разведку на гарадскі пляж - там, канешне, жэсьць і няма куды яблыку ўпасьці, затое па дарозе наглядзеліся на казачны горад. А на наступны дзень рушылі за 10 км за горад на больш прыемны пляж Лара. Мы чакалі рускамоўныя натоўпы на вуліцах, бо штодзённа садзяцца толькі з аднаго Кіева 6 боінгаў з рускімі на адпачынак, але ж не: ціха, спакойна, рускія або ў дарагіх гатэлях, або бухаюць дзесьці далёка ад людзей, сэнкс гад.
Стары горад. У двух кроках ад нашага Саббах Пансіёна (хостэл).
