Архіў па тэгу ‘трындзец’

УКантакце (не магу маўчаць!)

Эта па-любому трэнд.
Дзевачкі на аву фотаюцца на фоне дываноў, а мальчыкі – на фоне сваіх тачак.
Йеееееа!

Паразмаўлялі…

… з былым аднакласнікам за жыцьцё, даўно не бачыліся. Мне гадзіны тры з розных ракурсаў апісвалі як херова ў Беларусі маладому спецыялісту, што ён хоча жыць добра і мець у далёкай перспектыве дом з басэйнам замест штукі баксаў заробку. Што трэба валіць адсюль, куды глядзяць вочы, пакуль яшчэ не позна, няма сям’і, свабода дзеяньняў, больш магчымасьцяў, гнуткасьці і мабільнісьці…

Пасля такіх размоваў хочацца скінуцца з высоткі. Таму што ён правы і ён пра гэта кажа, а я разумею, што ён правы, і маўчу, счапіўшы зубы да болю. Таму што люблю Беларусь, бляць.

Хлопцы!

Што вамі кіруе, калі вы апранаецеся ў ружовае?!

Не стрымалася :)

Часам некампетэнтнасць журналістаў у канкрэтных галінах проста раздражняе. Наша саўковая журфакаўская адукацыя – адукацыя пра тое, як пісаць, а пра што пісаць – усе разбіраюцца па ходу справы. У выніку атрымліваюцца “дыпламаваныя журналісты”, якія валодаюць навукай ні пра што і ні разу не валодаюць тэмай, якую асвятляюць. Вось вам, калі ласка: “В октябре – новый звездопад, можно загадывать желания”.

Мой адказ на гэты
пост і гэты артыкул:

Хачу заўважыць, што гэты артыкул – поўная лухта. Тыя метэорныя плыні, што пералічаны, не вылучаюцца абсалютна нічым і для аўтара артыкула не было аніякай падставы іх узгадваць як мегафеномены, акрамя як інфармацыйны голад і патрэба напісаць “абы было”. Я магу такія артыкулы клепаць кожны месяц, бо гэтыя ўсе малапрыкментыя метэорныя плыні змяняюць адна адну кожныя дзён 20-30, нават перакрываючы адна адну, т.б. іх вельмі шмат. Гэта тое ж самае, калі б я пісала, што кожны восеньскі дзень на Менск падае 30.000 жоўтых лістоў з дрэваў.

“Прафесійна” вы канкрэтна гэтыя плыні не пабачыце ніяк, бо а) зараз не год максімума ніводнай з плыняў і ў лепшым выпадку вы пабачыце штук пяць за гадзіну, ды я і ў гэтым моцна сумняюся. б) над Менскам – воблачнасць, неба зацягнута і зорак нам усім не відаць, в) а калі нават і будзе надвор’е – за горад, адназначна, і падалей, бо ад Менска ідзе такая засветка, што вы і гэтых 5 метэораў не пабачыце.

П.С. Нікога са знаёмых журфакаўцаў не хачу крыўдзіць: калі мы знаёмыя і я да вас добра стаўлюся, гэта значыць я лічу вас экспертам прынамсі ў нейкай вузкай галіне і прафесіяналам у сваёй справе. Ненавіджу непрафесіяналаў, так ужо павялося.

ВЫКУСІЦЕ!!!

Толькі што суседка ўламала мяне схадзіць на выбары: "Мне тэлефанаваў нам. дэкана… Мне яго так шкада!"

Так, сюды зноў заходзіў нам. дэкана. У нядзелю! З усіх маіх сяброў з факультэта НІХТО не збіраўся на выбары. На ўваходзе і выхадзе з інтэрната заведка пытаецца: "Ну што, прагаласавалі?" Проста нейкі гняздзец!!!

У выніку мы прынеслі з участка па палове бюлетэня. Наташа: "Мы нібыта схадзілі зараз на ўкол. Прывіўка ад сумлення…".

Ува мне

Сценку Цоя знеслі…
Я ўзгадала, як я была там… 5 год таму… і пісала там, я нават ведаю, дзе… і тады…
Я ніколі не пасталею. Ніколі не забуду. Ніколі не стану іншай. Ніколі…

Заліла клаву сьлязьмі. Ну ёпрст… Паветра мне, паветра…
Няма пораху. Няма агню. Усё ідзе лесам. Усё.

Вайна ў “дзіцячых” малюнках…

Гумарыстычны сайт ПДРС, што называе сябе парталам Прыднестроўска-Данецкага Рабочага Саюза, зладзіў віртуальную выставу дзіцячых малюнкаў "Вясёлы танк", прысвечаны ўзброенаму канфлікту на Каўказе. Па словах рэдакцыі сайта, на суд грамадскасці прадстаўлены мастацтвы "найбольш палітычна падкаваных дзяцей рабочых", якія шырока адгукнуліся на падзеі ў Паўднёвай Асетыі. ПДРС адзначае, што дзеці рабочых ў сваіх палотнах "аблічаюць грузінска-украінскую ваеншчыну і кляймяць злачынствы фашыстаў".

Але на маю думкі, тут, ппц, не да сьмеха ўжо, тут плакаць трэба…

 

Глядзець далей…

Гэта было так убога!…

… што мяне хапіла толькі на фоты на пл. Перамогі, далей ісьці на быдламаскарад жаданьня не было ніякага.
Каб я яшчэ раз пайшла на гэтыя забеларускія святы! Дрэнны з мяне фотакор: эмоцыі перадусім :(

“And every story I have told is part of me…”

Наводжу парадак у кампе. І ў галаве. Выпадкова натыкнулася на сваю гісторыю з квіпа, перачытала размовы мінулага кастрычніка… Земфіра. Апошні альбом. Кастрычнік. Вар’яцтва, заслона на вачох, “я тебе друг, ну а кто мне ты?”…

“Сотри меня… Смотри в меня. Останься…”

Што гэта было? Хто гэта быў? Дзе гэта цяпер?… Неспакойна. Шчымліва…

Крыўдна!

Наш выкладчык астраноміі – тупы мудак!!!

Папрасіла як чалавека, патлумачыла сітуацыю, што я блін палову жыцьця займаюся астраноміяй, што мне зараз ні ў пяць ні ў дзесяць гэты іспыт, і што я яго здала, калі мяне за гэта потым без іспытаў узялі на фізфак, на рэспе 4 гады таму, што я займаюся з дзяцінства назіральнай астраноміяй і пляваць я хацела на вашыя задачы і мне ВЕЛЬМІ, ну вы разумееце, ВЕЛЬМІ патрэбны вось прам зараз аўтамат! Я блін з 5 класу ведаю неба як свае 5 пальцаў, я была са сваімі навуковымі працамі па ўсёй Беларусі, у Маскве і ў Аўстрыі, я праз 4 дні абараняю сваю ўжо другую курсавую па астраноміі (пры адсутнасці сапраўдных астраномаў на факультэце!), і здаваць зараз іспыт мне абсалютна няма калі, няма каму і не хочацца… таму што… ну, таму што мае “калегі” з патока называюць чорную дзірку чорнай зоркай, ня ведаюць, колькі Галілееўскіх спадарожнікаў у Юпіцера і вымаўляюць слова пульсАр з націскам на першы склад (а ён усё гэта спакойна слухае)!!!

… карацей, аўтамата я так і не дачакалася. Напэўна, ён помсьціць мне за тое, што на першых лекцыях я яго папраўляла. Так, гэта кепскі занятак з пункту гледжаньня педагогікі, але, мля, калі чувак ня ведае, што падвоеныя зоркі бачныя ў просценькі тэлескоп (а некаторыя і простым вокам!) і што ў Юпіцера таксама ёсьць колы… Прабачце. Я, напэўна, патрабую нерэальнага ўзроўню ведаў ад дацэнта??

Старонка 1 з 51234...Апошняя »