Сёння я правяла цэлых 15 хвілін разам з ручным тыграм!!! :)
Не перадаць словамі, яны яшчэ і мяўкаць умеюць! Праўда, выкладу відэа пазней :)))
цягнік да ст. Мост
Сёння я правяла цэлых 15 хвілін разам з ручным тыграм!!! :)
Не перадаць словамі, яны яшчэ і мяўкаць умеюць! Праўда, выкладу відэа пазней :)))
У каментах я сёння буду мінімалістычна: проста глядзіце :) Хто там плакаўся, што не хапае фотак? ;) Вось вам, з горачкай ;)
У мяне сёння атрымаліся першыя разлікі для дыплому, таму я маўкліва пошчу і сыходжу спаць: на заўтра багатая культурная праграма (спачатку ў будысцкі храм, а потым жмакаць тыграў)

Учора была так замілаваная кваканьнем пад вакном, што не стрымалася, і паспрабавала запісаць падкаст. Што атрымалася - тое атрымалася. Мову на рподзе паспрабую мяняць, пісаць і на расейскай таксама. Першы - па-беларуску. Паслухайце тое, што зараз слухаю я ;)
Уххх! Я на сувязі! Даляцела без прыгодаў, упершыню так далёка, перад вылетам трэслася што асінавы ліст чагосьці, але ўсё ок :) Тут капец! Я нават ня ведаю, як гэта ўсё адным сказам апісаць!
Першыя ўражаньні:
Франкфурцкі аэрапорт. А вось крылатая машынка, у якой я правяла 10 гадзін. Упершыню так доўга ляцела, стромна было жахліва па-шчырасьці... Са мной сідзелі двое сінгапурца, ляцелі на гэтым жа самалёце ў Куала-Лумпур (а ў Бангкоку быў ягоны прыпынак на дазапраўку). Бегалі ўвесь час у прыбіральню, у выніку пусцілі мяне да вакна, каб не падымаць болей. Я ўсю дарогу прыадчыняла заслонку на вакне (якая мусіла быць зачыненай, як аказалася), каб дачакацца світаньня, якое было з майго боку, але не дачакалася і заснула: уночы круцілі Slumdog Milioner, было крута адчуваць фізічнае набліжэньне да Мумбая і глядзець на яго ў тэлевізары :) Мы ляцелі дзесьці пад Беларусьсю, паміж Адэсай і Кіевам, потым я адзін раз прачнулася над Каспійскім морам, а потым ужо толькі над Бірмай. Світаньне праспала :( Затое бачыла Меркурый, гэта быў дакладна ён! Нарэшце! У самалёце круцілі такую клёвую музыку ў навушніках, што я захацела весці музычную перадачу на радыё :)

У небе былі нерэальныя карцінкі!...
Сёння ўсю ноч сніліся жахі, як я спазняюся на самалёт: ну, гэта пад уплывам глабальнага спазнення нядаўна ў Вільню (хоць і скончылася ўсё добра).
Візу беларусы могуць зрабіць у Маскве, у Варшаве і, з мінулага году, у Кіеве. Праўда, мала хто пра гэта ведае.
Кансулят робіць візу ўсяго за 3 рабочых дні. Прычым беларусам - яшчэ хутчэй Чытаць далей