Архіў па тэгу ‘серыялы’

168 гадзін адзіноты

Так атрымалася, што ўвесь гэты тыдзень я жыла адна.

Вынікам гэтага атрымала амаль поўную моўную (жывую) ізаляцыю: на працы размаўляла па-бел., але няшмат. Пісала ў твітэр па-рус., ну і што, што шмат. Размаўляла з тымі, хто тэлефанаваў, натуральна, таксама па-бел., але рэдка. Ну і скайпы-гугелтокі таксама не ва ўлік. Асноўная частка часу прайшла ў праслухоўванні песень (Eng), а таксама я штосьці стала глядзець Грыфінаў у арыгінале (Family Guy. старэю?!). Да гэтага да ўсяго камунікацыі ў флікры (Eng), гарбата з малаком, аўсянка, – апафеозам быў сённяшні сон, дзе ўсе размаўлялі па-ангельску! Ніфіга сабе моўная адаптацыя, брава, мой мозг, дай пяць!

family guy

… і яшчэ мне вельмі хочацца ў Брытанію зноў. Проста уууу як хочацца, але часу пакуль няма зусім.

Пост пра Хауса 06-0102 (spoiler!)

Я не буду нічога казаць пра сюжэт: я скажу гэта прынтскрынамі :)

Не люблю, калі так робяць, але ж хто яшчэ не глядзеў новага Хаўса і залезе пад кат – самі вінаваты!

Серыя, па шчырасці, нуднаватая. Паўтары гадзіны філасофіі і загнанага Хаўса. Сэрца просіць шпітальнага звыклага асяродку і хвароба-экшна! Спадзяюся, далей будзе лепей, а гэта – традыцыйны блін, той самы, што камяком…

house m.d. 6 season

Чытаць далей »

Трэйлер да 3 сезону cерыяла “TBBT”

Омайгад, шчасьлівы верасень наступіў!

Глядзім трэйлер 3 сезона “The Big Bang Theory”!