Разумненькі, алімпіяднік, фізік-тэарэтык. Выпаў з акна і разбіўся, дома быў адзін.
Зноў травень забірае людзей за сабой ...
цягнік да ст. Мост
Разумненькі, алімпіяднік, фізік-тэарэтык. Выпаў з акна і разбіўся, дома быў адзін.
Зноў травень забірае людзей за сабой ...
Фізфак БДУ, адна з лабараторый
![]()











яшчэ мегабайты здымкаў са шпацыру - пазьней ;)
Я люблю дзяцей, але тут уважуха за крэатыў!!!
via
"Иду за хлебом, вижу, как двое каких-то сопляков лет 9-12 таскают кошку за хвост и пытаются что-то ей подпалить зажигалкой. Кошек люблю, детей не очень, а потому натягиваю сварочные очки, носимые обычно на лбу вместо ободка для волос, наматываю на лицо арафатку, трясу башкой,чтобы волосы рассыпались, и становлюсь страшным, как герой Тромы. Подкрадываюсь к гаденышам, хватаю одного за ухо (второго не поймал) и рычу что-то вроде "аааа, я педофил, я утащу тебя к себе, накачаю героином и заражу спидом!!!" как можно более невнятно, но угрожающе.
Бедные дети. Один, убегая, налетел на столб, второй орал так, что люди из окон высовывались.
Решил компенсировать животному моральную травму. Купил в магазине каких-то дешевых сосисок за 31.50, кошки их с удовольствием жрут, как ни странно."
Вось што які рарытэт я знайшла ў сеціве:

Хто пазнаў? ;)
Сёньня мне ўпершыню за цэлы год прысніўся ...
Ён зайшоў у кватэру, але я была ў іншым пакоі, дзе мне і сказалі, што ён жывы... А я ці то расплакалася, ці то не паверыла, але прачнулася са стойкім уражаннем цёплых абдымак... Ува сне ён быў такім, як звычайна, нават лепей: нібы сьвяціўся знутры... Напэўна, ён у раю :)...
Кажуць, што абдымацца ўва сне з нябожчыкам - гэта дрэнна... А мне было так клёва, гэта было сапраўднае шчасьце.... Ён нібыта прыйшоў развітацца са мной...
Дзякуй, Саш.
... але атрымалася даволі цёпла :)
Дзякуй за вечар, хлопчыкі :))
Ехала ў трамваі і ўсьміхалася ... чамусьці...;)
Гармонія... ГАРМОНІЯ!
Чамусьці так хораша! Учора ня спала ўночы, бо а сёмай ранку быў цягнік на Гомель. Увечары (перад канцэртам N.R.M.) напаткала столькі старых сяброў, было неверагодна прыемна і лёгка заціскаць кожнага ў цёплых доўгіх абдымках... Канцэрт прайшоў на "гура": мы прабіліся пад самую сцэну, наскакаліся ды набалдзеліся ад душы, шчыра і па-сапраўднаму. Колькі разоў у натоўпе ды ў першых шэрагах з'яўляліся бел-чырвона-белыя сцягі, спачатку ахоўнікі кідаліся на тых людзей, хто падымаў, а потым, калі сцяго стала зашмат, забілі на гэтую марную справу :) Крычэлі "Жыве Беларусь!" ды "Радзіма, свабода, далой Луку-урода": афігенная атмасфэра!!!
Потым мы пайшлі на нач да Ночкінай кампаніі, я прасякнулася шчырасьцю людзей, паўночы гуляліся ў 8-бітную прыстаўку (Танчыкі!!! Марыё!!!а-а-а-!!!), а потым мяне адклеілі ад тэлевізара ды паклалі спаць :) Пад'ём быў раннім, бо гаспадару кватэры трэ было на цягнік, таму я была ўдома а 8 ранку і пасьпяхова заснула да 17:00 :)
Такі зараз стан дзіўны... Пераглядзела ў які раз "A Walk To Remember"... На вуліцы вясна - сапраўдная, бо гэта ж сонечны Гомель! З'явілася перакананьне, што не так ужо і блага вярнуцца сюды жыць калі-небудзь... Час пакажа :) А пакуль у мяне стойкае адчуваньне ВЯСНЫ, ЖЫЦЬЦЯ і ... і перадпачуцьцё нечага вялікага і вырашальнага... Перадпачуцьцё цеплыні і сьвятла... Бо такі летуценны мой стан ніколі не з'яўляўся проста так... :)
Апошнім часам для мяне ладзяць пэрсанальны флэшмоб у выглядзе адной і той жа фразы: "У вас з Дарашкевіч ёсць нейкія падобныя рысы твару!"
Сапраўды?!?