Сказаць, што я ўражаная - не сказаць нічога! Мой родны горад прадэманстраваў сёння огогошку: было чалавек 400, і гэта пры тым, што гэта першая такая акцыя нязгодных і салідарных!
Па шчырасці, у мяне трэсліся рукі, гэта можна заўважыць па маім відэа (нажаль, сёння выкладваю толькі адно: у мяне нейкі адскі тарыф на інтэрнэт і плюс ён вельмі павольны, таму астатняе залью абавязкова, але крыху пазней!). Я ніводнага разу не была на грамадскіх акцыях у Гомелі і ня ведала спецыфікі паводзінаў тутэйшых мянтоў. Але потым супакоілася, бо зразумела, што яны стаялі ўсіканыя - бачылі б вы тыя твары! - казалі ў рацыі нешта пра зачыстку, але па тварах было зразумела, што яны не чакалі нічога "такога"! На падыходах да плошчы было 3 мянта, але як пабачылі, што людзей некалькі соцень - прыгналі хуценька аўтазак, адразу ж утрох занеслі ў прамым сэнсе туды журналістку "Белсата", затрымалі пры мне некалькі чалавек і пужалі, ганялі народ па плошчы і па парку. Але - як я абажаю мой крэатыўны Гомель! - народ не разгубіўся і выстраіўся ў чаргу за квасам!!! Гэта было так мімімі =) Чарга была даўжэзная! У выніку што робяць узмакрэлае начальства ў цывільным? Яно загадвае АМАПу, каб тыя "зачынілі лавачку": і кропка продажу квасу і марозіва ў момант зачыняецца (пры нас увозілі ўсё абсталяванне). Народ пагналі да рэстарана "Еўропа", потым ад яго, народ бойка жартаваў: "Вось так яны нас ад Еўропы гоняць!".