Всего комментаторов: 286 (266 не показано) Всего комментариев: 3216
Исключены: (979)
(c)
23.07.07 10:34. прошёл диагностику у психолога:
Задранная кверху голова и тонкий высокий голос, быстрая речь. Телосложение худощавое. Дистанция для комфортного общения - от 1,5 до 3 метров, так собеседника лучше видно :)
на шпацырах, у кіно, букіністах, супэрмаркетах, кавярнях і шчэ Бог ведае дзе. Атрымліваем асалоду ад Горада...
Я ніколі так не скакала, так не радавалася, як пазаўчора ля банкамата, дзе ён паказаў мне, колькі мне налічылі стыпендыі :))) Адчуваю сябе свабодным чалавекам! Зайшлі ў букініст - набылі дзьве чырвоныя кнігі, 2 тома твораў Маякоўскага, а потым чыталі вершы ў голас у цэнтры горада і ў грамадскім транспарце адно аднаму... Магічна! ;)
Атрымала ганарар за артыкул у часопісу (Маладосьці'7): мдзя, у Турызме і Адпачынку мне за гэты ж самы артыкул па-расейску налічылі роўна ў тры разы болей :(
Ходзім другі дзень на кіно: кінафармат 4х4. Усё, адходзім яшчэ 2 фільма, і болей я ў "Мір" ні нагой: такі няўтульны кінатэатр! Не падабаецца .
Калі ўсё будзе добра, то - цьфу-цьфу-цьфу! - напачатку жніўня мяне чакае падарожжа ў суседнюю краіну на сустрэчу з адным вельмі вядомым, паважаным і цікавым чалавекам. Болей пакуль не скажу, але я ўжо ў захапленьні ад пэрспэктыў!
Учора бачылася з любымі сябровачкамі
,
, Х.: афігенна правялі разам вечар у размовах пра летнія вандроўкі! Настачка зараз у Дарозе на Крым: ШОРСТКАЙ ТАБЕ ТРАСЫ!!! Яўгенчык
катаецца на веле па Польшчы: сёньня выехалі зь Любліну, едуць у Кракаў ;) Сястронка мая Тацьцянка пад Вілейкай у летніку, а сама я вельмі чакаю матулю з Ніколь зь візітам у Менск.
А гэта сьцены дамоў у Вужапісе: гэта дзяржава ў дзяржаве, гэта маленьні гістарычны квартал, што хацелі зруйнаваць улады, а студэнцтва адваявала сабе гэты квартал, Зарэчча, Ужупіс, на падставе таго, што ім не хапае інтэрнатаў, а тут яшчэ мажліва жыць! Такім чынам, зараз там афігенна прыгожыя расфарбаваныя домікі, упрыгожваньні і статуі, адным словам, гэта кул, такога я яшчэ не бачыла! Дзень Рэспублікі адзначаецца на мой дзень Народзінаў - 1 красавіка ;)
Ужупіс. Мастацкая галерэя.
Помнік габрэйскай абшчыне і нейкаму знакамітаму габрэйскаму лекару.
Гэтыя суткі, што ўжо прайшлі ў Менску, яны былі такія... такія... неверагодна незвычайныя!... Новыя людзі... Кальянная вечарына... Новая сябровачка! Новая сымпатыя... Пачуцьці, раскрытая сьвядомасьць, перавёрнуты на 90 градусаў сьвет... Адчуваньне спакою, гармоніі, лета... Сьвятло!!! Сусьвет навокал, я захлынаюся ў ім... Музыка-музыка-музыка, словы, сьвятло, восьмы этаж, пад самымі зорамі, пад цёмным начным гарадскім небам... Адчуваньне палёту... Пазаўчора было мора, а ўчора - вар'яцкі палёт думак, дробязі, дробязі, музыка... Я адчуваю, што ЖЫВА!!! Я адчуваю, што тут - пачатак Новай Дарогі...
Вось як: чатыры гадзіны раніцы - а я нават выспалася і цудоўна сябе адчуваю :) Добры знак!
У нас ёсьць 17 гадзін да сканчэньня тэрміна візы, 400 км туды-назад, два заплечніка, і прага пабачыць Балтыйскае мора!!!
...дазнацца, што хлопца, які мне вельмі падабаецца, цягне яшчэ і на хлопчыкаў
... потым мне на "бомбы" адзін добры чалавек апракідвае мой жа кубак з кавай - 3 дні пісаніны ў дупу...
.... пачаць смажыць каляровую капусту ў кляры з такім імпэтам, што кроплі алею з вялікай ахвотай (ну, дзень жа такі!) трапляюць мне на твар, цудам не па вачох.
... купіць на апошнія грошы пакунак улюбёнага вішнёвага соку, распачаць яго на прыпынку трамвая, і ўжо ў мэтро высьвятліць, што чвэрць літра гэтага майго ўлюбёнага соку заліла мне заплечнік, адпаведна, усе падручнікі, а яшчэ сок дабраўся да джынсаў ззаду, таму гэта ўсё выглядала з боку, мяркую, прыкольна :)
... на кансультацыі па заўтрашнім іспыце высьвятляю, што, аказваецца, палову пытаньняў я ўсё ж не ведаю. Зусім.
... сябровачка, зь якой не бачыліся вельмі-вельмі даўно, тэлефануе менавіта сёньня, а сустрэцца зь ёй ужо проста не хапае моцы..
Гэта, блін, капец. Спадзяюся, гэтая чорная палася скончыцца да заўтра, бо заўтра мне патрэбна добрая адзнака! І адэкватнае ўспрыманьне рэчаіснасьці!!!
... Жыцьцё - гэта цуд, а я - невыправімы параноік.