Tagged: свята

Дзень народзінаў расцягнуўся на 3 дні, на 3 гарады, на онлайн і офлайн, на бясконцыя "дзякуй" на ўсіх вядомых мне мовах ва ўсе магчымыя мэсэнджэры!

Бездань эмоцыяў, асабліва ад учорашняга святкавання ў кампаніі старых сяброў. Вечар складаўся з бясконцых абдымашак і пацалункаў, са шчырасці, радасці і прызнанняў. Мы спявалі ў рэстарацыі "Пагоню" у поўную гучнасць, "Паланэз", "Паветраны Шар", "Купалінку", "Грай" ды так спявалі, што нам суседні столік замовіў бутэльку шампанскага)) Потым мы ўзялі гітару, віскі, і палезлі на дах 14-павярхоўкі, там спявалі Мядзведзева, Чыжа і Мельницу... Гэта толькі некалькі фотак з 2 Гб чыстага шчасця ў пікселях! Мае сябры - маё ўсё, а Гомель - самы лепшы горад на планеце!

Чытаць далей

З Днём волі, сябры! :) Іх пакаленне адмірае, а нашае - квітнее, нас усё больш і мы разам, галоўнае - памятайце пра гэта! Ня бойцеся, вучыцеся і якасна рабіце сваю працу. І ў адзін момант усе нашыя скілы спатрэбяцца, каб адраджаць радзіму. Жыве Беларусь!

Жыве Беларусь, long live belarus, Беларусь, Belarus, рисунок, девочка, бчб флаг, день воли, дзень волі

Размаўлялі пра сучасныя сямейныя традыцыі ў Польшчы. Па-першае, цікавая рэч у іх з дэкрэтным адпачынкам: у Польшчы ён цягнецца... 6 месяцаў. Далей жанчына або бярэ адпачынак за свой рахунак, каб даглядаць за дзіцёнкам, або выходзіць на працу. Менавіта таму ў Польшчы ў яслі прымаюць дзетак ад 6 месяцаў да 3 год, і называюцца такія яслі "жлобэк" (żłobek),  а каштуюць 300 зл на месяц (100 даляраў). Ёсць аналагі прыватныя - яны называюцца "клубік малюха" (kłubik malucha), каштуюць 2000 зл на месяц, каля 500 еўра.

Увогуле, тут няма такога паняцця, як выйсці замуж і сідзець дома "за мужам". Калі ў размове жанчына кажа, што не працуе і сідзіць дома, бо працуе муж, то яна сустрэне шчырае здзіўленне з боку суразмоўцы: маўляў, а чаго, ты нездарова, ты не можаш знайсці працу і г.д. І тых жанчын, якія не працуюць, а сідзяць "пры мужы" у Польшчы называюць "кура домова" (kura domowa), і ня вельмі шануюць.

Чытаць далей

Дзяўчаты, віньшую ўсіх са святам вясны!

Вось хто ў мяне цяпер ёсць :)

First Flowers [1]

Adele - Rolling In The Deep

Чытаць далей

Пабачыла гэтую фотачку і вельмі захацелася выкласці яе асобна :)

Гэта быў мой першы Новы Год "аўтдорз", мёў снег, я ў марцінсах думала паламаю сабе ногі ў хуткіх шпацырах па горадзе напярэдадні, дык не - і ўсе мае шанцы забіцца палі менавіта на гэтую ноч! Мала таго, мы яшчэ і ляцелі з сябрамі як шалёныя на нейкую плошчу, з якой ціпа лепш былі бачныя феерверкі ў момант 00:00! У выніку, па маіх падліках, мы спынілі бег толькі ў момант 00 з чымсці, тобок непасрэдна 00:00 мы паспяхова пра**алі, але гэта нешта ў гэтым ёсць. "Значыць, увесь год будзем бегаць!" - суцешыла сяброўка, наліваючы мне шампанскага.

23:59 31.12.2010

Ага, я таксама завяду песню пра апошні дзень лета.

Вось так, седзячы ў адзіноце ў офісе, я прасідзела апошні летні вечар за кампом у працы, і ад адчыненага вакна добра так пацягвае холадам, ажно састылі пальцы і я ляплю шмат адруковак, якія прыходзіцца выпраўляць...

За лета я шмат чаго пасьпела і шмат чаго змяніла ў жыцці.

Чытаць далей

ВІНЬШУЮ шчыра з Днём Волі!!!

Да сустрэчы ўвечары ;) Апранайцеся цяплей ;)

 Прыемныя ўражаньні)
Шчыра кажучы)
Галоўным чанам - ад апошняга эпізода ля бібліятэкі)))

Карацей, буду паступова.
 10-45 - еду на вакзал сустракаць з цягніка сяброў, з якімі потым прайшла амаль усё свята. На вакзале заўважаю вельмі шмат амапу.
 Знайшла на вакзале маленечкую цацку - малпу. Нехта згубіў, я пачакала, мабыць вернуцца. Але ж не, часу было мала - і малпа ідзе са мной на дзень Волі) Добры знак! ;)
  11 - 30 - мы на Цырку. Людзей каля 300. Падцягваюцца яшчэ. Пакуль ехалі на сотцы паўз Пляц, пабачылідругую калёну, якая ужо таксама была ля МакДаку - каля 800 чалавек. Пляц быў ужо ачэплены з усіх бакоў, гэбьё, АМАП - ўсё стандартна...

 
 

11- 45 - сустрэла з добры дзесятак сяброў, вырашыла, што сёньня Багдановіч, нажаль, маіх кветак не дачакаецца :( Таму што з боку вул. Я. Купалы пачалі вылазіць "касманаўты", са мной разам рушылі сябры з іньшых  гарадоў, разам з якімі я паабяцала быць у гэты дзень. Таму вырашыла не рызыкаваць, таму што потым далучыцца да народу было б нялёгка. Засталася ла Плошчы!
12-00 - нас усё большае, настрой выдатны, раздаю народу бчб стужачкі з Weekend-у (палякі ў тым годзе нарабілі 100 км такой стужкі, дык падаравалі кожнаму, хто быў ў Варшаве, па вялікаму рулону))). выпадкова да мяне трапіў значак "Размаўляй са мной ПА-БЕЛАРУСКУ" - файна!!!
12-10 касманаўты нас пачалі адціскаць у бок пл. Перамогі. Быў файны эпізод, калі я пачала абурацца, маўляў, куды ўсе пайшлі, стойце, давайце спынімся, яны ж толькі пужаюць, яны ж за намі ня йдуць - я абарочваюся і бачу касманаўта акурат за маўй спіной!!! І была гістэрыка!!! ;)


 Потым згубіла пачуцьцё часу: мы павольна йшлі ўздоўж Праспекта Скарыны, нас суправаджалі касманаўты і Сам_Паўлічэнка. Ах, якая пашана! Дайшлі да ЦУМА - ўсё нагадвала чарнобыльскі шлях мінулага года! Нават надвор'е было падобнае! Нават па колькасьці народу! Толькі ў гэты раз мацней зіхацелі людзі ў людзей і адчувалася ў паветры сьвята, сапраўды)


 
Быў цудоўны момант - ну, пра тыя сьцягі, што з'яўляліся ў вокнах, то гэта нармальна, нават, неяк звыкла :))) А вось тое, што выбег на балкон 5 паверха чувак ў чырвонай майцы з прасцірадлай за плячыма - і атрымаўся жывы бчб сьцяг - вось гэта было файна!!! У кожнага чалавека бывае свой зорны час - гэты чувак "адарваўся", яму пляскаталі ўсе людзі!!! Ўсе фатаргафавалі! Падняў настрой!
 


 Потым мы нарэшце спыніліся на Акадэміі Навук. Пачаўся мітынг - доўгі, і, на вялікаму ўліку, бессэнсовы. Таму што... адныя і тыя ж твары... А яны гэта чуюць ужо ў які раз... Таму было сумнавата, хаця, ўсё роўна - сьвята!). Я ўсю дарогу цьвердзіла адно: ідзем на Бібліятэку. Калі б калёна зьвярнула на Бангалор, я б пайшла дамоў, вось шчыра!!! Толькі пра бібліятэку народ усё ж узгадаў - ды толькі напрыканцы мітынгу, калі і там, у БРСМаўцаў усё сканчалася....

 Нехта нават на Макаёнка, 9 сабраўся ісьці!

Але ж... Далей мой асабісты маршрут быў такі (проста ўсе сябры разышліся - хто з'язжаў, хто дамоў пайшоў): сотка - Бібліятэка. Каб апярэдзіць калёну і пасьпець патэліць сябрам, якія ў гэтай калёне якраз ішлі (каля 1000 чалавек). Далёка ехаць нават не спатрэбілася - на парку Чалюскінцаў калёне перакрыў рух спэцназ. Я перадала ўсё, што заўважыла па дарозе, сябрам, і рушыла на Бібліятэку.

А там! Ну ТАКІ КАНТРАСТ, проста словамі не апісаць!!! Калі я туды прыбегла было каля 15-40, там было МАКСІМУМ 600 чалавек, большасьць гуртавалася вакол харчовых павільёнаў, 50% (сьціплая адзнака...) былі ўжо добра так "пад шафэ", уразіла карцінка "дзевачек" гадоў па 35, якія, ледзь трымаючыся на нагох, спрабавалі адплясываць пад "Я ж тэбе підманула!", а яшчэ 2  (!) чырвона-зялёных сьцяга і нацягнутая атмасфера "празьніка"( Быдлалэнд, млін! Фу!

Потым я вырашыла ехаць на сотцы назад (абажаю "сотку"! Самы апазіцыйны маршрут!)), і тут на Маскоўскай зноў заўважыла калёну (тую ж самую), далучылася да яе, сустрэла па дарозе сяброў-каліноўцаў.

Тое, што было далей - гэта проста коміксы! Мы спужаліся, што зараз бу вялікі хапун, таму што ўсё да гэтага йшло!!! Але ж не - калёна прашла да Нацыяналкі, там хуценька прыпынілі сьвяткаваньні, і ПАЧАЛІ РАБІЦЬ УБОРКУ тэрыторыі - ад людзей, не ад сьмецьця! Гэта выглядала дужа сьмешна: электарат разбягаўся адтуль, тыя, хто сьмялейшы, застаўся глядзець і ржаць разам з намі. Пачалося "Жыве Беларусь - Жыве вечна!", пляцоўка ажыла і заўсьміхалася))) Але АМАП адцесьніў народ на стю метро "Усход" і да прыпынку. Групоўка моладзі (каля 8 чалавек) села наўпрост на асфальт ля ўвахода ў метро: міліцыя нічога не змагла зрабіць. Пасідзелі - разышліся)

photo

, падборка і кампаноўка - мая.

 Пазітыўны шпацыр на Нацыяналку!!! Клас!))) Настрой - выдатны, ніякага расчараваньнья: хочь БРСМаўскіх бухіх гапароў паганялі - і тое суцяшэньне)))

 ЎСІМ ДЗЯКУЙ ЗА СЬВЯТА! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!