З сустрэчы з ліцэйскімі сябровачкамі мяне хапіла толькі на адну фотку сёння. У гэтага цуда, што паказвае язык за маёй спіной, хутка спектакль, а я сіжу і думаю, ісьці ў такі дубак ці перачакаць да лепшых часоў... Ех.
Калісьці мы так сябравалі, ТАК сябравалі: МІшкі (клас матэматыкі-інфарматыкі) і АНГелочки (інгліш): калі былі ўсім ліцэям у санаторыі, пастаянна падкідвалі пад дзьверы сюрпрызы і запальвалі адныя для адных сьвечачкі на вокнах у калідоры на паверсе. Шчымліва пяшчотны час...
Абажаю такія гарачыя сустрэчы ў першы дзень пасля вяртання з падарожжа! Класна, калі ўсё навокал адпавядае таму, што ўнутры, а ўнутры цэлы дзень спакой, замілаваньне і ціхае шчасьце, якое ствараюць блізкія людзі :)
З карабля ды на балю - амаль адразу з самалётаў Пхукет - Бангкок - Франкфурт - Менск, пасля жорсткай начной турбуленцыі, калі я прачыналася і аўтаматычна пачынала маліцца скрозь сон, мяне сустрэла цёплае беларускае сонца, млоснасць, лянота, -4 гадзіны (ааа! у Тайландзе ўжо амаль 5 раніцы, чорт!!!), мыццё экзатычнай садавіны, клапатліва захопленай з тайскай выспы, прычым, хачу заўважыць, мыцьцё і сушка фенам (!!!), потым раздача фенечак, сланоў рамбутанаў ды манга ўсім любімым бэйбусам на паці - святкаванне 10-годдзя ! Гэта было мега, пра гэта будзе асобны пост, бо гэта было тру-крэйзі, а пакуль тры сьціплых фоткі ;)
Як усё пачыналася і што было кульмінацыяй - пад кат!
Асноўныя ўражаньні: СЯБРЫ, СЯБРЫ, СЯБРЫ, Я ДОМА, ДОМА, ДОМА!!!! :)))