Tagged: супер

... Неверагоднае пачуццё цеплыні і мяккія абдымкі Горада: на даху 10-павярхоўкі, вецер, прахалода пасля спякотнага дня, зусім не хочацца апранацца: хочацца састыць на гэтым жывым ветры, адчуць подых лета і апошнія дзённыя промні сонца...

Дзякуй за вечар, ён быў неверагодна цёплы :) Такія вечары апісваюцца ў добрых кнігах, пра такія вечары здымаюцца фільмы, пра такія вечары сняцца сны. Ад апошняга сонца да першай зоркі, забыліся на час, забыліся на ўсё... Нібы дзеці :) Я ведала, што першы наш вечар за гэтыя доўгія годы будзе менавіта такім.

... Пачуваюся жывой!

Мой першы апошні званок у якасці настаўніка :)

Напісала заяву аб звальненні, бо скончыўся кантракт у гімназіі. У восені планую вярнуцца :)
Выставіла сёньня адзнакі прынамсі 50 дзеткам :) Задаўбалася і задаўбала іх дадатковымі пытаньнямі :) Я, як аказалася, піпец якая строгая і патрабавальная настаўніца :) Мой мілы-добры-прыгожы 8а са мной нават фотаўся, я ледзь не разрыдалася! Пісала ім пажаданьні на вакацыі ў дзёньніках :) Рамантыка :)

Усё! Бывай, мой "строгі" стыль, прывітаньне ізноў, кеды і джынсы!!!
... і чамусьці ўпершыню за апошнія гады я вітаю не сэсію, а ЛЕТА!!!

Сёньня распавядала дзеткам-шасьціклашкам пра гугл, пра перавагі мазілы і оперы перад эксплорэрам, пра Вконтакте.ру ды Аднакляснікі.ру, а таксама пра аську і скайп. Наперад, маладая порасль! ;))

ЗЫ. А калі адзін з класаў асабліва разкрычаўся і стаў мне замінаць весці ўрок, я сказала: "Так! Будзеце мне перашкаджаць - сыйду ад вас у верасні!"
... Гэта было жорстка, бо ... бачылі б вы іх вочы!!! У мяне ажно сэрца стала...

6 класы. Мае самыя ўлюбёныя дзеткі :) Ня ўсе, натуральна, а тыя, каго злавіла за ўчорашні дзень :)

Лёша і Васіліна

+5

Старонка 8 з 812345678