Так прайшоў марш за легалайз у Варшаве, першая частка фота.
Уражанні, гукі, відэа - другім эшэлонам.
цягнік да ст. Мост
Так прайшоў марш за легалайз у Варшаве, першая частка фота.
Уражанні, гукі, відэа - другім эшэлонам.
Дагульваем наш першы дзень у Рыме, гэта мы на нейкай выспе, але я ўжо так стамілася пасля дарогі Ніда - Вільня - Мінск - Варшава - Рым, што, па шчырасці, мала што ўспрымаю і выглядаю таксама дзіўна і ніяк. Але фотка прыкольная) Чытаць далей
Запрашаю на шпацыр па самым прыгожым горадзе з усіх, дзе я пабывала! Кажу без аніякіх сумневаў: ён сапраўды круты і прасякнуты гісторыяй і веліччу, проста неверагодная энэргетыка і прыгажосць!
Мая першая сустрэча з Калізеем.
Пакуль толькі фота! Тэкст і яшчэ адзін фотасэт - хутка! ;)
P.S. Гэта лепшы з усіх баркэмпаў, дзе я была, шчыра!
... і вясна :) Запрашаю на шпацыр!
Я рэдка выкладаю фота коцікаў. Але паверце, гэта выключны выпадак! Прадстаўляю вам Івоныча, ён - самы лепшы котэ на планеце :) Заяўляю з поўнай адказнасцю! Калі б я заводзіла кашака, то толькі такога: рудога, пухнатага, дзёрзкага і вечна маладога!)) Ну, а пра гаспадыню нават і казаць няма чаго: у кепскіх гаспадынь такія шыкоўныя кашакі не заводзяцца! ;Р
Проста чароўна! Глядзіце, для панядзелка відэа - самае яно!
Не магла адарвацца ад прагляду гэтага серыялу, каб напісаць пра яго пару радкоў. Але ўчора я даглядзела апошнюю серыю, і мяне ЎЖО цягне пачаць пераглядаць! Я вам кепскага не параю, гэта рэальна БОМБА.
Калі я для вас не аўтарытэт, можа для вас аўтарытэт Док з "Назад у Будучыню" (Крыстафер Ллойд), бо ён - адзін са стваральнікаў гэтага шэдэўра. Яшчэ адзін фактар - рэйтынг IMDB - 9.1 (!). Гэты серыял ужо зараз называюць адным з самых смешных і рэалістычных серыялаў пра сям'ю. Дакладней, пра тры сям'і, якія адна з іншай звязаныя. Асабліва круты стыль здымкі серыяла: няма дурацкага рогату за кадрам, але жарты насамрэч такія класныя, што і без яго складваешся напапалам, а здымаюць месцамі без штатыву, гэткі эфект прысутнасці, калі камера дрыжыць недзе і калі героі пазіраюць у камеру падчас дыялогу, маўляў, не, ну вы чулі ГЭТА? :) Вельмі атмасферна! Кожны персанаж - проста шыкоўны, апісваць кожнага не хочацца, проста паглядзіце пару трэйлераў і момантаў з серыяла.
...Ах, як я зайздрошчу тым, хто толькі пачынае глядзець "Modern Family"! ;)