Tagged: сумнае

Памятаю гэта дзень год таму: мы ляцелі ў Джакарту, у самалёце з Франкфурта адшукалі удзельнікаў асамблеі, у тым ліку і палякаў. Дык вось, самалёт прызямляецца ў Сінгапуры на дазапраўку, і да нас з украінцамі бягуць палякі і пачынаюць узбуджана нешта казаць пра самалёт, пра прэзідэнта і г.д. Наколькі я тады разумела польскую, зразумела толькі тое, што нехта загінуў і што справа вельмі кепская. Ужо толькі потым, у газэце, якая ляжала ў мяне ў нумары на століку, я зразумела, што адбылося...

Зямля пухам польскай інтэлігенцыі.

Здымкі з цэнтра Варшавы, сёння, Кракаўскае прадмесце:

 Smolensk Tradegy. One Year Later [1]

Чытаць далей

Гэты пост напісаў мой сябра, з якім мы разам вучыліся ва ўніверы і якога я заўсёды лічыла лёгкім, вясёлым і, як гэта ў нас модна казаць, апалітычным чалавекам. Падчас Плошчы ў 2006 мы асабліва не кантактавалі, але ў тым натоўпе, што кіраваўся на Плошчу з фізфака пасля пар, я не бачыла і не чакала пабачыць.

А тут… Учора напісаў ён пост, ад якога ў мяне ажно ў горле зашкрэбла. Я ніколі ня ведала, што адказаць тым, хто ў мяне заўсёды пытаецца “Табе што, больш за ўсіх трэба?! Чаму гэта асабіста ЦЯБЕ так чапляе?!”. Я не ведала, як патлумачыць, што такое “абвостраннае пачуццё сацыяльнай адказнасці”, “грамадзянская пазіцыя” і калі сэрца баліць за родную краіну. Цяпер – ведаю. Усё ўпіраецца ў гэтае ненавіснае слова “менталітэт”, якое прыдумалі спецыяльна для беларусаў. Рэбзя, гэта не пафас, паверце мне, я кажу зараз абсалютна шчыра, я мала за што так перажываю, як за людзей, якія бачаць краіну маімі вачыма.

Чытаць далей

Такіх мастацкіх кіраўнікоў трэба публічна пароць імхо! Гэта рэальны выступ ансамбля “Непаседы” на фэстывалі “Серебрянная калоша” ў 2001 годзе. Дзеці на сцэне выканалі … махровы блатняк!

Людзям са слабай псіхікай лепш гэта не слухаць.

Чытаць далей

Гэта нібыта фотаздымак з маіх сноў. Вельмі хочацца адным вечарам плюнуць на ўсе справы і зачытацца адзінай кніжкай Крапівіна, якую я прывезла ў Варшаву. Асабліва "Лета скончыцца не хутка", "Паласаты жыраф Алік" і "Лужайкі, дзе пляшуць шпакоўні". А яшчэ даўно маніць спампаваны "Where the wild things are" і "Спадар Ніхто". А яшчэ "Міо мой Міо" па-польску, якую я набыла ў Кракаве.

... а ў мяне ўсё праца-праца-праца. І чаты, і званкі ў скайп. І соооон. І ўсё роўна не высыпаюся. З літаратуры рэгулярна чытаю толькі... твітэр. Эх.

Калі стала хадзіць дадому з працы ў іншы бок, перастала хадзіць па мосціку праз Нямігу. І вось, з тыдзень ці два таму, заўважыла такі малюнак пад мастом. Проста, прыгожа і шчыра. Бачна, як старалася чыясьці рука, ці нават не адна, калі, сціскаючы белую крэйду, рабіла тлустым шрыфт надпісу "M-I-C-H-A-E-L...".

Думаю, гэтую зорку на неіснуючай алеі зорак ужо даўно змыла ўсімі праліўнымі дажджамі, але... дзіўная рэч - памяць. А тым больш дзіўны феномен - памятаць вечна таго, калі ніколі ня ведаў асабіста.. У карэнт мьюзіку дагэтуль...

Сідзець амаль усю ноч перад пустым вакном, з якога бачны гэты вялікі і пусты горад, бачныя жоўтыя ліхтары і міргаючыя светлафоры... Тут з усіх вокан свецяцца толькі вокны калідораў нейкага адміністратыўнага будынка і вокны пад'ездаў суседніх дамоў... А яшчэ раз на хвілін дзесяць праязжае пара машын, так ціха, так самотна, так пуста-пуста-пуста... Я развучылася быць тут шчасьлівай. І я ведаю толькі адзін рэцэпт, як пазбавіцца назаўсёды гэтага моцнага суму... Нарэшце я прызналася ў гэтым сабе. Але пакуль толькі сабе. Бо калі я прамоўлю гэта ўслых, шляхоў адыходу не застанецца.


Самападман яскравымі колерамі вопраткі: нібыта мне супервесела :)
Але хай будзе так, трэба ж хоць камусьці фарбаваць гэты Горад...

Учора была ў сваёй гімназіі. Перад выходнымі сыйшла ў сьлязах, спадзявалася, што нарэшце ўсё вырашыцца ў лепшы бок. Бо самой было ня вельмі, а яшчэ дзеці ў аську грукаюцца, пытыюцца, ці буду я ў іх весьці... У выніку зноў выйшла ў слязах. З 1 верасня, ляць.. Там атрымалася фіговая сітуацыя з гадзінамі: мне можна было браць толькі палову стаўкі (да 9 гадзін), а ўсяго там 22. Прыйшла новая настаўніца, якая неяк хітра будзе выкладаць інгліш і інфарматыку ў самых малых (6 і 7). Т.б. яна ўзяла сабе ўсяго толькі 6 гадзін, я, адпаведна, свае паўстаўкі, а яшчэ засталося 6 нічыйных гадзін, якія я б і рада была ўзяць, дык не давалі ("У нас - гімназія! Мы не можам браць студэнта больш, чым на паўстаўкі!")...

Я напэўна гадзіны паўтары прасідзела пад кабінетам дырэктаркі, якая прымала гасьцей, кветкі і ветэранаў, побач праплывалі са сваімі дзеткамі Паўлюк Быкоўскі, Алезіс з НРМа, Вінцук Вячорка (самыя пазітыўныя ўражаньні ад белмоўных бацькоў у калідорах!)  ...А я, як дура, бегала за ўсімі і прыставала: "скажыце нешта канкрэтнае", "ці доўга мне чакаць?", "давайце я вазьму хоць усе 22 гадзіны, толькі дазвольце!", "я хачу працаваць, я змагу, у мяне другая змена, гэта не будзе замінаць вучобе"!!! А яны... яны ўсе нібыта мяне не бачылі, займаліся сваімі паперкамі і ў лепшым выпадку казалі "Чакайце!"... А чаго чакаць?!

Урэшце, я на канях заляцела ў кабінет дырэктаркі і спытала ўсё ў лоб. З-за яе спіны пазіраў Лука, я адчувала ўсім нутром гэтыя два позіркі - ейны і ягоны, і яна мне адказала, што "калі заўтра з'явіцца настаўнік, які забярэ ўсе гадзіны, я вазьму яго!", а я падумала пра сябе: "Ну і чакайце гэтага настаўніка", а сама развярнулася і выйшла з кабінета, хоць яна і казала мне ўслед, маўляў, падыйдзіце заўтра... Проста брыдка: такое стаўленьне... Нібыта я апошні чалавек і не заслугоўваю простага разуменьня! Я ХАЧУ ПРАЦАВАЦЬ З ДЗЕЦЬМІ, я магу, толькі дазвольце!!! Ну... не дык не... я больш туды не вярнуся.

Вельмі-вельмі крыўдна, і цяпер я стараюся суцешыць сябе тым, што цяпер у мяне прыбавіцца часу для паездак... Але на душы неяк... пуста. Я буду вельмі сумаваць! Казалі мне, што дырэктарка - с%ка, дык я ня верыла, цяпер пераканалася на ўласнай скуры... :(


alhifizik

она что первая леди? нет! могла ей стать? сомневаюсь! она просто любящая жена с онкологическим заболеванием!! таких миллионы на планете!Давайте по каждому умершему от рака будем поднимать такой кипеж и устраивать прощанение на Октябрьской площади…. ах, да.. заодно родственники и просто какие-то подсосники будут устраивать голодовку,из-за того что мужа-заключенного не пускают на похороны… я бы его вообще в Сибирь отправил, вот тока это кацапские земли..

Калі б ты не быў мой сябра, я б пракаментавала, а так - устрымаюся.

UPD. Пачытала

- я ў шоку :( Як можна ВОСЬ ТАКІМ ЧЫНАМ выказвацца пра гэтую сям'ю, гэта іх выбар, хто вы такія, каб крытыкаваць?? Калі ў аднаго чалавека хапіла сьмеласьці кінуць выклік сістэме, неаднаразова падцьвердзіць, што ён - чалавек-слова, пайсьці ў вялікую палітыку, рызыкуючы сваім жыцьцём і ахвяруючы сваёй сям'ёй!!!... Б**ць, каму якая справа: афіцыйна яны былі жанатыя ці ў грамадзянскім шлюбе, маюць яны права прасіць аб дапамозе ці не і іньшыя дробязі - ЛЮДЗІ, ПРАТРЫЦЕ ВОЧЫ, вы становіцеся такімі ж жывёламі як той, хто зараз не выпускае Казуліна на развітаньне з жонкай!!!

Хай дзяўчыны дарослыя, але яны дзеці сваіх бацькоў, калі сістэма амаль сажрала бацьку, а потым ад роспачы і ад каханьня згарэла маці - гэта чалавечая трагедыя, і застацца па-за ўдзелам, па-за спачуваньнем і чалавецкасьцю зараз - ГЭТА ГАНЬБА, ГЭТА ЗДРАДНІЦТВА, ТАК НЕЛЬГА, НЕЛЬГА, НЕЛЬГА!!!

Можаце мне казаць, што з гора нельга рабіць палітыкі, але калі гора прыходзіць З-ЗА палітыкі, то гэты аргумент не спрацоўвае...

Жах... Жалоба... Чамусьці, моцна кранула, не магу нават патлумачыць... На пачуцьцёвым узроўні...

Да тэмы: распавяду па-сакрэце. На БК у нас зараз чытае лекцыі Сяргей Грыц: дык вось, на пазамінулым занятку ён распавядаў, наколькі цынічная прафэсія фотакора, і што "калі ўпадзе самалёт - людзям гора, а вам працаваць"... Роўна праз тыдзень ён пацешыўся тым фактам, што вось толькі паразмаўлялі пра самалёт - упаў самалёт "Белавія" ў Ераване.

На гэтым жа занятку, на мінулым тыдні, ён распавядаў, чаму ў калекцыі кожнага фатографа павінны быць партрэты вядомых людзей... Маўляў - быў Ельцын жывы - нікому ён не быў цікавы, а памёр - раптам усім спатрэбіліся ягоныя фоткі! І дадаў: "Вы ж ведаеце напэўна, што Ірына Казуліна ў цяжкім стане? Вось памрэ - і ўсім спатрэбяцца яе здымкі!" І мяне тады ажно перасмыкнула... :(

... Гм, можа, на наступным занятку прапанаваць яму, каб ён паразмаўляў пра нашага Лучазарнага?... Калі ўжо ён такі афігенны прарок....

Заўсёды думала, чаму ў нас у судзе не клянуцца на Бібліі, а ў Амэрыцы ды на Захадзе такая традыцыя існуе?

Усё ж ткі, вельмі разумнымі былі скаты бальшавікі... Як гэта важна - забіць у чалавеке Бога. Зьнішчыць, зруйнаваць цэркві ды касьцёлы, зрабіць рэлігію па-за законам, а значыць, зрабіць па-за законам МАРАЛЬ і ЧАЛАВЕЧНАСЬЦЬ! А потым з любым народам бяз Бога можна зрабіць усё, што заўгодна.

... Зь якім гонарам зараз мае равесьнікі кажуць мне, што яны атэісты! І яны гэта лічаць нормай. "Рэлігія - опій дзеля народу!" Анягож!

- Чаму ты ня хочаш схадзіць у касьцёл?
- Мне гэта непатрэбна.

Я ня веру шмат каму, хто мяне акаляе. І асабліва бянтэжыць тое, што ў судзе ў нас ня прынята клясьціся на Бібліі казаць праўду... А калі ў чалавека нічога сьвятога, ён прадасі родную маці, і сябра, і радзіму... І гэта вельмі страшна.

Старонка 1 з 3123