Архіў па тэгу ‘студэнты’

Фізфак, да новых сустрэч! :)

Ну вось. Напэўна, гэта мой апошні візіт на фізфак на гэты год. Не вышэйшая адукацыя, а бясплатны атракцыён "падмані дзяржаву"! На гэты раз хадзіла да нам. дэкана, які валодае інфармацыяй па навучальных праграмах і працэсах.

Як мне падказалі ў адным з папярэдніх пастоў, я вырашыла паспрабаваць удачу ў апошні раз: аднавіцца на бюджэт, але не на педагога, а на інжынера на маёй жа кафедры. Нам. дэкана доўга думаў (і сказаў мне, што больш хітрых варыянтаў пазбегнуць размеркавання ён на фізфаку яшчэ не сустракаў ;)), але потым сказаў так: я, канешне, магу паступіць наноў на 3 курс на кваліфікацыю інжынер, і гэта будзе як дадатковая адукацыя, платная прыпіска да асноўнага дыплома па маёй кваліфікацыі "фізік-педагог", бо як толькі я абараняю на фізфаку дыплом, я аўтаматычна яго атрымліваю па гэтай самай кваліфікацыі (педагог), а не па платнай інжынернай, і, адпаведна, усё роўна паеду ў родны Гомель вучыць дзяцей чыстаму-светламу за 200 тыс. быраў.

Чытаць далей »

Проект “Студент. Знание и действие”

Прабачце, але пошчу абвестку ў арыгінале па-руску.

«Студэнцкая Рада» при поддержке Международной сети по правам студентов и международного Молодежного Правозащитного Движения (МПД) приглашает Вас к участию в проекте «Студент. Знание и действие», который будет проходить в ноябре этого года в Минске!!!
Если Вам интересно и Вы не равнодушны к Правам Студентов и Студенчеству, готовы участвовать в решении актуальных общественных проблем, связанных с ним, то эта программа для Вас.

Чытаць далей »

Выстава творчасьці студэнтаў і для студэнтаў

МПГ «Студэнцкая Рада» (Мінск) і МГА «Дзедзіч» (Брэст) ладзяць конкурс працаў студэнцкай творчасьці, вынікам якога стане студэнцкая выстава напярэдадні сьвяткаваньня Міжнароднага Дня Студэнта – 17 лістапада. Выстава пад назвай “Цяжка быць студэнтам” адбудзецца 7-8 лістапада ў адным з выставачных цэнтаў Менску.

Удзельнікам конкурсу прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фотаздымкаў,малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можна лёгка зрабіць на парах і ў вольны ад іх час і якія раскрываюць наступныя тэмы:

Чытаць далей »

Усіх з 1 верасня!

Студэнты! Рэкамендацыі па тым, як выжыць у інтэрнаце - тут! Рабагопы аджыгаюць :)

БРСМ reminder

Ну вось, бягуць апошнія дзянькі перад дэдлайнам для БРСМа даць мне адказ у пісьмовай форме на тэму таго, з якога я вінная ім грошай і чаму я ў іхных спісах. Месяц жа даецца на адказ, правільна?

Ну вось, замірацельнае чаканне has started:)

БРСМ

Чытаць далей »

Жупім па-беларуску! (з пыльных паліцаў)

Для тых, хто калісці прапусціў гэта на маім блогу ў ЖЖ: дублюю і захоўваю для нашчадкаў па-за рознымі там ЖЖамі, так будзе надзейней :) Магчыма, калі знайду яшчэ нешта з "бэста", гэта таксама з'явіцца тут пазней, а пакуль...

Трындим по-белорусски! Жупім па-беларуску!

Здоров, чувак! Здароў, хватан/хватане!

Что за чувак, а? Што за фацэт, га?

Чытаць далей »

БРСМ нажываецца на выпускніках!

Толькі што з універа. Ня ведаю, ці трэба было ў папярэднія годы для таго, каб атрымаць дыплом, абавязкова зайсці ў БРСМ і заплаціць там дань, але зараз гэта так. Я зла ня памятаю, прыходзіцца запісваць...

Чытаць далей »

“Студумцы” – 10 год! Наперад!!!

На выходных было буйнае святкаванне юбілея вышэйназванага часопіса: сабраліся тыя, хто хоць нейкім бокам быў датычны "Студэнцкай думкі" - пісаў, маляваў, крэатывіў, любіў і штомесяц чакаў! Але ўсё адно сабраліся далёка ня ўсе, бо крэатыўныя вар'яты параз'язжаліся па ўсім свеце, але тое, з чаго шмат хто з іх пачынаў свой шлях у сапраўднае жыццё - гэта была "Студэнцкая думка"!

Энэрджайзэр і нясменны рэдактар - Іра Віданава:

Глядзець фотарэпартаж...

Знайшоўся стваральнік фільма пра “Малады фронт”

У нас назрае новы Бальшакоў, які хутка будзе хадзіць па журфаку з аховай нават у прыбіральню.

Дима =(CВАТ)= Лукша - адзін са стваральнікаў гаўнакрэатыву па БТ пра "Малады Фронт". Няблага б было такога дзесьці злавіць ды добранька патлумачыць на ягонай быдляцкай мове, што такое журналісцкая этыка. Дарэчы, паводле чутак, ён гэты курс слухае цяпер, у гэтым семестры! што за іронія! А заадно, што такое быць патрыётам насамрэч, а не за грошы. Шкада, я не хлопец, так бы выступіла арганізатарам мерапрыемства ;)

Чытаць далей »

Сучасная беларуская дакументалістыка

Малады Фронт

Учора паглядзела гэты "дакументальны фільм". Сьмяяцца хацелася, але рэдка. Я сумняюся, што ўсё, што паказалі ў фільму, хлусьня. Але такія метады з бруднай бялізнай, з уламваннем у чужы дом з міліцыяй і заўвагамі тыпу "а што гэта ў вас тут так брудна?" - вось тут перапаўняла абурэнне і агіда з-за таго, што фактычныя калегі (журналісты.. ну ці выпускнікі журфака, што можа і не адно і тое ж) робяць ТАК і выкарыстоўваюць такія брудныя прыёмы, каб дасягнуць сваёй добра аплочанай мэты...

Чытаць далей »

Старонка 1 з 41234