Tagged: школка

Ну, тут не будзе глыбокай філасофіі пра тое, на якой мове правільна размаўляць і думаць у Беларусі – не-не-не, у мяне яшчэ не так шмат вольнага часу, каб пра гэта думаць і разважаць у слых. Хай акумулюецца. Проста маленькі прыклад, ці сітуацыя, ну, з бягучага.

Пайшла я, значыць, на курсы па кіраваньню аўтамабілем (вучыцца “на правы”, дурацкая фраза, але я ня ведаю, як гэта палітаратурней назваць), падавала даведкі-заявы вельмі хутка, раптоўна нават для самой сябе. У выніку я пайшла вучыцца ў тую школку, у якую я першую патрапіла, прычым патрапіла адразу на арганізацыйны сход. Цётачка-выкладчыца аказалася баявая і вясёлая, школа – у 15 хв пешкі ад дому (ну і што, што па бязьлюдных мясьцінах! я, аказваецца, жыву недалёка ад Камунаркі – адкрыцьцё дня!), ну і плюс вырашаць трэба было хутка, бо група была ўжо сфарміраваная амаль. Я вырашыла, што застаюся тут. Хаця пры першай асабістай размове з выкладчыцай, яна стала на мяне фыркаць кшталту “Говоріте по-русскі!”, чаго, па шчырасьці, я даўно ў такім рафініраваным выглядзе ужо не сустракала… Ну, зараз яна на лекцыях праз сказ задзьвігае пра тое, што “мы, як нармальныя рускія людзі…” калі хоча прывесьці нейкі прыклад па тэме навучаньня. Але шукаць іншую школу і лаяльных выкладчыкаў у мяне не атрымалася…

Чытаць далей