Tagged: школа

Я змагаюся з бюракратычнай машынай.
Усё тлумачыць ня буду, каб не было МНОГАБУКАФ, і каб пачыталі і адказалі кампэтэнтныя ў гэтай тэме людзі.
Людзі! Ці возьмуць мяне на працу ў школку БЕЗ пашпарту???

Уладкоўваюся я 1.02., а пашпарт будзе на руках толькі праз тыдзень :( (вырашаю візавае пытаньне). Калі не, то ці аддадуць з кансулята пашпарт на тыдзень раней, ці здаралася ў каго нешта падобнае, можа, яны могуць прадаставіць якую паперку, што пашпарт у іх???

Парайце, плз, буду вельмі ўдзячная.

Сёньня не паехала з-за дужа кепскага надвор'я зранку я не паехала на дзень Народзінаў сябра. Ну, што зробіш.

Затое знайша ў сябе сілы, каб зхадзіць на  дзённы сэанс  даццкага кіно на "Мы пераможам" - і  гэта было  таго варта!!! Фільм проста СУПЕР, я  не проста задаволеная, я ЗВЫШзадаволеная!!!  Абсалютна гарманічная, файная, мілая,  асэнсаваная,  шчырая і актуальная кінастужка!  І я, і незнаёмыя людзі побач са мной месцамі проста не маглі стрымаць сьлёз, бо сюжэт там быў такі... Хто бачыў, той зразумее, бо пераказваць фільмы - няўдзячная справа. Скажу толькі адно: калі хто-небудзь калі-небудзь дастане фільм "Мы пераможам" ("We Can Overcome It") - глядзець усім абавязкова, не пашкадуеце, а яшчэ ... ДАЙЦЕ ПЕРАПІСАЦЬ,  буду ве-е-е-ельмі ўдзячная.

Яшчэ раз пераканалася пасля фільма, што пайду працаваць у школу. Гэта будзе не адзіная справа жыцьця, канешне, але адна з улюбёных. Дзеці - гэта будучыня. Іх ні ў якім разе нельга аддаваць у рукі ідыётаў, якія ідуць зь імі працаваць не па позьве сэрца, а дзеля славы і грошаў. Ім таксама неабходна альтэрнатыва.

 Сёньня я, як і зьбіралася, вырашыла "навесьці масты" з беларускімі школкамі. Ў выніку:

  1. 23 гімназія - ваканьсій няма
  2. 14 гімназія - недатэлефанавалася
  3. школа-ліцэй 26 - неправільны нумар. Выпраўлю, патэлефаную
  4. сш №2 - "Мы маладых спэцыялістаў ужо набралі!"
  5. гімназія №18 - вакансій няма
  6. сш № 7 - "Без дыплому НІБІРОМ!!!"
  7. школа №9 - ваканьсій няма
  8. сш 32 - ё вакансія вучыцеля інфарматыкі, але заняткі ў першую зьмену, я думаю... Рускамоўная.
  9. і, "на салодкае" я пакінула Нацыянальную гімназію №4 ў Кунцаўшчыне - там вакансій няма, мне злёту прапанавалі вакансію педагога-арганізатара, але я сказала, што вучуся на дзённым - і мне параілі зьвярнуцца пазьней.

Карацей, пакуль не шэньціць. Паглядзім, што там будзе далей...

Старонка 3 з 3123