Архіў па тэгу ‘школа’

Струны і 10-памерная прастора

Афігенны ролік пра тэорыю струн і дзесяціпамерную прастору. Я хвіліне на 4й стала тупіць злёгку, але потым сабралася і… ўсвядоміла сваю мізэрнасць у масштабах Сусвету.

Глядзіце, для пашырэння кругагляду самае яно! А калегам-фізікам гэта мае быць як лёгкі мульцец ;) Мая б воля – я б выключна такімі ролікамі адукавала моладзеж і подрасткаў у школках. Гэта нашмат карысней будзе, чым тупыя (чым далей – тым тупей!) з большага беларускія падручнікі.

Коласаўскі ліцэй

Краем вока сачу за маімі былымі вучаніцамі, якія зараз вучацца ў коласаўскім ліцэі. Я ўжо казала: мяне туды клікалі на працу, але я ў апошні момант перадумала: па-першае, і на свае астатнія працы часу не хапае, па-другое – далёка, па-трэцяе – шмат негатыўнага параспавядалі тыя, хто там папрацаваў. Таму вырашыла адмовіцца. Шкада, канешне, часамі, бо прынамсі бачыла б дзяўчыначак, якіх год таму вучыла. Па некаторых дзетках дагэтуль туга смяротная… А з іншага боку: я ж, каб адхрысціцца ад школкі і марнавання часу на няўдзячную і неаплочваемую працу (у Беларусі гэта менавіта так нажаль :() я ў гэтым годзе так і не атрымала дыплом. Таму – нафіг-нафіг. Выратавалася, а зараз сама сябе хачу ў мышалоўку зацягнуць назад.

Рэзанула па жывому нататка з УКантакце адной з былых вучаніц (імя пазначаць ня буду)

Як смешна часам слухаць ліцэйскія выступы .
Мова . Нацыянальная свядомасць.Эліта.Будучыня нашай краіна .
Сур’ёзныя , ківаючыя твары . Чытаць далей »

Размеркаванне updated: I need help!

Схадзіла. Нічога звышстрашнага. Дэканат нават быў досыць мілым і клапатлівым: адразу мне сказалі, што мая заяўка не пракаціць і трэба рыхтавацца да горшага: шукаць менскую школу або школу, якая дакладна адпусьціць :) Чытаць далей »

Што рабіць?

Дылема.
Fucking system!!! У гімназіі давялі да слёз. Ішла туды ўладкоўвацца назад, ТОЛЬКІ дзеля дзяцей, т.б. я ішла з надзеяй, што мне дадуць тыя класы, у якіх я вяла раней. Ну і праблема з размеркаваннем… Мне патрэбна зараз ЛЮБОЕ афіцыйнае месца працы, адкуль я магу прынесьці паперку ў дэканат, каб мяне туды размеркавалі ў красавіку на наступныя два гады (fuck! fuck! fuck!!!!).

У выніку спачатку было ўсё зашыбісь, усё так, як я хацела, але ў апошні момант заявілася яшчэ адна выкладчыца, якая хоча забраць маіх малых (“я так давно не преподавала… пусть ОНА возьмёт старших!”), мала таго, яна будзе лічыцца “асноўнай” настаўніцай, т.б. мне можа нават не застацца гадзін пасля таго, як яна абярэ сабе класы! Я проста, проста ў шоку. Ішла з гімназіі і ліла слёзы. Сама ня ведаю, з-за чаго. Напэўна, з-за таго, што не хачу вяртацца туды, бо гэта будзе забіраць мой час, даваць мала грошай, з-за таго, што я не пабачу маіх класных дзетак, што мне прыйдзецца шукаць нейкую фіктыўную кантору, якая дасі мне паперку для дэканата, каб я магла працаваць, дзе я хачу… ламаць сабе мозг, як абыйсьці размеркаваньне…

РАТУЙЦЕ…(((

Мае дзеткі :)))

Вось што я знайшла ў Кантакце :)))
Сіжу і ўсьміхаюся :) Вучылка, блін :Р
… ужо сумую.

[Image]

Добра-кепска

Ну вось, нешта праяснілася.

  • За адзін дзень стала вядома пра тры наступныя паездкі: пачынаецца візавая мітусня, як я яе абажаю…))
  • Тым пастом спрычыніла нейкія ідыёцкія праблемы на сваю галаву: свабода слова ў дзеянні, а я ў шоку.
  • Забрала сёння з гімназіі сваю працоўную кніжку: прыкольна :)
  • Увечары – апошні залік, заўтра зранку – курсач, а пасля выходных усё будзе лепей, бо зараз адно жаданьне: сцяцца ў камячок і ляжаць, і каб ніякіх думак у галаве не было, НІЯКІХ…
  • Персанальны апошні званок

    Мой першы апошні званок у якасці настаўніка :)

    Напісала заяву аб звальненні, бо скончыўся кантракт у гімназіі. У восені планую вярнуцца :)
    Выставіла сёньня адзнакі прынамсі 50 дзеткам :) Задаўбалася і задаўбала іх дадатковымі пытаньнямі :) Я, як аказалася, піпец якая строгая і патрабавальная настаўніца :) Мой мілы-добры-прыгожы 8а са мной нават фотаўся, я ледзь не разрыдалася! Пісала ім пажаданьні на вакацыі ў дзёньніках :) Рамантыка :)

    Усё! Бывай, мой “строгі” стыль, прывітаньне ізноў, кеды і джынсы!!!
    … і чамусьці ўпершыню за апошнія гады я вітаю не сэсію, а ЛЕТА!!!

    У-у-у-у…

    • Я вымак, як сабака. Наскрозь. А зранку я быў такім жоўтым і пазітыўным, эх… Без парасона і бяз курткі(((. Кажуць, усё лета будзе такім…
    • Адлучылі гарачую воду. Трэба абдумаць кампанію супраць гэтага саўковага бардака… І… вазьміце мяне да сябе на гарбату і на памыццо! :)
    • Заўтра мой апошні дзень у 23 гімназіі: павыстаўляла гэтым ахламонам халяўных дзесятак і дзевятак, а некаторым – сурова двойкі, бо нефіг. Дырэктарка сказала, што задаволена маёй працай, і што згодна ўзяць мяне з наступнага года зноў, але пакуль невядома, колькі будзе гадзін, таму, магчыма, будзе пралёт, пабачым у жніўні ўжо.
    • Заліковая сэсія – як я яе ненавіджу! Хутчэй бы гэта скончылася!…

    Just my Luck

    Паглядзела ўчора сабж.
    Стала ўсё валіцца з рук :) Мая ўдача зваліла ад мяне ў невядомым накірунку. Буду паліць бамбук і чакаць светлай паласы… Там якраз у фільме пра гэта!

    Учора быў жахлівы вечар і сёння быў даволі бессэнсоўны дзень. Я наставіла дзецям дрэнных адзнак і нікога не шкадавала, як у трыместры не шкадавалі мяне. Мне прыйшла жахлівая смска з дурной навіной, ва ўніверсітэцкім буфеце я заўважыла, што ў гаманцы толькі рубль і засталася галодная. А калі другі раз за дзень дзьверы цягніка мэтро зачыніліся прам перад маім носам, я проста рассмяялася, бо гэта было дужа камічна, як у кіно!
    … і надыйшоў вечар, і ўсё нібыта стала на свае месцы. Т-с-с-с, галоўнае не спужаць светлыя сілы ;))

    P.S. Саўндтрэкі, саўндтрэкі… Адкрыла для сябе McFLYnice!… Хто хоча зацаніць, зацэньвайце карэнт мьюзік трэк ;) Нешта кшталту больш эмацыйных The White Stripes, хаця… блін, не магу патлумачыць, гэта трэба чуць!

    Сацыяльная драма “Клас”

    Эстонія, 2007
    Паглядзела ўчора сабж.
    Гэта нерэальны трындзец!!! Я шакаваная. Хоць там ніякіх жахаў не было, але я пад моцным уражаннем. Столькі негатыўных эмоцый… Прамільгнула нават думка саскочыць з гэтага адукацыйнага элеватара, пакуль яшчэ не позна, раз у школьным асяродку зараз бывае і такое… Фільм грунтуецца на рэальных падзеях, і гэта самае жахлівае…

    І ўсё ж, я лічу, у гэтай трагедыі вінаватыя дарослыя. Блін, рэальна страшна за сваіх будучых дзяцей…

    Старонка 1 з 3123