Архіў па тэгу ‘сэсія’

Апошняя сэсія: loading…

Я згубіла веру ў чалавецтва ў вышэйшую адукацыю па-беларуску. Чым больш старэйшы быў курс, тым меней я напружвалася з вучобай.
А на гэтай сэсіі ўвогуле нейкая катастрофа: чым меней я вучу, тым болей я атрымліваю ў залікоўку! Першая дзевятка, праўда, была заслужанай – я ботала цэлых 2 ночы і прачытала цалкам кніжку выкладчыка.

Але сёньня! 10! Ні за што, ні пра што! Я нават не адкрывала канспект! Я не сказала нічога ўцямнага, хоць і казала ўпэўнена)) Сёньня нейкая сонная ўвесь дзень, усё баліць, размаўляла з сьвіслацкімі качкамі пасля іспыту, бо хацелася выгаварыцца, а потым заснула, мне сьніўся іспыт, які я не магла здаць і дужа крутая горачка з перыламі чамусьці ў Берліне, па якой я забіралася ўверх…

УСЁ!!!

Здала апошні іспыт.
9.
За прыгожыя вочы, ні-за-што :) Ну і ладна. Галоўнае тое, што з універам да восені пакончана, і я на 5 курсе!!!

P.S. Знайшла музыку маладосьці на кампе… Цяпер вар’яцею ад думкі як бы патрапіць на канцэрт карэнт-мьюзіка ў Прагу ў ліпені :)))) Шыза-а-а-а)))))

Вось жэ ж блін!

Ўпершыню несвядома забіла на іспыт па тэрмадынаміцы і статфізіцы.
Зараз чытаю спіс пытанняў: тэарэма Ліўвіля, ланцужок раўнанняў Багалюбава, раўнанне Ланжавена…

62 пытання і троху меней за содні. Забіце мяне, я не буду гэта вучыць!!!

Р.S. А па астраноміі, дарэчы, уляпалі мне 9 :)

Усё зашыбісь

За выключэннем, натуральна, маёй адзнакі па ангельскай.
Паставілі 6. Ну, дапусьцім: я не паўтарала граматыку.

Калі б не адно “але“: было там адно з заданняў – перакласьці з ангельскай на зразумелую (рус/бел?!) пісьмова, а потым гэта ўсё зачытаць перад выкладчыкам, а ён будзе па ходу справы ставіць “палачкі” (памылкі) сабе на аркушы. І што б вы думалі: я напісала ўсё беларускаю, бо паўтары гады пытаньнеў на інглішы наконт беларускасці не ўзнікала, так, удакладнялі час ад часу словы, незразумелыя настаўніку, з дапамогай групы. Але на іспыце! На іспыце мне яна сказала: “Давай, хоть один раз в жизни переведи мне по-человечески, на русский!”

… Пасля гэтай фразы я хвілін сем чытала з запінкамі свой пераклад, сінхронна перакладаючы на расейскую, мяняючы ўсе канструкцыі і падзежы, недзе не магла знайсьці адразу адпаведніка – а там жа кожны гук важны! У гэтым заданні я наляпіла гору памылак, а ўсё астатняе ўжо пайшло пад адхон з тым жа настроем… Я ніколі ў жыцці так не запіналася ў адказ на пытаньне “Што для вас значаць сябры?”, гэта проста жэсьць…

У выніку мне ўвогуле выйшла 4, але яна мяне пашкадавала і паставіла 6… І што тут дадаць, я паняцьця не маю… Выкладчыца з Расеі, беларускай ня ведае, працуе ў галоўным універы краіны. Пераздаць мне ніхто не дасі, бо станоўчая адзнака. Паплакаць мо?… 16 год вучыла – і наце :(

Заўтра іспыт

Інгліш. Іспыт за 4 гады на фізфаку.
Вось я ўжо другую гадзіну думаю, ці ёсць сэнс сёння нешта вучыць ці паўтараць, калі я вучу ангельскую ўжо 16 год і адзін вечар нічога не вырашыць??!

НІЧОГА не хачу рабіць. Нічога, нічога. Слухаю песенькі англамоўныя і гляджу кіно па французску з ангельскімі субтытрамі. Аўтоэдукэйшн ;)

У-у-у-у…

  • Я вымак, як сабака. Наскрозь. А зранку я быў такім жоўтым і пазітыўным, эх… Без парасона і бяз курткі(((. Кажуць, усё лета будзе такім…
  • Адлучылі гарачую воду. Трэба абдумаць кампанію супраць гэтага саўковага бардака… І… вазьміце мяне да сябе на гарбату і на памыццо! :)
  • Заўтра мой апошні дзень у 23 гімназіі: павыстаўляла гэтым ахламонам халяўных дзесятак і дзевятак, а некаторым – сурова двойкі, бо нефіг. Дырэктарка сказала, што задаволена маёй працай, і што згодна ўзяць мяне з наступнага года зноў, але пакуль невядома, колькі будзе гадзін, таму, магчыма, будзе пралёт, пабачым у жніўні ўжо.
  • Заліковая сэсія – як я яе ненавіджу! Хутчэй бы гэта скончылася!…

Блііін, апошні іспыт…

… апошні іспыт. Самы складаны, засталося 2 дні, а я яшчэ не пачынала…
Як засесьці ды прынамсі пачытаць?…
“Электрамагнітная прырода сьвятла”, спэцкурс.
А потым шчэ курсач напісаць ды абараніць пасьпець… да 25…
Нешта мне падаецца, што гэта як зацішша перад бурай, бо як здам сэсію, пачнецца такая вар’ятня: суцэльныя раз’езды+практыка ў школе+рэалізацыя плянаў……
Ых. А зараз так ужо нудотна, забіце мяне хто-небудзь…

ЗЫ. Прадайце мне хто-нідзь Canon 350D, а? Паміраю бяз фоціка…

Z! ;)

Толькі Зянон! (тм)

Да пытаньня пра год Мыша…

Если взрослого мыша
Взять и, бережно держа,
Напихать в него иголок – вы получите ежа.
Если этого мыша, нос заткнув, чтоб не дышал,
бросить в речку, где поглубже – вы получите ерша.
Если этого мыша, голову в тисках зажав,
Посильней тянуть за хвостик – вы получите ужа.
Если этого мыша, приготовив два ножа…
Впрочем, он, наверное, сдохнет… НО ИДЕЯ ХОРОША!

ЗЫ. Вучу кванты. І не пытайце нічога нават… Гэта шыза! %)

Забіла цэлых 3 дні на курсач!…

… даслала курсавіку, з палёгкай уздыхнула. А сёньня прыйшоў адказ:

Дарагая Крыся! Усё неправильна. Прыдзi  заутра у 10 гадзiн ранiцы.

Г.Н. 


… пад сталом. Прыстрэльце мяне, хто-небудзь, га?… :(

Старонка 1 з 3123