Магічны Горад. Жывы. Горад людзей. Горад, які дыхае асфальтам пад нагамі. Глядзіце самі :)

цягнік да ст. Мост
Магічны Горад. Жывы. Горад людзей. Горад, які дыхае асфальтам пад нагамі. Глядзіце самі :)

Горад-вар'ят, горад з самым смачным у свеце паветрам, пёстрае мульцікультур'е, вокны-вокны-вокны, ад падлогі да столю, у іх можна зазіраць і бачыць жыццё, яны рознакаляровыя, рознакаляровыя вочы горада, каты-гіпнацізёры, метро з назвай "труба", якое насамрэч на трубу і не падобна, вялікія тусоўкі курцоў на выхадзе з бараў і рэстарацый, якія павялічваюцца ў геаметрычнай прагрэсіі бліжэй да ўікэнда, пах дарагога парфюму ў пераходах і ў цягніках, афіцыйныя строі. Не пакідала пачуцьцё, што я знаходжуся ў падручніку па ангельскай мове... Больш гарманічнага гораду, жывога гораду, я яшчэ не бачыла ніколі...

17 лістапада споўніцца 20 гадоў з таго моманту, калі з гвалтоўнага разгону студэнцкай дэманстрацыі ў Празе пачалася «аксамітная» рэвалюцыя і падзенне камунізму ў тагачаснай Чэхаславаччыне.

З гэтай нагоды запрашае ў Прагу двух беларускіх журналістаў. На працягу пяці дзён (прыкладна 13 — 18 лістапада 2009 г.) яны будуць мець магчымасць рыхтаваць журналісцкія матэрыялы (рэпартажы, апытанні, інтэрв’ю, фотаздымкі) пра тое, як у горадзе праходзіць святкаванне, а таксама як ацэньваюцца тыя палітычныя змены, што адбыліся за дваццаць гадоў.
Вось і дайшлі ў мяне рукі да фотазалежаў з Тайланда: 14 Гб прааналізаваныя і з іх выбраны той бэст, які я пастараюся паказаць у бліжэйшыя дні і больш на цэлы сезон не зацягваць! Хаця... Ну зацягнула... Ну і што з таго? Яно яшчэ і лепей: паглынацца ў гэтыя прыгажосьці, калі на двары ўжо афіцыйная восень, а там - бясконцае, вечнае, абсалютнае шчасьце ЛЕТА!
Для пачатку: Чанг Май, горад на поўначы Тайланда, працяг даўніх пастоў (лінкі - ніжэй)
