Архіў па тэгу ‘размеркаванне’

Фізфак, да новых сустрэч! :)

Ну вось. Напэўна, гэта мой апошні візіт на фізфак на гэты год. Не вышэйшая адукацыя, а бясплатны атракцыён "падмані дзяржаву"! На гэты раз хадзіла да нам. дэкана, які валодае інфармацыяй па навучальных праграмах і працэсах.

Як мне падказалі ў адным з папярэдніх пастоў, я вырашыла паспрабаваць удачу ў апошні раз: аднавіцца на бюджэт, але не на педагога, а на інжынера на маёй жа кафедры. Нам. дэкана доўга думаў (і сказаў мне, што больш хітрых варыянтаў пазбегнуць размеркавання ён на фізфаку яшчэ не сустракаў ;)), але потым сказаў так: я, канешне, магу паступіць наноў на 3 курс на кваліфікацыю інжынер, і гэта будзе як дадатковая адукацыя, платная прыпіска да асноўнага дыплома па маёй кваліфікацыі "фізік-педагог", бо як толькі я абараняю на фізфаку дыплом, я аўтаматычна яго атрымліваю па гэтай самай кваліфікацыі (педагог), а не па платнай інжынернай, і, адпаведна, усё роўна паеду ў родны Гомель вучыць дзяцей чыстаму-светламу за 200 тыс. быраў.

Чытаць далей »

Навіны са студэнцкага фронту

Была ва ўніверы. Хадзіць мне без дыплома яшчэ мінімум год невядома колькі.

Міла пагутарылі з дэканам, потым ён прадыктаваў мне тэкст заявы на аднаўленне, а калі я пайшла за бланкам заявы да метадысткі, яна ў мяне здзіўлена спытала: "А ты хіба ня ведаеш, што ты ўсё роўна паедзеш па размеркаванні?". Ну, я пра сябе канешне шчыра кажучы да канца не магла паверыць, што мяне вось проста так адпусцяць без крыві і прабачаць мне 43 мільёны. Яна яшчэ пры мне патэлефанавала кудысці там, назвала маё прозвішча і ў выніку я маю вось што: я аблажалася двойчы падчас вучобы ва ўніверы.

Чытаць далей »

На злобу дня!

Каб пераадолець праблему, трэба пачаць над ёй смяяцца!

Чытаць далей »

Размеркаванне. Працяг эпапеі.

Ведаеце, якое маё самае вялікае жаданьне зараз?

Пакіньце мяне ў спакоі! Дайце мне спакойна жыць сваім, а не навязаным жыццём!

Мне непатрэбна гэта хвалёная сацыяльная дзяржава з бясплатнай вышэйшай адукацыяй, якой тыкаюць на кожным кроку кожнаму!

Зараз была ва ўніверы. Раней я пісала, чым скончылася сама працэдура размеркавання. Потым, пасля гэтага, мне доўга названьвалі з дэканата, бо я не паставіла подпіс пад тым, што я пагаджаюся з размеркаваннем. Але ж я не пагаджаюся і не пагаджуся, адпаведна, падпісваць не збіраюся. А тут мне ў дэканаце заяўляюць:

Чытаць далей »

Тапкамі не кідацца! Інтэрвію “Свабодзе”

Мой першы прамы эфір. Цэлая гадзіна! Ды яшчэ і па-расейску вымусілі гаварыць, блін. Адным словам, што атрымалася, тое атрымалася, блізка да сэрца не ўспрымаць і строга за выказванні не судзіць :) Была б другая спроба, на некаторыя пытаньні адказала б інакш, ну, ведаеце як гэта бывае... ;) Дык вось, я да ўчорашняга дня ня ведала, што можа быць і так))

Радиопрограммы / Час прессы

Фестиваль "Белорусская весна": гости Виталия Портникова о том, почему о новой белорусской культуре больше знают в Киеве, чем в Москве


Виталий Портников: В украинской столице в эти дни проходит уже традиционный фестиваль «Белорусская весна», который в последние годы проходит здесь с достаточно большим количеством мероприятий культурных, литературных и журналистских. И мы решили поговорить об этом фестивале еще и потому, что он сейчас проходит на довольно любопытном политическом фоне, связанном с осторожным креном Белоруссии в сторону Европейского союза. Вы знаете, что сегодня вечером уже будут съезжаться в Прагу участники саммита «Восточное партнерство», среди которых не будет президента Белоруссии Александра Лукашенко, но будет первый вице-премьер республики господин Семашко. А вот сегодня как раз в Гомеле президент Белоруссии Александр Лукашенко принимает своего украинского коллегу Виктора Ющенко. И это тоже любопытный момент, на фоне которого стоит поговорить о том, как общаются между собой неформально белорусы и украинцы, и как вообще обстоит дело с общественным климатом в стране, которая как бы сейчас начинает медленно меняться. Или, может быть, меняется только исключительно политика ее руководства.

Поговорим об этом с нашими гостями - координатором фестиваля «Белорусская весна» Ильей Гладштейном и белорусским журналистом медиа-журнала «34» Кристиной Карчевской.

 

Чытаць далей »

Размеркаванне. Аналіз сітуацыі…

Што было? Прадстаўніца ўпраўлення адукацыі (да якой я хадзіла на кансультацыю, каб усё зрабіць правільна) аказалася НЯ СУПРАЦЬ таго, каб я размеркавалася па сваёй заяўцы. Мая заяўка - гэта праграмістам у адну прыватную кантору. Прадстаўніца Мінадукацыі - рэзка супраць, бо выйшаў нейкі прэзідэнцкі загад на тэму "усіх педагогаў - у школы!". Дэканату - пофігу, галоўнае, каб ім не далі па шапцы потым. Жанчына з Мінадукацыі гэтыя праблемы паабяцала. Мяне адправілі "пагуляць" да канца размеркавання.

Чытаць далей »

Рэгістрацыя ў Менску

Працягваю свой сумны аповед. Хачу падзяліцца досведам званка ў агенцыю па рэгістрацыі у Менску і ў Менскім р-не (тыя самыя здаравенныя табло ў метро). Мне сказалі, што рэгістрацыя там каштуе 400 уе (пастаянная, ў Менску) без падаткаў (бо я малады спецыяліст).

Потым, калі я стала дамаўляцца (такі мяне пераканалі наконт гімназіі), высвятляецца, што Чытаць далей »

[Censored], сіл маіх няма :(

Апдэйт сітуацыі з размеркаваннем: усё дрэнна.

Дзялюся з тымі, хто ў маёй сітуацыі, інфой на сённяшні дзень.

Зранку зрабіла часовую рэгістрацыю на год у Калодзішчах. Заплаціла 150.000. Праблем ніякіх, прыходзь з пашпартам і атрымай шчасце. Але не ўсё так аказалася лёгка. Чытаць далей »

Размеркаванне updated: I need help!

Схадзіла. Нічога звышстрашнага. Дэканат нават быў досыць мілым і клапатлівым: адразу мне сказалі, што мая заяўка не пракаціць і трэба рыхтавацца да горшага: шукаць менскую школу або школу, якая дакладна адпусьціць :) Чытаць далей »