Скіруемся на поўнач Ёханэсбурга: там знаходзіцца турма старога форту ХIX стагоддзя. Зараз там, акрамя турмы-музея, знаходзіцца і ... Канстытуцыйны суд!
Некаторы час гэты форт служыў па прызначэнні і там была турма. Асобна быў мужчынскі блок, асобна — жаночы, таксама розныя аддзяленні былі для чорных і белых: іх па-рознаму ўтрымлівалі, кармілі, каралі і сялілі між сабой. У турме былі катаванні, быў гвалт, адным словам — месца дэпрэсіўнае і цяжкае.
З 1995 года на Пагорку Канстытуцыі існуе Канстытуцыйны суд краіны. Запрашаю на шпацыр!
-- --