Tagged: праца

"Мы начали строить нормальную жизнь для людей. Доярка на ферме в хороший период получает 700-800 долларов", — сказал А.Лукашенко.

Колькі НАСАМРЭЧ зарабляюць спэцыялісты ў аграгарадках!

Гэта каб не было болей "ля-ля" пра сацыяльную арыентаванасьць Беларусі.
Зараз яшчэ са студня ільготы прыбяруць, і ўсё - можна будзе рыхтаваць сіло.
... Або сабе, або гэтаму.

... калі на працы справы ідуць на ўздым, дома, у сям'і, адпаведна, наадварот.

... Сёньня я плакала.
Я ня ведаю, як гэта патлумачыць, гэта быў страшэнны парыў.
Справа ў тым, што сёньня я моцна-моцна адчула сябе іншапланецянінам, адчула сябе чужой сярод сваіх.

У мяне сёньня быў фантастычна яскравы дзень: на мае плечы ўскладзена адказнасьць правядзеньня першага майго сэмінара, праўда, я не галоўны арганізатар і нават не лектар на сэмінары, я проста адказная за яго правядзеньне. Не буду ўдавацца ў падрабязнасьці, але сэмінар для арганізацыі даволі істотны, з удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта (як дысцыплінуюць гэтыя абставіны! :)).

Я зараз вельмі стомленая.
Я бегала-закупала-ездзіла-дамаўлялася-прасіла-патрабавала-друкавала-выдумвала-раздрукоўвала-выбірала-чакала-сьмяялася-канцэнтравалася-самаарганізоўвалася-ініцыятывіла-усьміхалася-бачыла ўсьмешкі-лічыла грошы-запісвала-лічыла пакупкі-думала-ацэньвала-насіла цяжар-даганяла транспарт-бегала па лесьвіцы-галадала-галадала-галадала...

А прымусіла мяне расплакацца адна-адзіная акалічнасьць: калі я прыйшла дамаўляцца наконт абеда для групы ў адзін саўковы-саўковы рэстаран у цэнтры горада: мала таго, што я чакала 45 (!) хвілін адміністратарку рэстарана, хаця мы папярэдне дамовіліся аб сустрэчы, дык потым замест яе прыйшоў нейкі жлоб, які з парога мяне абсёк: "Ой, вот только давайте по-русски! Не люблю белорусский..." "Вы хіба не разумееце? Мне проста будзе даволі складана..." "Нет, я понимаю... Просто не люблю этот язык... Сразу ассоциации: БНФовец!" "Проста каб любіць мову, трэба яе ведаць, я ж з вамі не на скаверканай расейскай размаўляю! Трэба кніжкі чытаць..." А калі я ўжо ўсё ўладкавала і выйшла... Я проста расплакалася. Таму што ў мяне ПРОСТА НЕ ЎКЛАДАЕЦЦА Ў ГАЛАВЕ існаваньне ВОСЬ ТАКІХ мудакоў на нашае гаротнае зямлі... Напэўна, гэта іх прэзідэнт... Напэўна, ён будзе ў нас, пакуль сярод нас будуць такія індывіды з ТАКІМ стаўленьнем да СВАЙГО.

Я ўладкавалася на працу
Ніякім не праграмістам, не тэсьцерам, не вучыцелькай і вапшчэ...
Цяпер я буду займацца тым, што мне сапраўды цікава! :)))

Усё! Далекавала свае зубы, налекавала ажно на 70 варожых баксаў і цяпер буду да верасьня стопудова смактаць лапу! :)
Вандроўкі-паходы адмяняюцца.
Ные зуб. Зусім не той, наконт якога лякар папярэдзіў. Вось блін.
Хачу на жнівень уладкавацца на працу. Разаслала рэзюмэ. Паглядзімо...
Трэба спаць. Але ня сьпіцца. Але бяссоньніца з балючым зубам - справа зусім не прыкольная :( Практычна паміраю... Пайшла па анальгін, угу :(

Як вынік уікэнду:

  • зубы абсалютна здаровыя. Калі са мной апошні раз такое здаралася?...
  • грошай практычна няма. За гэнае "практычна" трэба дажыць прынамсі да 1 верасьня, а, па-добраму, да 20, бо там наступная стыпендыя
  • хачу працаваць. Хачу рабіць на карысьць чалавецтву!
  • хачу унармаваць свой дзень. Сідзець па начох за кампом, баючыся цемры, што за спіною, гэта кул, ага :( Можа, у жаваранка перакваліфікавацца?
  • спакой. калі навяду парадак у сваіх тэчках на кампе, наступіць нірвана, напэўна :) Толькі для гэтага трэба, каб перастаў балець гэты зуууууб :(

Шаноўныя сябры!

Я ў шоку. Ня ведаю, што рабіць. Парайце.

Сёньня была на канчатковым зборы наконт прома-акцыі: раскрываю карты, гэта будзе прома-акцыя Nestle.
Дык вось, такая, знача, не пабаюся гэтага слова, лажа. Бо людзей жадаючых было зашмат - каля 50, пры тым, што набраць яны мяркуюць толькі 20, калі не меней. Нейкім цудам - дзякуй тым, хто дрэннымі словамі мяне ў той момант узгадваў - я прайшла, заступаю з заўтрашняга дня. Калі там быў прадстаўнік Nestle, моўнае пытаньне неяк не ўзьнялося. А калі прадстаўнік сышоў, засталіся толькі мэнэджэры прома-цэнтру, адзін зь іх мяне запісаў, потым падумаў і дадаў: "А на акции говорите по-русски!". Фраза не была матывавана нічым - мяркую, ён сказаў так з прычыны "як бы чаго не выйшла", а не таму, што кампанія супраць беларускай мовы. Прычым іньшы мэнэджэр на гэты конт заўважыў што, маўляў, усё гут, дзьве дзяржаўных мовы, размаўляйце, на якой хочаце.

Вось зараз сіджу і думаю: што рабіць? Не, мне не складана размаўляць па-расейску на акцыі, ды толькі акцыя разьлічаная на пазітыў і на размовы з людзьмі, а па расейску ў мяне ўжо, нешта, шчыра  й не атрымліваецца... Плюс: мне месцамі  складана словы падабраць.

Толькі ёсьць адна рэч, якая мну турбуе: як перакласьці іх слоганы: "Проявите свою нежность... Нежнее нежного.... Нежный шоколад" - не "пяшчотны" ж чакалят, блін!...

Сёньня была на кастынзе на адну прома-акцыю (болей нічога не скажу пакуль, не пытайцеся). Спадабаўся момант:
Адзін з арганізатараў, замест адказа на адно маё пытаньне: Працяглая паўза. Здзіўленьне ў вачох. І словы:
"Ой, а вы всегда на белорусском говорите?"
"Ну... Так."
"А русский вы знаете?"
"Канешне. Я на ім з нараджэньня размаўляла."
"Гм. А на акции вы на каком языке будете говорить?"
"Ну, тут ужо як вы пажадаеце..."
"Хорошо."
"Да пабачэньня!"
"Стойте! Как вас зовут?"
"Крысьціна!"
"Я пазначу на вашей анкете, что вы белорусскоязычная!"
(усьміхаецца)

Вось цяпер хажу і думаю, што гэта значыла. Але ў любым выпадку, заўтра пасьля 16-00 можаце мяне ругаць дрэннымі словамі... ;)))

Сёньня ў мяне быў файны дзень. Напружаны, але файны :)))

Я пачала працаваць (дзякуй Анке

)на Індыйскім Кірмашы перакладчыкам-гандляром, а калі прасьцей - то проста пасрэднікам паміш індусамі-гандлярамі і беларусамі-пакупнікамі :)))
Было файна :))) Мы трапілі да індусаў, якія гандлююць камянямі :) Мы, канешне, тупілі крыху спачатку (назвы пазабывала, а некалі ўсё ведала!), але калі вывучылі кошты і назвы каменьчыкаў (кольцы, завушніцы, бусы, бранзалеты), справа пайшла ;) Нашы індусы плявалі ў столь фактычна: ўсё прадавалі мы :)

Што характэрна: ўсе перамовы з нашага боку вяліся па-беларуску, як вы можаце здагадацца :)
-Адна жанчына прыйшла, запыталася, ці не ўкраінка я. Я паглядзела на яе квадратнымі вачыма і сказала, што беларуска.
-Другая параіла мне лепей размаўляць па-руску. Я ёй сказала, маўляў, так сталася, што я паўсюль размаўляю па-беларуску - і кропка.
-Яшчэ былі жанчыны, якія вельмі сьмяяліся над словам "завушніцы" :) (хто не ведае: серёжки)
-Некаторы працэнт людзей адказвалі таксама па-беларуску.
-Большасьць глядзела здзіўленымі вачыма і перапытвала: "Гэта вы на белорусском говорите? Ой, как интересно... Красиво слушать, как молодые говорят!.."
-Большасьці падабалася. Прыемна :)

А яшчэ ўразіла тое, што "бедная" нацыя кілаграмамі скупала упрыгожваньні!!! Былі жанчыны, якія пакупалі ў нас на 100$ ў сярэднім. Індусы кажуць, што ў нас добры рынак збыту.

Старонка 2 з 212