Tagged: праца

Рабочая атмасфера :)

Shiva & Mario

Чытаць далей

Я, можа, кіпішу, але дзіўныя рэчы адбываюцца са мной і маёй музыкай.

На Эўрарадыё з’яўляюцца мае ўлюбёныя песні – як старыя, так і новыя. Прычым рандомна, прычым нават пад настрой. Спачатку з’явілася Lisztomania – Phoenix, War – 30STM, потым Save Your Scissors – City and Colour, яшчэ парачка, я ўжо нават напружылася вотс ап, а сёння, вось толькі што я чула ўжо не новую песню Arctic Monkeys, што стаіць у мяне на будзільніку :D

Я не параноік, я проста ўважлівая да знакаў ;)

Ужо 2 месяцы я працую на Эўрарадыё.

Гэты тыдзень быў першы, калі я вяла жывыя эфіры: прачыналася ў 3:30, атрымала першы досвед, што гэта такое, калі ў 24 гадзінах умяшчаюцца 2 працоўных дні: гэта калі ты сідзіш за мікрафонам з 5 да 11, потым пачынае срубаць, едзеш дадому паспаць пару гадзінак, прачынаешся а 16, атрымліваеш матэр'ялы для наступнага ранку, еш сняданка-абеда-вячэру і каля 17 усажваешся за напісанне сцэнара на наступны дзень. Пісаніна атрымліваецца каля 15 старонак, пісаць часам прыходзіцца дапозна, асабліва, калі па ходу напісання ўзнікаюць заўвагі і прапановы начальства, нешта перапісваць, нешта самастойна рэзаць і міксаваць з гукарэпаў, таму недзе а 22 я адліпаю ад кампа, застаюцца сілы толькі на душ і спаць, бо заўтра пад'ём у 3:30..

Дзякуй богу, гэта не 7, а толькі 4 дні на тыдзень сумарна.

Чытаць далей

Гэта нібыта фотаздымак з маіх сноў. Вельмі хочацца адным вечарам плюнуць на ўсе справы і зачытацца адзінай кніжкай Крапівіна, якую я прывезла ў Варшаву. Асабліва "Лета скончыцца не хутка", "Паласаты жыраф Алік" і "Лужайкі, дзе пляшуць шпакоўні". А яшчэ даўно маніць спампаваны "Where the wild things are" і "Спадар Ніхто". А яшчэ "Міо мой Міо" па-польску, якую я набыла ў Кракаве.

... а ў мяне ўсё праца-праца-праца. І чаты, і званкі ў скайп. І соооон. І ўсё роўна не высыпаюся. З літаратуры рэгулярна чытаю толькі... твітэр. Эх.

Учора я атрымала сваё першае пасведчанне “Прэса”! І гэта пры тым, што журналістыкай я ўжо займаюся амаль пяць год!

А сёння атрымалася ўпершыню адчуць на сабе сэнс гэтага слова на канферэнцыі высокага ўзроўню: мяне тройчы пры ўваходзе ў розныя будынкі адганялі ад натоўпу ўдзельнікаў (так шмат знаёмых, а прыходзілася тусіць адной!), бо, відзіцелі, “прэса входзіць по той строне”. Я зараз у Кракаве, на канферэнцыі “HIGH LEVEL democracy meeting, 10th Anniversary Community of Democracies”.

Свой бэдж “MEDIA” я адваявала на ўваходзе: ехала без акрэдытацыі, затое была поўная намераў прарвацца на падзею. У выніку я хвілін 40 акучвала розных людзей на рэцэпцыі, і ў выніку мне далі пропуск!

124346490

Чытаць далей

У твітэры нехта напісаў пра "суперпрыгожа запакаваную кніжачку з vilka.by", і я машынальна адчыніла сайт, каб не даведвацца пра самае лепшае апошняй :) Дык вось, аказалася, што абсалютна выпадкова мне жахліва спадабаўся сайт-задумка-афармленне-асартымент, ну і, доўга не думаючы, я вырашыла замовіць кніжку, якую некаторыя творчыя сябры мне ўжо дагэтуль інтэнсіўна раілі і нават скідвалі жахліва адфотканую версію, якую было немагчыма чытаць. Да таго ж, моцна захацелася патрымаць у руках новую, не чытаную яшчэ нікім кніжку, адчуць пах фарбы, ну, ведаеце, як гэта бывае... У выніку, праз некалькі дзён я ўжо трымала ў руках свой цуд:

муза и чудовище

Што я думаю на гэты конт

Чытаць далей

Усё вырашылася посьпехам!
Я ўладкавалася на працу выкладчыкам інфарматыкі ў беларускамоўную школку!!!

Гэта проста ШЧАСЬЦЕ!!!! Абставіны склаліся найцудоўнейшым чынам, усё проста ў шакаладзе, я мега-задаволеная :)))))))))

Ужо ведаю, што буду выкладаць у малятак (cярэднія класы), ведаю расклад, ведаю, на чым кожны клас спыніўся, узяла падручнікі і буду рыхтавацца :))) Калектыў настаўнікаў, дырэктарка, завуч - усе, з кім я за сёньняшні дзень пазнаёмілася - цудоўныя людзі :) Нейкі загадкавы адзінаццацікласьнік ужо западозрыў, што я новая настаўніца :)) Працаваць пайду з панядзелка ;) І яшчэ вельмі файна, што так вырашылася пытаньне з практыкай: мяне павінны былі накіраваць у 51 школу з рускай мовай выкладаньня ;)

P.S. А яшчэ я, пакуль праглядала журналы, прыйшла да высновы, што мне давядзецца вучыць дзетак файных пэрсанажаў: Піта Паўлава (N.R.M.), аднаго з нашых юрыстаў у БХК, прадстаўніка ААН у Беларусі і некага з "Народнай Волі".... :)))

Рейтинг блогов

Я змагаюся з бюракратычнай машынай.
Усё тлумачыць ня буду, каб не было МНОГАБУКАФ, і каб пачыталі і адказалі кампэтэнтныя ў гэтай тэме людзі.
Людзі! Ці возьмуць мяне на працу ў школку БЕЗ пашпарту???

Уладкоўваюся я 1.02., а пашпарт будзе на руках толькі праз тыдзень :( (вырашаю візавае пытаньне). Калі не, то ці аддадуць з кансулята пашпарт на тыдзень раней, ці здаралася ў каго нешта падобнае, можа, яны могуць прадаставіць якую паперку, што пашпарт у іх???

Парайце, плз, буду вельмі ўдзячная.

Учора задзяўбалі на працы.
Сёньня ўвесь дзень з гэтым разграбалася і адыходзіла ад дурнога адчуваньня вінаватасьці за ўсе беды на Зямлі...
Учора быў не мой дзень. Сёньня таксама.
І толькі зараз пачынае набіраць сілу перадчуваньне нечага добрага заўтра...
... хай бы так.
Трэ вучыць нямецкую, а я сіжу і тупа гляджу ў манітор. Навокал цёмна, з вакна дзьме холадам, заўтра прачынацца а сёмай, а я не хачу спаць...

Хутка дайду да кандыцыі з такімі дзіўнымі настроямі і зноўку пачу пісаць вершы...

Ну, скажам так, не зусім ён першы, затое самы першы параўнальна масштабны і адэкватны пакладзеным высілкам :)
Хаця, старалася я на болей, але на першы раз дастаткова :)

... Бегала, лётала, скакала і дурэла ад шчасьця, пачуцьця свабоды ды незалежнасьці!!! ( і права выбару ў недалёкай будучыні)

Я САМА ЗАРАБЛЯЮ ГРОШЫ - і гэта файна, я магу САМА, я магу, магу, магу-у-у-у-у!!!

Старонка 1 з 212