Tagged: Польшча

Трэці і чацьвёрты дні прайшлі ў дарозе... Чацьвёрты - цалкам у дарозе, а трэці - з наведваньнем Колобжэга, паморскі горад, польскае ўзьбярэжжа Балтыйскага мора і ночылі мы ў Лодзі. Прычым атрымалася даволі дзіўна з гэнай Лоддзю, бо горад сам мы не паглядзелі, былі толькі на ўпісцы ў гасьцях у цудоўнай дзяўчыны Ірміны і яе хлопца. Але буду паступовай.

Наш пад'ём быў даволі складаным, бо леглі спаць мы пасьля доўгіх і цікавых размоваў толькі ў палову на другую ночы, а жылі мы на ўскаіне Пазнаню, а цягнічок наш на Колобжэг быў у 5-30 раніцы! Чаму цягнік? Эканомія часу. Цягнічок нам абыйшоўся у 50 злотых на двох, цярпіма, тым больш, што ён спрашчаў нам задачу: у пяць раначку мы сядаем у электравоз - і ў дзесяць гадзін мы ўжо на месцы, прычым там 300 км прыблізна, крыху болей. Электрацыі ў Польшчы бардзо ладныя ;) Нам спадабалася ехаць :)

Нашым не роўня! У дзесяць раніцы мы былі ў маленькім прыморскім гарадку 70.000 насельніцтва, Колобжэг. Гарадок, які разьлічаны на турыстаў. Натуральна, бо прыморскі. Прычым, як нам стала зразумела, у асноўным на немцаў, бо нямецкая гутарка паўсюль!
Парк:

Цэнтр:

Аказваецца, ён старэйшы за Менск!

Вялікі мармурны (?) шар на вадзяной падушцы:

Гыгы... Форма гэтай сьметніцы вам нічога не нагадвае? ;)))

"Загоньчыкі" для турыстаў:

Заліў:

Маяк:

І вось нарэшце мора!

Лебедзі! Вось так... Гэта вам не качкі на Сьвіслачы...

Да наступнага году!

Мора было неспакойным, халодным і ўсхваляваным. Балтыка... Абажаю Балтыку! Гэта было чароўна: апошні раз у гэтым годзе пабачыць мора... Я глыбока дыхала і акуналася вачыма ў гэтыя блакітныя пенныя хвалі... Да наступнага году! Колобжэг як горад спадабаўся, а як месца для патэнцыйнага адпачынку - не. Куршская каса фарева ;) Яна дапаўняе Балтыйскае мора з яго самотным зьменьлівым настроем :)

Нас вельмі збянтэжыла платная прыбіральня на вакзале за 1 Эўра (2.5 злотых) - гэта было моцна! Даражэй грамадскіх прыбіралень я пакуль не бачыла!!! Ну, і, адпаведна, усё астатняе было такім жа дарагім, таму надоўга мы там не затрымаліся: трошку агледзелі гістарычны цэнтр, дайшлі да мора (мора, мора, мора, мора, МО-Р-Р-Р-рААААААА!!!) - і на выязд. На выяздзе мы былі недзе ў 13 гадзін.

Адметнасьць польскага спыну ў тым, што стаяць на трасе можна доўга. Нават вельмі доўга. Але потым як зловіш машыну (па-польску: "самаход") - то на 500 км адразу і з добрай хуткасьцю! Так і ў гэты раз, мы нават не 500 з гэным драйвэрам праехалі, а каля 700-800, гэта было супэр, прычым чалавек прыемны :)))

На трасе мы бачылі страўсаў. "Страўсятнік" быў у 20 км ад Калобжэгу:

Горад Кашалін:

Мора было неспакойным, халодным і ўсхваляваным. Балтыка... Абажаю Балтыку! Гэта было чароўна: апошні раз у гэтым годзе пабачыць мора... Я глыбока дыхала і акуналася вачыма ў гэтыя блакітныя пенныя хвалі... Да наступнага году! Колобжэг як горад спадабаўся, а як месца для патэнцыйнага адпачынку - не. Куршская каса фарева ;) Яна дапаўняе Балтыйскае мора з яго самотным зьменьлівым настроем :)

Пакуль мы ехалі, стала зразумела, што ў Варшаву на ўпіску мы тупа не пасьпяваем. Мы былі ў Лодзі (бо кіроўца туды ехаў) а дзесятай вечара. Хлопец, зь якім мы дамовіліся праз хаспіталіці, сказаў, што да яго, у Варшаву, мы ўжо не дабярэмся, тады я смскай папрасіла, каб ён пашукаў нам упіску ў Лодзі і... у яго атрымалася! Гэта неверагодна проста! Нас прытулілі цудоўныя людзі, дзяўчо Ірміна і яе хлопец (шкада, запамятавала імя), накармілі і паказалі месца, куды класьціся спаць.

Адзінае фота Лодзі:

Тут будзе меней тэксту і болей фотаў, бо ўвесь дзень другі, ен жа 25 жніўня, мы правялі ў Пазнаню. Упітвалі інфармацыю, глядзелі на Эўропу знутры, хадзілі з прыдыханьнем па брукаванцы і шапталі адно аднаму, што мы хочам тут жыць... Гэта было каханьне з першага позірку, каханьне з першага кроку, з першага глытка паветру... Магічныя, казачныя домікі, чырвоныя дахі, касьцёлы, вежы, ды адзін універсітэт чаго варты!!! Я была ўва многіх вялікіх гарадох, але гэты... Ён-та і не вялікі якраз, невялічкі, я б сказала. Проста ТАКОГА пачуцьця, як там, у мяне больш не было нідзе, ні ў водным горадзе раней, ні ў водным мястэчку... У гэтага Горада ёсьць сапраўная чалавечая душа, такі ж жывы горад для мяне дагэтуль Менск, зь ім было таксама... каханьне :)

Ды вось толькі Менск зараз, пасьля Вясны, падаецца чалавекам у кандалах, без права на выбар, без альтэрнатыў, без будучыні і без памкненьняў. Ён проста існуе, існуе, як кожны з нас у гэтым горадзе, не жыве, як мае быць, а проста губляе свой час, час адлятае назаўжды ў небыцьцё, мы сталеем, старэем, а Горад з гожным годам згорбліваецца і шэрэе, і НІХТО, абсалютна ніхто ня здольны яму дапамагчы... Ніхто з нас ня здольны кінуцца пад важкую тэхніку для разбурэньня будынкаў і засланіць сабой гістарычны Менск. Мы такія ж безабаронныя, як наш Горад. Я пішу "наш", бо я зраслася зь ім, ён ува мне, бо я моцна, моцна люблю Менск... Мы такія ж безабаронныя, бо замест гістарычнага будынка могуць зьнішчыць кожнага з нас, зьнішчыць маральна ці фізічна, якая тут ужо розьніца?... Калі мы шпацыравалі па Пазнаню, станавілася зразумела відавочнае: як бы моцна мы не дамагаліся свабоды, праўды ці яшчэ там чаго - хай сабе яно і будзе, мы зможам, мы здолеем, але... Чамусьці, калі прыязжаеш у Эўропу, хочацца пець і танчыць сярод гэтых казачных домікаў, на старадаўніх камянях бруку, зазіраць у вокны, сядзець пасярод галоўнай плошчы горада, валяцца на траве ў парку, жмурыцца ад зіхоткага сонца, гледзячы ўгару на купалы касьцёлаў, рабіць сваю справу, бо для гэтага ёсьць усе умовы - і НІХТО, НІХТО НЕ ЗДОЛЕЕ НІЧОГА ЗАБАРАНІЦЬ, бо я - ёсьць ЧАЛАВЕК, і я ПРАГНУ ГЭТАГА ПАЧУЦЬЦЯ!!! Калі гэтае пачуцьцё патрэбнае мне, гэта яшчэ вой як не значыць, што яно патрэбнае ЎСІМ беларусам, я не МАЮ ПРАВА навязваць сваю думку, трэба каб людзі ЗРАЗУМЕЛІ самі і зразумелі ПРАВІЛЬНА, НАВОШТА гэтае пачуцьцё, гэны кісларод, гэты вецер... Я не ведаю, ЯК аб гэтым усім распавесьці, Я ПРАГНУ ШЧАСЬЦЯ НАШАЙ БЕЛАРУСІ, але як, як, адкуль мне ведаць, ШТО ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ ШЧАСЬЦЕ??! Тых людзей, каго я ведаю - я магу назваць не проста беларусамі, а прасунутымі, разумнымі людзьмі з пашыраным сьветапоглядам, эўрапейцамі наўпрост. А астатнія... Астатнім яно НЯ ТРЭБА! ІМ І ТАК ДОБРА! Дык што ж рабіць??!

Блін, прабачце за літдыбр, проста гэтыя думкі не даюць мне спакою ўжо які дзень...

... Познань - цудоўны Горад, фантастычны Горад, жывы Горад. Кропля маёй душы засталася назаўжды там, я абавязкова туды вярнуся, тым больш, што там жывуць цяпер нашыя сябры Крысьціян і Паўліна, якія ўрэшце запрасілі нас на Новы Год!!! ;))) Але пакуль загадваць рана. Дарэчы, у нас была адказная місія: мы мусілі знайсьці лекара, які рабіў складаную апэрацыю на сэрца браціку

  у далёкім 88 годзе. Крысьціян дапамог нам яго знайсьці, дамовіўся за нас аб спатканьні, мы прынесьлі яму 5 жоўтых гладзіёлусаў і падзякавалі за тое, што Андруха жывы... :) Гэта было незабыўна! Потым схадзілі ў кавярню, потым працягнулі шпацыр, потым набылі цукерак і печыва нашым сябрам да гарбаты і паехалі назад, дзе нас ужо чакала вячэра пры сьвячах і пад прыемную музыку на тэрасе :) Вечар прайшоў міла, за размовамі, чырвоным віном і марозівам. Мы проста таялі з Ксадам, я ня ведаю, колькі разоў за гэты дзень мы сказалі адно аднаму: "Афігець!!!", бо гэта быў адзін з самых шчасьлівых дзён за ўвесь апошні час!...

І вось фоты:
Гэта мы рыхтуемся да шпацыру па Пазнаню :) Нам была падрыхтаваная мапа гораду!

Гэта мы рыхтуемся да шпацыру па Пазнаню :) Нам была падрыхтаваная мапа гораду!

Познань!

Гэта мы кіруемся да лекара-хірурга на падзяку:

А гэта сам лекар:

Буш у польскай інтэрпрытацыі. Народная творчасьць.

А гэта чамусьці нагадала Амэрыку па галівудскіх фільмах!

Ведаеце, што гэта? Не паверыце! УНІВЕР!

Гандлёвы цэнтр.

Мясцовы даўнтаўн ;)

Пешаходная вулічка:


Катэдра:

Гацішна атрымалася ;)

Ратуша:

Галубы:

Алдовы хіпан ;)

Вячэра пры сьвячах удома:

Ну вось, нарэшце я крыху ачомалася і пачынаю пісаць пра Маленькае Падарожжа ў Польшчу. Маленькае - бо толькі 4 дні. А ў кілямэтражы то нічога так :) 2400 км.

Мы плянавалі з'ехаць ужо ў чацьвер увечары, але нейкія нябёсныя сілы нам зрабіць гэтага не дазволілі, то яно і да лепшага, напэўна, бо за першы дзень мы не проста даехалі да Познані (ці да Пазнаню, як кажуць самі палякі), але яшчэ і СУПЭРСКІ даехалі! Задалі настрой на далейшае падарожжа, напэўна :) Я ўпершыню выйшла на трасу ўся ў саплях моцна хворая, і - то праўда, ТРАСА ЛЯКУЕ! У ноч перад тым я піла мікстуры, капала ў нос і г.д., але нічога мяне не выратавала, і стала зразумела, што падарожжа адмяняць ці адкладаць не мае сэнсу, бо банальна на наступныя выходныя мусіла пахаладаць (што і здарылася ўрэшце!) ды й увогуле... Як класна зазначыў нехта тут у аднім з папярэдніх допісаў, што, калі прастуду лекаваць, то яна пройдзе праз 7 дзён, а калі не лекаваць - то праз тыдзень ;) У працэсе падарожжа, скразьнякоў, тытунёвага дыму ў кабінах драйвэраў, шпацыраў, начнога спыну і г.д. я ўжо не думала пра хваробу, і гэта дапамагло мне яе адолець. Парадаксальна, але так.

У першую раніцу (каля 7-8 гадзін па бел.часе) мы стаялі на выяздзе зь Менску ў бок Берасьця і Польшчы адпаведна :), т.б. недалёка ад Гаю.
На трасе:

Зубр на трасе М1:

Менск на нябёсах: ;)

То

 :

Ужо ў 13-30 мы былі ў Берасьці, у 16-00 прайшлі мяжу. Мяжа была своеасаблівым "бар'ерам", безумоўна, бо мы ня ведалі, як гэта ўсё робіцца, як падсажвацца ў машыны, што казаць памежнікам і гэтак далей. Цяпер я ведаю. Упрошвацца ў машыны псіхалягічна складана. Бо калі робяць абыякавы твар і адмаўляюць з'яўляецца пачуцьцё непатрэбнасьці, і ўвогуле на нейкі момант падаецца, што ніхто не згадзіцца нас узяць і мы ніколі не праедзем мяжу. Асабліва цяпер, калі дзюці фры пазачынялі, нас браць людзям няма інтарэсу. Зараз, напэўна, буду перасякаць мяжу на электрацыі, бо нафіг-нафіг :( Там мы згубілі 2 гадзіны+1 гадзіна розьніцы з польскім часам. Апынуцца ў эўрапейскай краіне было прыемна, тым больш, што калі, напрыклад, браць Летуву, то зь ёй такога пачуцьця вольнасьці не з'яўляецца, бо калі паўсюль гучыць "Рускае радыё" і паўсюль цябе разумеюць па-расейску, то з'яўляецца дрэннае адчуваньне, што мяне падманулі: замест Эўропы падсунулі брыдкую Расею... А ў Польшчы - не так. Хай сабе ў Тэрэспалі і яшчэ км 100 на захад вісяць рэклямныя шыльды месцамі па-расейску - усё адно не так!

Якія там казачныя домікі ў людзей, клюмбы, колькі кветак, лужайкі з зелянюткай травічкай, чырвоная дахоўка, акуратныя дарожкі ў мястэчках, вы ведаеце, які там знак абазначае ў'езд у населены пункт (закрэсьлена - выязд)? Вось так:

Значыць, калі мястэчка/горад - абавязкова касьцёл. А ў нас што? Добра, калі сучасная брыдкая РПЦ з алюмініявымі купаламі :(
Памежнікі нам трапіліся добрыя і лагодныя, на малую колькасьць грошай з сабой нават не зьвярнулі ўвагі, і тое добра!

Адлегласьць ад мяжы да Варшавы - надта непрыемная :( Бо там няма фактычна буйных гарадоў, і гэты кавалак трасы шчэ горай, чым пад Чарнігавам... Але мы неяк даехалі да паварота на Люблін, там там трапіў першы цудоўны драйвер, які на хаду спрабаваў спыніць нам машыны, бо сам падарожнічаў 35 год таму спынам. Прычым машыны ён спыняў словамі: "Ці не хоча сабе пан узяць двух пенькных студэнтув-бялорусов?" Карацей, ён так намагаўся нам дапамагчы, што праехаў свой паварот!... Там, дзе ён нас высадзіў, было ўжо 19-00 па польскім часе і мы ўжо прадумвалі варыянты, як можна застацца ў Польшчы гэтай ноччу, бо выйсьця іньшага не было, а да Пазнаню даехаць да ночы было проста НЕРЭАЛЬНА! І што вы думаеце? Спыняецца вось гэты чалавек:

якому імя Каміль, і ён нам кажа, што едзе "у Немцы" - а гэта значыць, што едзе ён якраз праз Познань!!! "У поўнач будзеце на месцы!" - паведаміў нам ён, і стаў набіраць хуткасьць. Ехалі мы хутка, каля 130 - 140 км-гадз, асабліва пасьля Варшавы, калі мы ўжо раззнаёміліся на сумесі польскай і беларускай, ён паказаў нам фоту сваёй "цуркі" Каміллы (дачкі то бок) 5 год, пад Варшавай пакарміў нас у МакДаку, папаіў кавай, купіў мне асьпірыну, бо я кашляла ўвесь шлях. Пасьля Варшавы быў платны аўтабан (11 злотых з легкавога самахода=машыны), дзе хуткасьць нашага перасоўваньня была максімальнай. Роўна (!) ў поўнач мы былі ў Пазнаню. Каміль сам за нас дамовіўся з Крысьціянам па тэлефоне, дзе нас высожваць, а потым пачакаў яго і перадаў нас "з рук у рукі" ;))) Цудоўны хлопец, дай Бог яму ўсяго ў жыцьці добрага!

Пару словаў, як мы пазнаёміліся з Крысьціянам. Ёсьць такая сусьветная база дадзеных людзей, што вандруюць і тых, хто можа даць упіску ў любым горадзе сьвета. Называецца сайт Hospitality Club, і там можна знайсьці ЛЮБУЮ ўпіску, у ЛЮБЫМ горадзе! Толькі пакуль вы на гэным сайце не зарэгіструецеся, у базу дадзеных вас не пусьцяць. Вось як. Калі мы зьбіраліся ў Польшчу, то я знайшла Крысьціяна ў базе дадзеных і папрасіла дазволу пераночыць у яго ўдома ў Пазнаню. Ён згадзіўся і сказаў, што мы будзем чаканымі гасьцямі і г.д. Я верыла, што ТАКІЯ класныя ўпіскі існуюць. Але я і не разьлічвала нават, наколькі класна будзе нам з Крысьціянам і яго дзяўчынай Паўлінай у яго доме!!!
Па-першае, мы ўсю дарогу перапісваліся СМСкамі. Па-другое, ён сказаў, што забярэ нас на сваёй машыне з любой кропкі горада ў ЛЮБЫ час. Так яно і атрымалася. Ён прыехаў за намі ў поўнач на сваёй прыгожай чырвонай машыне на край гораду, павёз у свой вялікі прыгожы дом, дзе нас чакала яго дзяўчынка Паўліна.


Абсалютна прыемныя і мілыя людзі, мы зь імі адразу пасябравалі і ў першы ж дзень вырашылі застацца яшчэ на адну ноч, бо абставіны дазвалялі і час таксама :). Нам быў прыгатаваны асобны пакой на другім паверсе,
бутэрброды і яблычны сок зь мятай (ён заўсёды цяпер будзе для мяне асацыявацца з Пазнанем!). Мы напаўжывыя пасьля дарогі пагутарылі трохі, потым пайшлі ў душ і спаць. І гэта было шчасьце!!!

Працяг заўтра :)

Вярнулася.
Няма сіл нічога пісаць, бо падаю ад стомы: ехалі з учорашняга ранку з Лодзі на Беларусь, толькі а восьмай ранку сёньня ўсьцігнулі Менск. То цуд проста нейкі: глыбокай ноччу ў аццкі дубак прамая фура ад тэрмінала пад Берасьцем!..
Была самая лепшая ў маім жыцьці спын-вандроўка!... Я закахалася ў Польшчу і ў палякаў, зараз за "пшэкаў" буду біць кожнага!

... Жыве hospitalityclub! ;)

4
насычаных яскравых дзён, 2400 км па ўсёй Польшчы, новыя цудоўныя сябры-палякі, новыя мясьціны і афігенныя драйверы, Балтыйскае МОРА, польскі акцэнт, нарэшце! ;)...

... To bylo bardzo fajno! :)))

Маю багата фотаздымкаў, то буду выкладаць справаздачу па частках: кожны дзень з фотамі асобна.
А пакуль - Я ПАЙШЛА СПАЦЬ! ;)

P.S. З'ехалі летам - вярнуліся ўвосень. Халодна і жоўтае лісьце :( Вось як...

Рэчы сабраныя. Праз колькі хьвілін выходзім на трасу. Вырашылі ехаць не ў ноч, а з ранку.
Насмарк. Трэба выхадзіць, а xadnight яшчэ нешта там воськаецца, бо капуха... Капун. Трымай сябе ў рука-а-ах.
Мамачка ja_ryw, я зрабіла ўсё, як ты раіла. Нават спала ў цёплых шкарпэтках. І пад коўдрай. Калі была б тэмпература, напэўна, яна б зьбілася.
Колдрэкс ацтой. Тэрафлю фарева. Паслухайце старую хворую чарапаху ;) ... Учора я набыла Колдрэкс.
Усё, до відзэньня, пажадайце мне прамую фуру ад мяжы да Познані і каб хвароба мяне пакінула хутчэй ;)

За вакном 32 градусы вышэй за нуль, а я сіжу ў цёплых шкарпэтках і п'ю Coldrex. Вопіпец :(((
І ўсё роўна я паеду ў Польшчу!!!

Вярнулася шчэ заўчора, а напісаць усё рукі не даходзяць!

Калі караценька, то справы такія:

  • Школа Правоў Чалавека пад Чарнігавам была поўны сакс. Амаль нічога новага, пералівалі з пустога ў парожняе, групу набралі абы-якую, хоць паасобку людзі нічога... Карацей, былі б добрыя кіраўнікі, была б добрая школа! А тут з прафэсіяналізмам у пэўных асобаў было тугавата... Пажылі ў саўковым такім санаторыі на беразе ракі, масла на сьняданак было цыліндрычнай формы, а імбрык з кіпнем быў адзін на ўсіх...:) Пэўны шарм у гэтым быў! Ліў драбненькі дожджык, да цывілізацыі было 40 км, карацей, адарванасьць ад рэчаіснасьці была лепшым складнікам гэтага кактэйлю пачуцьцяў. Дарэчы, упершыню падчас групавой працы на сэмінары я ледзь не расплакалася! З пазітывам было складана, бо ад нас нечага хацелі, а навучыць нават не спрабавалі.
  • Пасьля ШПЧ мы з

    паехалі на дзень народзінаў да

    , да любай сябровачкі

    , да Лесі са Львову i, безумоўна, да

      Я так па іх ссумавалася з-за таго, што ў гэтым годзе мы не патрапілі на Шыпат, што вырашыла любым чынам патрапіць у Кіеў!!! Сустрэча атрымалася болей, чым цёплай, Я ВАС ВЕЛЬМІ ЛЮБЛЮ, МАЕ СЯБРЫ!!! Вельмі спадабалася атмасфэра, у якой я знаходзілася ўвесь вечар і ўсю ноч на 18 жніўня, мы пілі піва і гутарылі, і гулялі па Кіеве ўсю ноч... Гэта было проста казачна... Мы гаварылі пра ўсё, странна, аказваецца, адлегласьці робяць сапраўднае сяброўства мацнейшым!... Сьпявалі "Лента за лентою" (пра поганых москалів ;))) і "Магутны Божа" .... Зьзялі зоры, і не хацелася думаць пра Менск, пра горад без зораў, як бы я яго не любіла...

  • А яшчэ я ў Кіеве набыла чырвоныя Steelы. Хе-хе, мара апошняга часу :))) Задаволеная, акі слон!
  • Па дарозе назад пачулі кантрольнае Вы хоць не апазіцыянэры? ад нашых памежнікаў, апынуліся ў Гомлі. Там я бавіла час выключна ў сям'і, гуляла з Ніколь. Сустракала розных старых знаёмых, бацькі маіх былых аднакляснікаў-сяброў вельмі радаваліся маёй беларускай мове. А адна наманікюраная курва з кірмашу сказала: "А по-русскі можно?"... Гомель, мяжа з Расеяй, штоб іх...
  • У аўторак пасьля абеду, вельмі хутка даімчалі да Менску, я нарэшце апынулася ўдома. Сьпёка, комп, сіжу і ўпітваю інфармацыю за той час, што мяне не было. Слухаю беларускую музыку. Гармонія. Сёньня іду на беларускую тусьню ;))) Перадчуваю, што пабачуся са старымі сябрамі і набуду новых %)
  • Заўтра ўвечары з

      стартуемо на Паляндзію. Сустрэча з Ого-го_кім не атрымалася па тэхнічных прычынах, але адгул на працы Ксад узяў, таму ў нас 4 дні, упіска ў Познані і ў Варшаве, і бэта-вэрсія маршрута распрацаваная! ;))) Едзем атрымоўваць асалоду ад эўрапейскай краіны, ад спыну, ад польскамоўнага асяроддзя, ад Балтыйскага мора, ад новых знаёмстваў, карацей, апошні глыток лета, гэта мусіць быць ФАНТАСТЫЧНАЯ вандроўка!!!

 Ўсё. Я толькі з кансулята: віза ЁСЦЬ :))))
 Дзейнічае з 8.02., таму, я думаю, калі нічога не зменіцца, то паедзем рана-раненька 8-02, каб да ночы быць :)
 Мяне вось толькі хвалюе, што паедзем мы якраз падчас моцнага пахаладання... Абяцаюць -18 ўночы. Ай, нічога, прарвемся, тым больш, што зараз нават каменне з нябёс мяне не спыніць!!!
 

 Сёння была ў кансуляце.
 Заўтра (хутчэй за ўсё) будзе віза ;)
Паслязаўтра ці ў чаацьвер - стопам у зімовую Польшчу.
Калі б не ў Польшчу - ні за што, ні ў якім разе на зімовы стоп не павялася б. А так.... :)))) 
....... а яшчэ хутка я пабачу зімовае мора :) Таму што .... Гданьск!

 Фота: ад Кароля з Паўлінай

Старонка 5 з 512345